pl | de | by | en

Беларускую царкву назвалі найлепшым рэлігійным будынкам свету

Автор: Отдел информации

Беларуская ўніяцкая царква ў Лондане перамагла ў катэгорыі «Найлепшы рэлігійны будынак» на Сусветным архітэктурным фестывалі ў Амстэрдаме.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

carkva1290.jpg

Урачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў прэміі адбылася ў сталіцы Нідэрландаў 29 лістапада позна ўвечары.

Відэа моманту абвяшчання пераможцы ў намінацыі за найлепшы рэлігійны будынак змешчанае на Фэйсбук-акаўнце кампаніі Spheron Architects, якая з’яўляецца аўтарам праекту беларускай царквы.

Царкву Святога Кірылы Тураўскага пабудавалі каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане ў 2016 годзе. Яна стала першым драўляным храмам Лондану з 1666 году.

Царква — храм-помнік ахвярам трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Каб адчуць беларускую архітэктуру, Со Цзыўай адмыслова прыязджаў у Беларусь і знаёміўся з аўтэнтычнымі драўлянымі цэрквамі.

Штогадовы Сусветны архітэктурны фестываль лічыцца адной з найважнейшых імпрэзаў у свеце, прысвечаных архітэктуры. На ім уручаюць прэміі ў 24 намінацыях.

У САЙТА «ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ» ПОЯВИЛСЯ КАНАЛ НА ЯНДЕКС ДЗЕН. ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые