Ru
En Bl

Самы стары бровар у Беларусі, пра які вы нават не здагадваліся

Автор: Мечыслаў Супрон
Ссылка: https://hrodna.life/
21.05.2018

Будынак сённяшняга кафэ «Веранда» ў Горадні доўгі час заставаўся таямніцай для гісторыкаў: невядома было, калі ж яго збудавалі і якая была пачатковая функцыя. Нядаўнія архіўныя знаходкі прынеслі сапраўдны сюрпрыз.

Аказваецца, гэты будынак — самы стары з захаваных на тэрыторыі краіны бровараў!

Раней жа лічылася, што збудаванне было палацам Радзівілаў XVIII ст. на Падоле, паводле іншай інфармацыі — палацам Румеля XIX ст.

Працаваў нядоўга

Бровар быў пабудаваны ў другой палове XVIII ст. на ўласныя сродкі літоўскага надворнага падскарбія Антонія Тызенгаўза. Аднак, хутчэй за ўсё, на поўную вытворчую магутнасць прадпрыемства так і не запрацавала.

brovar1.jpg

У самым канцы XVIII ст. будынак належаў райцу магістрата Лаўрыну Барысевічу і, паводле плана горада 1798 г., ужо не працаваў, паступова прыходзячы ў заняпад. У дакументах пач. XIX ст. трапляецца інфармацыя аб распродажы з будынка былога бровара дэмантаваных медных катлоў, трубаў і іншага тэхнічнага абсталявання.

brovar2.jpg

У 1810 г. гарадскія ўлады разглядалі праект рэканструкцыі будынка пад казармы, а затым, у 1828 г. — пад гарадскі шпіталь. Але абодва праекты не былі рэалізаваныя.

1000 пудоў хлеба

У 1833 г. гаспадар будынка, граф Дзяконскі, прадаў будынак старэйшаму і малодшаму бургамістрам Гродна Адрыяну Харыну і Івану Казацкаму за 3825 руб. серабром. Яны набылі яго для далейшага перапродажу. Будынак тады быў у паўаварыйным стане і, па меркаванні губернскага архітэктара, мог з часам абрынуцца ў Нёман.

У тым жа годзе былы бровар набыў прадпрымальнік Якаў Румель. Без даху і перакрыццяў, маючы толькі чатыры сцяны, будынак быў прыстасаваны пад хлебапякарню. Унутры пад адкрытым небам знаходзілася 29 печаў. Тут штодзённа выпякалі да тысячы пудоў хлеба для салдатаў гродзенскага гарнізоннага батальёна.

brovar 3.jpg

Упершыню будынак адлюстраваны на фотаздымку 1861 г. На ім бачна вялізны раскінуты ўздоўж берага Нёмана двухпавярховы цагляны аб’ём, які на той момант стаяў без даху ўжо амаль паўстагоддзя.

Запусценне і рэканструкцыя

Новае жыццё будынак атрымаў у 1890 г., калі ў ім было адчынена Аляксандраўскае рамеснае вучылішча, дзе адначасова знаходзіліся сталярная і слясарная майстэрні.

brovar4.jpg

У міжваенны час у будынку знаходзілася рамесніцкая школа «Polskiej Macierzy Szkolnej». Пасля Другой сусветнай вайны тут працавалі майстэрні.

У часы незалежнай Беларусі былы бровар доўгі час знаходзіўся ў запусценні, пакуль некалькі год таму яго не выкупілі. Пасля рэканструкцыі, вельмі няўдалай, у будынку адчынілася кафэ «Веранда» і офісныя памяшканні.

brovar5.jpg

brovar 6.jpg

На наш погляд, будынак з амаль 250-гадовай гісторыяй мае быць лепш даследаваны, а ўстановы, якія знаходзяцца ў ім, сваёй назвай павінны адсылацца да гісторыі будынка, да прыкладу тых, якія ўжываюцца ў дакументах XIX ст.: «бровар Тызенгаўза» або «старая піваварня».


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Топ 10. Промышленный туризм в Беларуси: пиво, трактора и мороженое

Экскурсии на производство в Беларуси пока не самое раскрученное направление: от силы два десятка предприятий в стране

Статьи
2,5 литра «пенного» в день!.. Вспоминаем белорусские пивные традиции

11 августа в Лошицком парке пройдет праздник хмеля, солода и еды А-Fest, а там не за горами и другое эпохальное событие

Наследие
Бровар в Стреличево

Здание винокурни, которое местные жители называют броваром, было построено в 1912 году на территории деревни

Наследие
Пивзавод «Оливария» в Минске

Пивзавод «Оливария» – старейший из действующих пивоваренных заводов Беларуси. Его история началась

Самые популярные Самые обсуждаемые