Анонс мерапрыемстваў памяці Адама Хмары

Автор: Отдел информации
3 1019

Сябры, сардэчна запрашаем вас 31 мая да ўдзелу ў мастацкім пленэры ў Заслаўі. (Запіс +375-44-7200923)

Арганізатары:

  • Рэспубліканскі фонд развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды "Планета без межаў",
  • Мінская абласная арганізацыя Беларускага Саюза Мастакоў,
  • Парафiя Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыi г. Заслаўе,
  • Парафія св. Казіміра г. Маладзечна,
  • Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі в. Краснае.

Памятныя мерапрыемствы з нагоды 220-годдзя спачыну апошняга менскага ваяводы Адама Хмары, фундатара палаца ў Сёмкаве і касцёлаў на Міншчыне

1000000429.jpg

30.05 а 18-й тэатралізаваная экскурсія па сядзібна-паркавым комплексе Сёмкава.

Пачатак ля комплексу будынкаў былой санаторнай школы-інтэрната (аг. Сёмкава, канец вуліцы Паркавая алея)

09.00 - 18.00

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі г. Заслаўе (вул. Рынкавая, 1)

09.00 Памінальная імша. 
10.00 - 18.00 мастацкі пленэр 
18.00 - вернісаж.

07.06

Дуброва, Маладзечанскі раён (вул. Касцёльная, 15)

11.30 - гістарычны экскурс “Старонкі гісторыі касцёла і асоб з ім звязаных”.
12.00 - Святая Імша.