На мінулым тыдні сярод мноства іншых адбыліся дзве падзеі, якія, на мой погляд, з’яўляюцца сімваламі развіцця Беларусі.
11 чэрвеня ў Нацыянальнай біблітэцы Беларусі адкрылася выстава “Маляваная душа”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння самабытнай мастачкі Алены Кіш.
Пачынаючы мерапрыемства, загадчык сектара мастацкіх выставак аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай библіятэкі Вікторыя Харытонава адзначыла, што ў экспазіцыі прадстаўлены творы не толькі Алены Кіш і тых мастакоў, якія працавалі ў яе час, а таксама работы сучасных аўтараў, у тым ліку студэнтаў Нацыянальнай акадэміі мастацтваў.
Старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, доктар мастацтвазнаўства Яўген Сахута нагадаў, што яшчэ ў сямідзесятыя гады мінулага стагоддзя тое, што рабіла Алена Кіш і яе паплечнікі, не лічылася мастацтвам. Але зараз яе імя ўнесена ва ўсе мастацкія энцыклапедыі свету.
Галоўны захавальнік гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Заслаўе” Аляксандр Рак расказаў, як была адкрыта творчасць Алены Кіш і іншых даваенных і пасляваенных самабытных мастакоў. Вынікам працы даследчыкаў стала стварэнне ў Заслаўі адзінага ў краіне Музея беларускай маляванкі.
Вельмі упрыгожыла адкрыццё выставы выступленне тэатра моды “Рэал Эйдж Студзіо”.
Можаце ўявіць, што ўсе гэтыя строі па матывах Алены Кіш і Язэпа Драздовіча артысты зрабілі сваімі ўласнымі рукамі? Зразумела, пад кіраўніцтвам прафесіянала – мастачкі Ірыны Князевай.
Цікава было паглядзець і на творы сучасных аўтараў.
Уразіла вялікая колькасць жадаючых прыняць удзел у майстар-класе па стварэнні маляваных дываноў.
Адразу пасля адкрыццця выставы прафесіяналы архівісты пачалі ўдакладняць год нараджэння Алены Кіш – не так даўно знойдзены дакументы, якія сведчаць, што яе 130-годдзе трэба было адзначаць у 2024 годзе. Безумоўна, гэта інфармацыя мае вялікае значэнне, але галоўнае – справа Алены Кіш у Беларусі жыве!
А 12 чэрвеня ў вёсцы Галубы Мастоўскага раёна на месцы былой амбулаторыі адкрыўся новы візіт-цэнтр Рэспубліканскага заказніка “Ліпічанская пушча”.
У ганаровым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Мастоўскага райвыканкама Андрэй Санько, намеснік старшыні Гродненскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Адаменка, іншыя афіцыйныя асобы, а таксама мясцовыя жыхары.
Трэба адзначыць, што не толькі сам будынак візіт-цэнтра, але і тэрыторыя вакол яго аформленыя з высокім густам.
У Галубах фактычна атрымаўся невялікі музей пад адкрытым небам.
Турысты тут змогуць убачыць саламяны вулей, старажытны човен, іншыя гаспадарчыя і рыбалоўныя рэчы.
Ёсць тут і своеасаблівая фотазона, на фоне якой адразу сфатаграфаваліся юныя ўдзельнікі адкрыцця новага турыстычнага аб’екта.
І зноў жа сімвалічна, што першымі яго наведвальнікамі сталі члены рэспублліканскага Клуба фатографаў дзікай прыроды.
Дырэктар заказніка Андрэй Міхайлавіч Варабей правёў для іх экскурсію па гісторыка-экалагічнай сцежцы “Сэрца Ліпічанскай пушчы”, расказаў пра многія цікавосткі гэтых мясцінаў, паказаў унікальныя дрэвы.
Не абышлося і без невялічкай сенсацыі.
Едзем на турыстычную стаянку Шацілы, каб паглядзець дуброву на беразе Шчары. У адным месцы Андрэй Міхайлавіч прыпыняецца і кажа: “Вось каля гэтага дуба я даволі часта знаходжу белыя грыбы”. Мы глядзім у той бок, на дуб, і бачым пад ім агромністы баравік!
Ну, хіба гэта не сімвалічна – знайсці першы ў гэтым сезоне белы грыб менавіта там, дзе людзі робяць усё магчымае, каб захаваць родную прыроду і гісторыю роднага краю?!
А ў фатографаў была магчымасць убачыць незвычайныя мясціны, паздымаць рэдкіх птушак.
Крычка-чэграва
Шчурка-пчалаедка
Я вырашыў аб’яднаць гэтыя дзве тэмы ў адным рэпартажы, бо яны тычацца развіцця нашай зямлі. Калі ёсць такія людзі, якія з дапамогай выстаў захоўваюць гісторыю роднага краю, якія па-мастацку афармляюць турыстычныя аб’екты, Беларусь будзе развівацца.
Лида
Лида по праву считается одним из древнейших городов Беларуси.
Просмотров: 12104
6 сентября. Станислав Август Понятовский
В этот день в 1764 году королем Речи Посполитой и Великим князем ВКЛ был избран Станислав Август Понятовский.
Просмотров: 8491
1 сентября. «Наша доля»
В этот день в 1906 году в Вильнюсе вышла первая легальная белорусская газета «Hаша доля».
Просмотров: 8082
Речица
Город Речица возник на месте поселения дреговичей на известном торговом пути «из варяг в греки».
Просмотров: 6751