Ru
En Bl

У Крэве закансервуюць вежу, адкуль збег Вітаўт і дзе задушылі Кейстута

Ссылка: Белсат
26.10.2017

У Крэўскім замку пачаліся работы першай чаргі па кансервацыі і рэканструкцыі Княскай вежы. У бліжэйшы час яе ўмацуюць, але маштабных планаў па аднаўленню Крэўскага замку можна не чакаць.

Княскую вежу і прылеглыя 10 метраў сценаў з абодвух бакоў расчысцяць ад спарахнелай муроўкі, потым яе павінны ўмацаваць. Усе працы робяцца за бюджэтныя сродкі дзяржаўнымі арганізацыямі. Замоўцам кансервацыі выступае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Смаргонскага райвыканкаму, выканаўцам – ТАА «Белрэстаўрацыя».

Зараз каля вежы стаяць будаўнічыя рыштаванні, пасля заканчэння работаў там застанецца зачышчаны аб’ект для турыстаў.

image2-2.jpeg

image3-2.jpeg

«Там не павінна быць праблемаў, калі ў рабочых нармальныя рукі, – распавядае Ігар Мяфодзіевіч Чарняўскі, былы начальнік упраўлення па ахове спадчыны Міністэрства культуры Беларусі. Прынялі такі варыянт – закансерваваць вежу. Агулам, гэта робіцца па прыкладу Медніцкага замку ў Літве. У Крэўскі замак прыязджаюць турысты, і гэтая плынь можа актывізавацца, калі замак будзе закансерваваны і хаця б трошкі прыстасаваны да больш камфортнага наведвання. Магчыма, там з’явіцца нейкая невялічкая экспазіцыя. У Медніках паставілі асобны дамок. Можа, і ў нас штосьці падобнае будзе, або прыстасуюць нешта з суседніх будынкаў».

У перспектыве вежу можна аднавіць. Ёсць фотаздымкі, як яна выглядала яшчэ да першай сусветнай вайны. Але гэта патрабуе вельмі шмат грошай.

Ці рэальна аднавіць Крэўскі замак часоў Крэўскай уніі?

Крэўскі замак цалкам аднавіць немагчыма. Рэканструкцыя або забудова яго не можа адпавядаць рэчаіснасці і не будзе мець гістарычнай каштоўнасці. Бо не існуе або невядомыя на гэты час дакументы, якія пацвярджалі б яго аўтэнтычны выгляд. Найлепшы варыянт – закансерваваць рэшту так, як яна выглядае на сёння.

«Любая рэканструкцыя гэтага замку будзе фантазіяй. Напрыклад, тое, што адбываецца ў Любчанскім замку цяпер, – гэта фантазія, што ўвогуле непрымальна з пункту гледжання аховы спадчыны. Можна аднаўляць толькі тое, што пацвярджаецца дакументамі. А пра Крэўскі замак мы ведаем яшчэ менш, чым пра Любчанскі. Тут можна правесці кансервацыю, можна выканаць рэканструкцыю Княскай вежы. Дапушчальным лічыцца таксама прыкладна па метраў 15 з аднаго і з другога боку зрабіць рэканструкцыю муроў і паказаць, як яно магло быць. Але не больш», – кажа Ігар Чарняўскі.

Без имени-1.jpg

Сёння існуе шмат выяваў Крэўскага замку ў малюнках або макетах. Але іх нельга прымаць за ілюстрацыю дакладнага выгляду замку. Кожны даследчык прапануе свой варыянт, і такія графічныя рэканструкцыі могуць быць выстаўленыя ў экспазіцыі музею, экскурсавод можа паразважаць і распавесці тое, што дакладна вядома. Але рэалізаваць іх у натуры, не маючы дакладных звестак, – нельга.

«Ёсць Мірскі замак з элементамі рэканструкцыі. Яны пацвярджаюцца дакументамі. Ёсць Нясвіжскі замак, які ўсе крытыкуюць за тое, што зрабілі там гламур. Але гэтыя ўсе элементы апісаныя вельмі дакладна, ёсць інвентары, што дакладна там было. А калі мы набудуем нешта з галавы, потым нашчадкі будуць думаць, што так і было ў 14-м стагоддзі. Гэта недапушчальна», – кажа Ігар Чарняўскі.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Як мог выглядаць Вітаўт. Майстар аднавіў знешнасць князя на падставе гравюры

Майстар камп’ютарнай анімацыі Алег Мініч узнавіў вобраз Вітаўта па копіі гравюры 16-га стагоддзя. Праўда, некаторыя

Статьи
Успеем ли мы собрать камни или Кревский замок исчезнет навсегда?

Трудно поверить в то, что когда-то Беларусь называли страной замков. В старину путешественники могли запросто

Статьи
Топ-10 белорусских замков и дворцов, где живут привидения

Где живет призрак Боны Сфорца и кого не любит Черная Дама Коссовского дворца, о чем хлопочет призрак Яна Кишки и

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые