Гісторыя нашых папяровых замкаў пачалася больш за 10 год таму. Тады я займаўся музейным макетам Гродзенскага замка часоў Вітаўта. Рабіў яго занадта доўга, як мне тады здавалася: цэлых паўгады. І тады ж з’явілася ідэя зрабіць макет такім, каб яго можна было склеіць літаральна за гадзіну. А яшчэ я тады маляваў карыкатуры на нашы замкі. Таму і першы папяровы замак таксама быў смешным, з мульцяшнымі прапорцыямі.
Гэтую распрацоўку ўбачыў наш сябар Зміцер Кіенка. Адразу ж загарэўся запусціць набор у вытворчасць. Надрукаваў невялічкую партыю, і высветлілася, што попыт проста шалёны. Гэта нягледзячы на вельмі прымітыўную графіку і “несур’ёзны” выгляд . Людзі чакалі выпуску новых набораў – мы наладзілі выпуск макетаў Лідскага замка, храма абарончага тыпу ў Сынкавічах, Мірскага і Нясвіжскага замкаў. Яны таксама былі вельмі простымі, зусім без фаташопа. І тым не менш, вельмі папулярнымі. У свой час нават ўваходзілі ў ТОП-5 беларускіх гульняў.
Мы з самага пачатку арыентаваліся менавіта на самых малодшых мадэлістаў. Чаму? Калі для сур’ёзных мадэлістаў выпускалася і выпускаецца даволі шмат архітэктурных макетаў, часам вельмі складаных, то для дзяцей тады выбар быў невялікі. А беларуская архітэктура ўвогуле была прадстаўлена адзінкавымі наборамі.
Значную ролю ў далейшым лёсе гэтага папяровых замкаў адыграла мая жонка Ксенія, якая ў той час працавала ў Гродзенскім Дзяржаўным універсітэце і вяла “Школу юнага гісторыка”. Высветлілася, што такія простыя і мульцяшныя замкі могуць быць цудоўным наглядным дапаможнікам, яны вызывалі жывую цікаўнасць да гісторыі, да нашай архітэктуры. І, што самае галоўнае, кожны мог сам зрабіць сабе свой замак.
З 2017 года ў нас распачаўся новы этап у развіцці праекта. Галоўным напрамкам дзейнасці стала правядзенне майстар-класаў. Ксеніяй Адасік была распрацавана адмысловая праграма па гісторыі беларускай архітэктуры для дзяцей малодшага школьнага ўзросту і нават для дашкольнікаў. На занятках дзеці знаёміліся не толькі з гісторыяй архітэктуры, але і з асновамі папяровага мадэлізму.
У нас з’явіліся цэлыя серыі набораў для правядзення майстар-класаў – “Архітэктура старажытнай Беларусі”, “Першыя гарады”, “Культавая архітэктура”, “Народнае дойлідства” і іншыя. Наборы былі распрацаваны такім чынам, каб дзеці маглі самастойна сабраць макет за ўрок. Тады ж з’явіўся наш сапраўдны хіт – капілка “Белая вежа”.
Не забываліся мы і пра выпуск “вялікіх” набораў. Значна палепшылася графіка, мы сталі ўжываць рэальныя тэкстуры (дахоўка, цэгла, грунт, вада і г.д.). І самі макеты выйшлі на новы ўзровень.
Адразу былі перапрацаваныя старыя наборы – замак Вітаўта, замак Гедыміна, замкі ў Крэве і Наваградку. Запушчаны новыя серыі – “Палацы Беларусі” , “Знакамітыя будынкі”, “Транспарт”. У адрозненне ад першых замкаў новыя наборы распрацоўваюцца ў пэўным маштабе, яны маюць “правільныя” прапорцыі , рэалістычную графіку. І разам з тым яны такія ж простыя для зборкі. На цяперашні момант у нашым “репертуары” больш за 60 папяровых макетаў – ад стаянкі эпохі палеаліта да Нацыянальнай бібліятэкі.
Пэўны час мы супрацоўнічалі з перыядычнымі выданнямі. Больш за паўтара дзесятка макетаў была надрукавана ў “Республиканской строительной газете” (знакамітыя будынкі, сучасная беларуская архітэктура), у дзіцячых выданнях.
Распрацоўка макета пачынаецца з пошука інфармацыі па будынку, яго абмерных чарцяжоў. На жаль, па Сёмкаўскаму палацу мы знайшлі толькі план.
Па старых фатаграфіях мы змаглі вызначыць патрэбныя памеры палаца і вычарціць яго праекцыі.
На кожным этапе работы трэба памятаць пра тых, хто будзе клеіць наш набор! Тут важна прадумаць, з якіх дэталяў будзе складацца макет. Усе лініі згібу пазначаем адмысловымі рысачкамі.
Надыходзіць час фаташопа. Старанна прамалёўваем усе магчымыя дэталі. Для дахоўкі выкарыстоўваем адмысловую тэкстуру. Аб’ём падкрэсліваем ценямі і рознымі фаташопнымі хітрыкамі.
Гатовыя дэталі кампануем на лістах, пазначаем нумары дэталяў.
Інструкцыя – не менш важная частка набора. Яна павінна быць простай і зразумелай.
Гатовы макет палаца.
Матэрыял ад партнёра праекта “Адраджэнне сядзібна-паркавага комплексу Сёмкава” – праекта “Беларускія замкі”.
13 сентября. Глеб Всеславович
В этот день в 1119 году умер Глеб Всеславович, минский князь.
Просмотров: 9256
12 сентября. Паулина Мядзелка
В этот день в 1893 году родилась Паулина Мядзелка – первая исполнительница роли Павлинки в одноименной пьесе Янки Купалы.
Просмотров: 4445
7 сентября. Отель «Европа» в Минске
В этот день в 2007 году после реконструкции открылся минский отель «Европа».
Просмотров: 3573
10 сентября. Композитор Евгений Глебов
В этот день в 1929 году родился белорусский композитор Евгений Глебов.
Просмотров: 3213