Ru
En Bl

Едзем на Вілейшчыну: векавыя храмы і камень, што стаіць на аўтэнтычным месцы ўжо 900 гадоў

Автор: Отдел информации
27.08.2018

Фонд «Краіна замкаў» запрашае 1 верасня далучыцца да экскурсіі па Вілейскім краі. Якія цікавосткі чакаюць тых, хто паедзе?

Першы аб'ект — унікальная драўляная ўніяцкая царква ў вёсцы Латыголь, якой больш як 250 гадоў. Сродкі на яе ўзвядзенне выдаткоўваў граф Салагуб.

Латыгольская царква асвечаная ў гонар Святога Мікалая Цудатворца. Яна перажыла дзве сусветныя вайны і антырэлігійныя ганенні ў савецкія часы. Сёння дзейнічае.

carkva.jpg

Побач, у Вязыні, таксама драўляны храм — 150-гадовая Пакроўская царква.

carkva1.jpg

А каля яго — дзіўны па пластыцы касцёл, які ўзводзіўся ў пачатку ХХ стагоддзя як прысядзібная капліца.

kostel.jpg

У вёсцы Уладыкі, каля якой адбылося сутыкненне паўстанцаў Каліноўскага з расійскімі войскамі, удзельнікі экскурсіі пабачаць магілу-мемарыял.

Выдатны шпацыр па старым парку чакае ў вёсцы Старынкі, дзе захаваўся сядзібны комплекс пачатку ХХ стагоддзя і каменны шляхецкі дом роду Багушэвічаў. Да нашых дзён дайшлі толькі адгалоскі яго хараства.

У вёсцы Камена захаваўся ўнікальны аб'ект — Варацішын крыж ХІІ стагоддзя. Прычым гэта адзіны Барысаў (Рагвалодаў) камень, які стаіць на аўтэнтычным месцы ўжо 900 гадоў.

kamen.jpg

А на ўскраіне Камена — не менш цікавыя старадаўнія татарскія могілкі.

Побач — мястэчка Даўгінава з Траецкай царквой, касцёлам Святога Станіслава.

dolginovo.jpg

Пры канцы праграмы — наведванне Вілейкі з Крыжаўзвіжанскім касцёлам пачатку ХХ стагоддзя. Пасля агляду славутасцяў горада, перад ад'ездам у Мінск, у гасцей будзе магчымасць спыніцца на маляўнічым беразе Віліі.

Больш падрабязнасцей на сайце zamak.by

У САЙТА «ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ» ПОЯВИЛСЯ КАНАЛ НА ЯНДЕКС ДЗЕН. ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые