Ru
En Bl

Беларуская правінцыя: паэзія ў фарбах

Автор: Анатоль Варава, Вiаполь
Фото: Вiаполь
Ссылка: Вiаполь

«Правінцыя» – так сціпла, але ж і з «хітрым» падтэкстам назваў сваю выставу ў Мінску ў мiнулым годзе знакаміты беларускі мастак Кастусь Качан, які з такім замілаваннем і захапленнем шмат год працуе ў жанрах сельскага і архітэктурнага пейзажа, а таксама нацюрморта. А выстаўлены ягоныя працы ў родным городзе мастака – Навагрудку, дзе ён за ўласныя грошы збудаваў сваю Галерэю-майстэрню. Экспазіцыя (а гэта сотні вялікіх і малых карцін) запрашае свайго гледача ў цудоўны свет малых паселішчаў: вёсачак, хутароў, былых фальваркаў ды мястэчак. Дарэчы, падчас штотыдневай эскурсіі – кожны чацвер – ў Навагрудак «Дарогай замкаў» мы завітваем ў гэтую галерэю. Там творы Кастуся Качана можна не толькі пабачыць, але і атрымаць паштоўку з аўтографам мастака! І пачаставацца шарлоткай і смачнай гарбатай ад жонкі мастака… 

Кастусь Качан

Кастусь Качан

Некаторыя з тых мястэчак за савецкім часам зрабіліся райцэнтрамі, набылі адміністрацыйную вагу ды тую-сюю пыху, але ж тым не менш часцей за ўсё захавалі дасюль тую непаўторную атмасферу, якая і перадаецца ёмістым словам «правінцыя» – у самым найлепшым сэнсе гэтага слова. Спакойная разважлівасць, нетаропкі рытм жыцця, знаёмыя твары знаёмых людзей на вуліцах, прывітанні адзін аднаго, кароткія, а то і працяглыя размовы пра жыццё-быццё, пра мясцовыя навіны пры выпадковых сустрэчах і г.д., і г.д. Адным словам, правінцыя як яна ёсьць, якой яна яшчэ застаецца, жывучы спрадвеку побач з вялікімі гарадамі, што сталі з цягам часу абласнымі цэнтрамі або, як Мінск, сталіцай краіны.

Такой жа сталіцай быў калісьці і горад «караля Літвы» Міндоўга – колішні Наваградак, сённяшні Навагрудак. Па ягонай Замкавай гары дасёння блукаюць цені мінулага і постаці знакамітасцей. І менавіта на гэтую гару глядзіць штодня сваімі вокнамі майстэрня і адначасова тамтэйшая галерэя Кастуся Качана. Ёсць у гэтым спалучэнні, з аднаго боку, нейкая містыка, а з другога – заканамернасць! Мастак нездарма абраў гэтае месца для сваёй творчасці – яно вабіць, натхняе, нараджае асацыяцыі і алюзіі, якія і ператвараюцца пад ягоным пэндзлем у творы жывапісу, пранікнутыя гістарычнымі ўспамінамі і знакавымі вобразамі… 

Галерэя

Наваградак. Карцінная галерэя Кастуся Качана — дарэчы, збуданавая мастаком на ўласныя грошы

Вось трапіла на мае вочы, сярод іншага, маленечкая замалёўка пакручастай вулкі 1 Мая, што збягае наўпрост ад дома Кастуся Качана да стромкага Фарнага касцёла… Некалькімі яркімі мазкамі, здаецца – але ж толькі здаецца! – імгненна, мастак стварае мініяцюру, ад якой цяжка адвесці позірк, – настолькі яна і нешматслоўная, і напоўненая гістарычным зместам. Бо колькі ж значных падзей адбылося ў гэтым кутку – у Фары, на якую пазіраюць з Замкавай гары ацалелыя часткі дзвюх вежаў былой грознай Навагрудскай цытадэлі!..

Творы

Гарадкі, мястэчкі, вёскі на карцінах Кастуся Качана

Вечаровыя і раннішнія настроі прыроды, вясковыя краявіды, дываны, сатканыя з залатога восеньскага лістоўя, рачулкі і сажалкі старажытных паркаў, драўляныя і каменныя цэркаўкі і касцёлы, постаці людзей, што пакідаюць храм пасля імшы, самотная, па-філасофску абагульненая фігура ўдаўца, што рухаецца ў нейкую далечыню часу і прасторы… А яшчэ чароўныя нацюрморты з бэзам і язмінам, з велікоднымі прысмакамі…

Музыка

Пры наведванні турыстамі — гучыць музыка

Застаецца толькі шчыра падзякаваць мастаку, народжанаму зямлёй Наваградскай (Кастусь родам са знакамітага сваім старажытным – ад ХІІІ стагоддзя – манастыром Лаўрышава, што месціцца ў 30 км ад колішняй каралеўскай сталіцы Наваградка), за тую «песню песней», што ён прапеў сваёй Правінцыі, якая з ягоных твораў паўстае нібыта парафраз Міцкевічавай паэмы «Пан Тадэвуш». Паэзія ў фарбах…

Все статьи проекта «Экскурсии с Виаполем» можно посмотреть в разделе «Куда поехать»

ЭКСКУРСИИ ПО БЕЛАРУСИ ОТ ТУРОПЕРАТОРА ВИАПОЛЬ


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Сюжет для небольшого рассказа или с праздником!

Чу! В магазинах суета сует... На кухнях готовятся тазики оливье и селедки под шубой...

Статьи
Березино, или сколько стоит революция

Былое местечко, а ныне районный центр Минщины — Березино на реке Березине известно с 1501

Статьи
Легенда Первой Мировой

Дорогу из Крево в Сморгонь, длиной в 25 км, делит пополам деревня Новоспасск, где в июне 1917 года, в ходе Первой

Статьи
Первый русский диссидент

Возвышение Андрея Курбского, принадлежавшего к древнему роду Рюриковичей, было плодом его собственных усилий и во

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые