Ru
En Bl

Перспектыўнае месца для археолагаў, або Чым цікавыя даўнія гродзенскiя казармы

Автор: Андрэй Мяцельскі
Ссылка: Твой стыль
23.03.2016

Велізарны будынак над Нёманам, недалёка ад Старога мосту, прыцягвае ўвагу тых, хто ўзбіраецца на пагорак каля Францішканскага касцёла і аглядае гістарычны цэнтр Гродна.

get_img.jpg

Яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. на месцы гэтага вялікага дома была пустка, а справа, бліжэй да цяперашняй выратавальнай станцыі, стаяў мураваны палац Флемінгаў, парэшткі якога разбурылі ў 2007 годзе. А ў XVI ст. месца на вуліцы Маставой належала да найбольш людных у Гродне. Тут узвышалася царква Чэснага Крыжа, якой фінансава дапамагалі гродзенскія рамеснікі. Недалёка ад царквы стаяла невялікая капліца, якая адносілася да Прачысценскай царквы. Тут жа размяшчаліся велізарныя могілкі, пасярод якіх узвышаўся крыж. Крыж памяталі яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст.

get_img 1.jpg

Гарадскія казармы адразу пасля пабудовы ў 1861 годзе

Акурат тады царскія ўлады адыйшлі ад практыкі пасялення сваіх салдат «на кватэрах» у гарадах ды мястэчках, а пачалі збіраць кватэрную павіннасць грашыма. У кошт гэтага падатку гарадскія ўлады павінны былі ўзводзіць казармы. Для гродзенскіх гарадскіх казармаў было выбрана вялкае пустое месца на беразе Нёмана, і каля 1860 г. паўстаў двух-трохпавярховы будынак, які генерал Павел Баброўскі назваў «адным з найлепшых будынкаў Гродна, як па абшырнасці, гэтак і па чысціні аддзяленняў». Падчас капання фундаментаў былі знойдзены шматлікія пахаванні і старыя падмуркі.

get_img 2.jpg

Ажыўленая вуліца Маставая ўздоўж казармаў вяла да перавозу праз Нёман

У 1899 г. тут знаходзіліся Пермскі і Петразаводскі палкі. У пачатку ХХ ст. у комплекс казарм уключылі будынкі былога кляштара кармелітаў, і з-за гэтага гарадскім уладам ледзь-ледзь удалося «прабіць» пабудову мосту праз Нёман менавіта ў цяперашнім месцы. Вайсковая адміністрацыя не дазваляла дзяліць грамадзянскім мостам вайсковы абшар.

get_img 3.jpg

У пачатку ХХ ст. гарадскія казармы былі адным з самых вялiкіх будынкаў Гродна

У міжваенны перыяд да 1935 г. казармамі далей валодаў горад, калі магістрат прадаў іх міністэрству абароны Польшчы за 645 тысяч злотых.

get_img 4.jpg

У міжваенныя гады казармы выглядалі проста ідэальна

У верасні 1939 г. будынак стаў штабам абароны горада ад савецкіх войскаў. Па будынку вялі агонь савецкая артылерыя і танкі, але значна больш казармы пацярпелі ў чэрвені 1941 года.

get_img 5.jpg

У 1941 г. казармы былі моцна пабураны падчас бамбардзіроўкі

get_img 7.jpg

У савецкі час у будынках размяшчаўся тэкстыльны камбінат

У 2010 г. падчас актыўнай фазы перабудовы былога тэкстыльнага камбіната пад патрэбы Беларускага інстытута правазнаўства на глыбіні крыху больш аднаго метра пад паверхняй падлогі былі знойдзены два чалавечых шкілеты.

get_img 8.jpg

Рэканструкцыя казармаў, 2007 год

Ці гэта былі тыя самыя «чалавечыя косці» са старых могілак, пра якія пісаў гісторык яшчэ ў ХІХ ст., ці забітыя і пахаваныя тут жа абаронцы Гродна верасня 1939 г., даведацца так і не ўдалося. Судмедэксперты забралі косці, а раскопак на тым месцы так і не пачалі. Да сённяшняга дня гэтае месца на беразе Нёмане застаецца адным з самых перспектыўных для правядзення археалагічных раскопак.

get_img 9.jpg


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
«Кладка XII века — уже сенсация». Почему раскопки возле Нового замка в Гродно нужно обязательно продолжать

Стену, найденную на территории Нового замка, будут исследовать еще несколько дней. В будущем находку законсервируют и

Статьи
В гродненском Старом замке обнаружили золото

В Старом замке в Гродно археологи нашли золотое кольцо, сообщение об этом появилось на сайте Гродненского

Статьи
Бывшее здание архива в центре Гродно превратится в галерею Тизенгауза

Проект с емким и привлекательным названием «Шляхам Тызенгауза» получил поддержку в рамках трансграничного партнерства,

Статьи
Ученые спорят о том, как реставрировать Замковую гору в Гродно

Решено выделить деньги из бюджета для возрождения реликвии, которая была важнейшей резиденцией монархов ВКЛ и Речи

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые