Свята “Багач”, выставы ў Гродна і Гомелі, гонка крос-кантры, фестываль грыбоў і шкляных эцюдаў. Падрабязней пра плануемыя мерапрыемствы ў бліжэйшыя выходныя ў нашым аглядзе.
Набліжаецца дзень восеньскага раўнадзенства. Згодна беларускай народнай традыцыі, у гэты час адначаецца старадаўняе свята ўраджаю “Багач”. Першыя святкаванні пройдуць у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
На незвычайны фестываль шкляных эцюдаў “Магія крыштальнага звону” запрашае шклозавод “Нёман” у аг. Бярозаўку на Гарадзеншчыне. Упершыню пройдзе конкурс шклодуваў і відовішчнае прадстаўленне “Старажытнае шклоробства”
Тым часам у Гомелі пачынаецца выстава памяці фатографа Валерыя Федарэнкі, фотаздымкі якога ў свой час экспанаваліся ў 35 краінах.
На Шчучыншчыне тым часам пройдзе самае што не ёсць свята – “Грыбная талака”, якое збярэ аматараў ціхага палявання і дэгустатараў глыбных страў.
У Гродненскім раёне ў гэтыя выходныя чакаюць аматараў актыўнага баўлення вольнага часу на велагонку крос-кантры.
А праз некалькі дзён у абласным цэнтры адкрыецца выстава “Містэрыя гукаў”.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены музычныя інстументы народнага майстра Мар’яна Скрамбалевіча з фонда музея гісторыі Гарадніцы і ударна-шумавыя інструменты з калекцыі Ігара Адасіка.
Традыцыю святкаваць свята ўраджаю “Багач” пярэйме Дукорскі маентак. Там мерапрыемтвы адбудуцца праз выходныя.
Працягваецца падрыхтоўка да ўнікальнага свята ў заказніку “Ельня”, да вялікага святочнага балю рыхтуюцца Любчанскі і Гальшанскі замак…
Падрабязней пра іншыя падзеі.
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....