5 студзеня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбылася пахавальная святая Імша за спачылага Адама Мальдзіса — вядомага беларускага літаратуразнаўцу, гісторыка, пісьменніка, журналіста.
Пахавальную цэлебрацыю ўзначаліў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з заслужаным іерархам за супакой душы спачылага, які адышоў у вечнасць 3 студзеня на 90-м годзе жыцця, маліліся Апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, святары лацінскага і ўсходняга абрадаў, шматлікія вернікі.
Труна з целам памерлага Адама Мальдзіса з раніцы была выстаўлена ў Чырвоным касцёле. Развітацца са спачылым прыйшлі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, дзеячы культуры, удзячныя суайчыннікі.
Перад імшой адбылася малітва Ютрані за памерлых.
Цырымонія развітання і пахавальная імша транслявалася анлайн на Youtube-канале парафіі святога Сымона і святой Алены і на партале Catholic.by.
Распачынаючы цэлебрацыю, арцыбіскуп Кандрусевіч зазначыў, што адышоў у вечнасць чалавек, якога добра ведае Беларусь: не толькі навукоўцы і літаратуразнаўцы. «Выдатны грамадзянін і вернік Каталіцкага Касцёла, які пакінуў трывалы след на нашай зямлі», — так ахарактарызаваў спачылага заслужаны беларускі іерарх.
“Спыніўся гадзіннік зямнога жыцця прафесара Адама Мальдзіса, і ён ужо не можа сабе дапамагчы, таму ключ ад дзвярэй, якія вядуць у вечнае шчасце, знаходзіцца ў нашых руках. Гэтым ключом з’яўляецца нашая малітва, гэтая святая Імша, Камунія, прынятая ў інтэнцыі памерлага”, — сцвердзіў арцыбіскуп.
Ён дадаў, што развітанне са спачылым для кожнага становіцца нагодай задумацца над уласным жыццём і непазбежнасцю адыходу.
“І для нас прыйдзе такі час. Тады мы нічога не возьмем з сабою <…>, акрамя таго, што знаходзіцца ў нашых „духоўных заплечніках“, — зазначыў арцыпастыр. Ён дадаў, што спачылы адыходзіць у вечнасць з поўным добрых спраў “духоўным заплечнікам”.
“Адам Мальдзіс стаяў ля вытокаў адраджэння нашай краіны; стаяў ля вытокаў адраджэння яе культуры, пісьменства і літаратуры. Ён вельмі шмат зрабіў для распаўсюджвання беларускай мовы, спрыяў яе шырокаму ўжыванню таксама ў Каталіцкім Касцёле. Мы павінны схіліць свае галовы перад гэтым вялікім чалавекам!” — усклікнуў арцыбіскуп Кандрусевіч і, звяртаючыся да спачылага, працягнуў:
“Ты дапамог нам зразумець нашу тоеснасць. Дзякуй табе за гэта! Як шмат людзей прыйшло сёння развітацца з табою! Гэта твае сябры, твае блізкія, твае паплечнікі, разам з якімі ты ствараў новую культуру нашай Бацькаўшчыны. <…> Няхай усё тваё жыццё і хрысціянскае сведчанне дапаможа табе на шляху пераходу з гэтага жыцця ў вечнасць”, — сказаў арцыпастыр.
Зазначыўшы, што на хросце спачылы атрымаў імя першага чалавека, Адама, іеарарх дадаў, што праз гэты сакрамэнт ён стаў новым Адамам, адроджаным у Езусе Хрысце, які адчыніць яму брамы Раю.
“Прафесар Адам Мальдзіс, жыві у Хрысце, бо жыццё ў Хрысце — гэта жыццё ў вечнай радасці неба!”— завяршыў гамілію арцыбіскуп Кандрусевіч.
Пасля святой Імшы заслужаны іерарх узначаліў абрады апошняга даручэння і развітання са спачылым.
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10199
Старинный город Смолевичи
Свое название Смолевичи получили от слова «смола»: с древности ее добывали и обрабатывали местные жители.
Просмотров: 8654
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6484
6 августа. Первая Библия
В этот день в 1517 году Франциск Скорина издал в Праге первую белорусскую Библию.
Просмотров: 4479