Ru
En Bl

Падземныя хады і мінулае бульвара Талбухіна, альбо Любімыя гісторыі мінскіх экскурсаводаў

Автор: Юлия Барило
11.01.2017

Хто, як не экскурсавод, ведае незлічоную колькасць гісторый пра Мінск і дэтальна даследуе кожны кавалак сталіцы. Мы запыталі мінскіх экскурсаводаў, якія гісторыі ім найбольш цікава расказваць зноў і зноў, якія месцы ў сталіцы яны ніколі не абыйдуць бокам.

Ігар Мельнікаў

Я вельмі цікаўлюся міжваеннай гісторыяй Мінска.  І адно з маіх любімых месцаў у горадзе – Талбухінскі сквер, бо з ім звязаны важны, але зараз амаль забыты, момант у нашай гісторыі.

У 1930 годзе тут адкрылася Першая Усебеларуская сельскагаспадарчая і прамысловая выстава. Гэта было некалькі дзясяткаў павільёнаў, якія расцягнуліся на дастаткова вялікую тэрыторыю: закраналі сучасны бульвар Талбухіна, вуліцу Вялікая Слепня і парк імя Чалюскінцаў. Дарэчы, маскоўская ВДНГ з’явілася ў 1939 годзе, то бок, у Беларусі нешта падобнае было на некалькі гадоў раней.

a1.jpg

Для мінскай выставы збудавалі шмат драўляных павільёнаў, а калі яна скончылася, то іх разабралі ў тым жа 1930 годзе. Але падзея стала знакавай. Нават падчас вайны нямецкі канцлагер, які размяшчаўся ў гэтых месцах, насіў назву «Выстава».

Самае цікавае, што ў асноўным выкарыстоўваліся драўляныя павільёны, але было некалькі каменных, і адзін з іх захаваўся. Ён схаваны ў дварах каля бульвара Талбухіна. Я ўсё мару, каб там хаця б шыльду ўстанавіць. Збудаваны ён у стылі функцыяналізму-канструктывізму, атрымліваецца, да 1930-х гадоў.

Неяк я разглядаў пабудову, да мяне падыйшоў міліцыянер з пытаннем, што я тут раблю. Я яму адказаў, што будынак гістарычны, так ён спачатку не паверыў, сказаў, што, напэўна, у 1950-я збудаваны, а потым са мной хадзіў і з цікаўнасцю разглядаў. Падчас экскурсій па міжваенным Мінску таксама заўсёды расказваю гісторыю стварэння выставы. Асабліва цікавяцца людзі, якія ў гэтым раёне жывуць, бо звычайна не ведаюць ні пра выставу, ні пра канцлагер.

Павел Дзюсекаў

Калі праводжу экскурсію па Лошыцы, заўсёды ўспамінаю легенду герба «Равіч» Любанскіх, апошніх уладальнікаў сядзібы. На гербе тым намалявана дзяўчына на мядзведзі.

a2.jpg

Згодна паданню, англійскі кароль памёр, не пакінуўшы афіцыйна складзенага тэстаменту, і волю сваю нібыта абвясціў з таго свету. Сыну ён пакінуў карону і нерухомую маёмасць, а ўсю рухомую маёмасць – дачцэ. Прынц, падбухтораны дарадчыкамі, вырашыў фармальна выканаць бацькоўскую волю і загадаў запусціць у спальню сястры чорнага мядзведзя, які таксама з’яўляўся рухомай маёмасцю. У выпадку смерці прынцэсы, якая здавалася непазбежнай, прынцу перайшлі б усе ўладанні.

Аднак прынцэса не памерла, а, наадвароот, утаймавала звера і выехала на ім вярхом, уздымаючы рукі да неба і патрабуючы справядлівасці. Брат, убачаўшы, што сілы неба на баку сястры, папрасіў у яе прабачэння, выдаў яе замуж за герцага Латарынгіі і аддаў ёй усю належную маёмасць.

На памяць аб гэтых падзеях прынцэса пакінула нашчадкам герб з выявай дзяўчыны на мядзведзі. Сэнс герба – здольнасць з годнасцю выходзіць з самых складаных выпрабаванняў, «ператвараць Канфузію ў Вікторыю».

Юлия Волосатова

Для меня одно из самых значимых и важных мест в Минске – Остров слез. Наверное, потому что мой отец «афганец», и выросла я в городе, где многое связано с афганской темой.

a3.jpg

Я всегда обращаю внимание на то, что, с одной стороны, мемориал простой, а с другой – очень символичный, и все, что видишь на острове, находится тут не просто так. Когда рассказываю о том, что часовня формой напоминает свечку, о плачущем ангеле и 40 струнах, эмоции у туристов зашкаливают, иногда даже слезы появляются на глазах. Все-таки многие семьи были связаны с теми событиями и хорошо их помнят. Буквально на днях в группе туристов был мужчина, который сам прошел через войну. Он свою историю рассказал, я – своего отца. Наверное, минут 20 на Острове простояли.

Обычно, если есть ограничения по времени, я скорее пропущу Троицкое предместье, но на Остров обязательно туристов заведу. Возможно, из-за своей личной истории я и рассказываю про это место более эмоционально. В конце экскурсии всегда спрашиваю у туристов, что им запомнилось. И очень часто отвечают, что именно Остров слез.

Дзяніс Філіпчык

На тэматычных пешаходных экскурсіях я люблю расказваць легенды пра падземныя пераходы, якія нібыта раней пранізвалі ўсю тэрыторыю сучаснага Верхняга горада. Напрыклад, ад сучаснага кінатэатра «Перамога», дзе быў бенедыктынскі манастыр, згодна паданню, ішоў тунэль да кляштара францысканцаў на вуліцы Леніна ці нават далей, да дамініканскага кляштара, які стаяў каля сучаснага Палаца Рэспублікі.

a5.jpg

Падземныя камунікацыі пры археалагічных раскопках, вядома, знаходзілі, ды і некаторыя мінчане ўспамінаюць, як дзецьмі лазілі па сутарэннях, але ці можна было хадзіць па тых пераходах ад аднаго манастыра да другога, дакладна не вядома. А з дамініканскім кляштаром яшчэ і звязана вядомая легенда пра Чорнага манаха.

Говараць, у XVII стагоддзі настаяцель кляштара, адчуваючы небяспеку падчас адной з войн, схаваў усе скарбы манастыра ў сутарэннях. Потым неяк з’явілася і фігура Чорнага манаха, які нібыта ахоўвае гэтыя скарбы. Чаму манах чорны, няясна, бо дамініканцы насілі белае адзенне. 

Пры будаўніцтве Палаца Рэспублікі даследаваліся падмуркі дамініканскага касцёла, якія захаваліся. Тады былі знойдзены і брацкія магілы XVII стагоддзя, што пацвярджае: кляштар мог быць уключаны ў абарону горада, а значыць, была і патрэба схаваць скарбы. Але далей раскопкі не праводзіліся, бо трэба было б разбурыць дарожнае палатно на Інтэрнацыянальнай вуліцы, так што, магчыма, скарбы яшчэ і ляжаць дзесьці там.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Случайности не случайны? 8 самых невероятных совпадений в биографии Минска

Будучи городом с древней историей, Минск имеет в своей «копилке прошлого» ряд фактов и событий, не имеющих очевидной

Статьи
Военная история разных эпох: что нужно знать о дотах и фортах Беларуси?

Военная история Беларуси не ограничивается музейными экспозициями. Ее следы повсюду в виде памятников, братских могил,

Статьи
Семь самых страшных мест в центре Минска

Возможно, самый страшный эпизод в истории Минска случился в день его первого летописного упоминания – 3 марта 1067

Статьи
Большевики, бананы и форель – чем удивит БГСХА в Горках

Самое старое в Беларуси, самое крупное в СНГ и Европе аграрное высшее учебное заведение отмечает свой день рождения 24

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые