Ru
En Bl

У Беларусі за 70 даляраў прадаюць каралеўскі палац!

Автор: Вольга Чайчыц, Андрусь Козел, «Белсат»
Ссылка: http://belsat.eu/
14.07.2017

Палац у Жамыслаўлі (Іўеўскі раён) — помнік гісторыі і культуры XIX ст., копія варшаўскага каралеўскага палацу ў Лазенках, выстаўляецца на аўкцыён. Пачатковы кошт — Br 138 рублёў.

Разам з палацам пакупніку дастануцца яшчэ дзве афіцыны, гаспадарчая пабудова ды парк, які памятае былых уладальнікаў, графаў Умястоўскіх. Цягам месяца гаспадар абавязаны падпісаць ахоўныя абавязкі, цягам трох гадоў — распрацаваць праектава-каштарысную дакументацыю на рэканструкцыю ды распачаць прадпрымальніцкую дзейнасць не пазней, чым праз 5 гадоў пасля ўводу комплексу ў эксплуатацыю.

Цяпер палац у аварыйным стане. З кожным годам гэты стан заўважна пагаршаецца, але пакуль будынак яшчэ можна аднавіць. Унікальны помнік стаіць у ціхім маляўнічым месцы на беразе вялікага возера ды ракі Гаўі. Вакол палацу захаваўся вялікі парк.

усадьба Умястовских в Жемыславле4.jpg

Да 90-х гадоў у будынку размяшчалася кантора мясцовага калгасу, бібліятэка, пошта, клуб. З 2006-га года палац пуставаў, і за гэты час дэталі інтэр’еру разабралі ды расцягнулі. Каб выратаваць гістарычны помнік, некалькі разоў яго спрабавалі прадаць, але абласныя чыноўнікі заміналі гэта зрабіць.

Шмат якія элементы дэкору захаваліся ў даволі добрым стане: да прыкладу, кафля XIX ст. Але адсутнасць даху робіць сваю справу.

Дах у 2012-м годзе знішчыў пажар. У выніку ад ападкаў пачалі разбурацца перакрыцці, унутранае ўбранства, паркет. На сценах пачалі з’яўляцца расколіны. Спецыялісты кажуць, што рэканструкцыя такога палацу можа каштаваць $ 3-7 млн. Але ў гэтага месца ёсць вялікі турыстычны патэнцыял.

усадьба Умястовских в Жемыславле2.jpg

«Можа быць паедуць палякі, будзе цікава пабачыць паменшаную копію Лазенкаўскага палаца. Паедуць людзі, якія стаміліся ад гарадской мітусні. Паедуць людзі, якія хочуць акунуцца ў шляхецтва такое, у шляхецкае жыццё. Таму што тут такое ўсё ўзвышана-багата-прыгожае», — мяркуе мясцовая жыхарка Алеся Гурская-Таболіч.

Сюды і цяпер прыязджаюць турысты, нягледзячы на тое, што аб’ект ніяк не рэкламуецца. Мясцовыя жыхары спадзяюцца, што новы ўласнік зможа ўдыхнуць жыццё ў палац.



Читайте также:

Живописные руины. 10 разрушенных белорусских замков, которые стоит посетить

Бабруйскую крэпасьць разьбіраюць марадэры?

Оползень в Новогрудке угрожает остаткам оборонительных башен Замковой горы

«Архитектурная статуэтка». Храм, который построил белорусский Гауди

Как разрушается самый старый в Беларуси туалет, помнящий еще князя Витовта


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые