Магчыма, чытачы "Планеты Беларусь" памятаюць мой майскі матэрыял "Бобриное горе".
Тады ў Браслаўскім раёне быў моцны вецер, на возеры Дрывяты вялікія хвалі разбурылі хатку баброў, і тыя сядзелі з малымі дзецьмі зусім безабаронныя.
Самае дзіўнае, што хатка знаходзілася зусім побач з гарадскім пляжам.
Па возеры хадзілі віндсерферы, а бабры дзень запар трымаліся на невялічкай выспачцы, якая засталася ад іх хаткі.
Уначы вецер працягваўся, былую хатку зусім размыла, бабры – і дарослыя, і маленькія – зніклі.
Але бываюць і ў жыцці звяроў навагоднія цуды! Пад час апошняй камандзіроўкі ў Браслаў я звярнуў увагу на бераг возера Дрывяты – і ўбачыў новую хатку баброў.
Можна параўнаць гэтае фота з майскімі здымкамі – тое ж самае месца! Дзіўна, на гэтым беразе Дрывят няма дрэваў, хмызняку, летам тут натоўпы людзей, але бабры чамусьці вырашылі жыць менавіта тут.
Як гэта патлумачыць?
Напісаць, што Радзіму не выбіраюць?
Ці канстатаваць, што баброў у Беларусі стала вельмі многа, усе прыдатныя для жыцця водныя мясціны заняты, і гэтая сям’я вымушана вярнуцца на ранейшае месца?
14 августа. Кревская уния
В этот день в 1385 году была заключена Кревская уния.
Просмотров: 15714
Старинный город Смолевичи
Свое название Смолевичи получили от слова «смола»: с древности ее добывали и обрабатывали местные жители.
Просмотров: 8756
13 августа. Минск и чудотворная икона
В этот день в 1500 году чудотворный образ Минской Божией Матери приплыл в Минск по реке Свислочь и найден жителями на берегу неподалеку от замка.
Просмотров: 4643
12 августа. Первая женская гимназия
В этот день в 1899 году в Минске была основана первая женская гимназия.
Просмотров: 3977