Ru
En Bl

Колькі прыступак на лесвіцы закаханых у Гродна, і як яна выглядала раней

Автор: Аддзел інфармацыі
Фото: Сяргей Плыткевіч і Hrodna.life
14.03.2018

«Лесвіцы закаханых» — спуску ад замкаў да Нёмана менш за сто гадоў. У старадаўнія часы тут былі драўляныя прыступкі, што вялі да… паасобных вельмі бедных гаспадарак, якія патроху з’ядала вада, а па вясне павадак заліваў амаль да самых дахаў. І сённяшняя лесвіца — зусім не тая, якую памятаюць гродзенцы з 1990-х.

lestnica1.jpg<

Hrodna.life распавёў гісторыю лесвіцы.

У 1928 годзе гродзенскія ўлады разам з вайскоўцамі, якім належалі тады замкі, адшукалі сродкі на будаўніцтва бульвара. У працэсе будаўніцта зносілі дамы, якія туліліся на так званым Падзамчы. Улады выплочвалі уласнікам каму 700, а каму і 1000 злотых ды давалі кавалкі зямлі на вуліцы Горнай.

lestnica2.jpg

Да канца 1934 г. працы па пабудове бульвара ад вусця Гараднічанкі да Новага Замка завяршыліся. Цудоўным дадаткам да бульвара стала шырокая лесвіца ад моста паміж замкамі да берага ракі.

lestnica3.jpg

У апошнія перадваенныя гады бульвар рэгулярна трапляў на паштоўкі, а над ім польскія ўлады паціху ўмацоўвалі сцены Старога Замка.

lestnica 4.jpg

Праз нейкі час пасля вайны лесвіцу закаханых досыць грунтоўна перабудавалі, надаўшы ёй характэрны для сталінскай эпохі выгляд.

lestnica-ampir.jpg

Праўда, да пачатку 1960-х яна ізноў падавалася досыць занядбанай. Яе некалькі разоў рамантавалі, выкарыстаўшы нават як план падчас здымкаў фільма «Рудабельская рэспубліка».

Да канца 1990-х гг. лесвіца канчаткова развалілася, замкавыя горы зараслі клёнамі. Мост паміж замкамі таксама выглядаў трагічна.

«Аднак менавіта той постапакаліптычны выгляд лесвіцы найбольш затрымаўся ў памяці сучасных 30−40-гадовых гродзенцаў, бо тое сапраўды было вольнае месца і для закаханых і для аматараў пацягнуць пару пляшак піва з недалёкага бровара. Ды і проста семак можна было пагрызці, гледзячы на нёманскія хвалі», — узгадвае Hrodna.life.

У 2005 годзе вакол лесвіцы высеклі дрэвы і праз тры гады саму старую лесвіцу замянілі канструкцыяй з граніту, бетону і жалеза.

Ад польскай лесвіцы ў стылі функцыяналізму і ад савецкай у сталінскім ампіры застаўся адзін успамін. Цікава, што колькасць прыступак і цяпер тая самая — 122 + 5 бліжэй моста паміж замкамі.

lestnica.jpg


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Дуб Быкова. Какие нестандартные места показывают гродненские экскурсоводы

Дуб, который посадил Василь Быков, и пивоварни. Куда вне обычных маршрутов водят туристов в

Статьи
Ад XVI стагодзьдзя і пазьней. Найстарэйшыя масты Беларусі, якія служаць дагэтуль

Пасьля некалькіх інцыдэнтаў Мінтранспарту і камунікацый залічыла ў «аварыйныя канструкцыі» масты ў 5 гарадах Беларусі.

Статьи
Не толькі сінагога. Якія славутасці патрапілі на карту яўрэйскай спадчыны Гродна

Блогер Яўген Аснарэўскі распрацаваў карту, прысвечаную яўрэйскай спадчыне Гродна. На маршруце 16 мясцовых славутасцей.

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые