Ru
En Bl

Як выглядае «Прыпынак Адамовіча» ў Глушы

Автор: Отдел информации
Фото: Радыё Свабода
08.10.2018

Арт-аб’ект, прысвечаны Алесю Адамовічу, прэзентавалі ў роднай вёсцы пісьменніка ў Бабруйскім раёне.

adamovich1.jpg

Мастак Аляксандар Благі размаляваў прыпынак на вуліцы, якую ў сярэдзіне 1990-гадоў не дазволілі назваць імем літаратара.

На прыпынку намаляваны вялікі партрэт Алеся Адамовіча, пададзеная цытата з яго аповесці «Vixi», у якой ён падкрэсліваў сваю любоў да родных глушанскіх мясцін.  Нарадзіўся пісьменнік у вёсцы Канюхі Капыльскага раёна, але праз два гады яго сям'я пераехала ў Глушу.

Ушанаваць памяць Адамовіча ў Глушы задумала суполка маладых рупліўцаў беларушчыны «Прыпынак Адамовіча».  Ад распрацоўкі ідэі, узгаднення праекта з уладай і да яго ажыццяўлення прайшло шэсць месяцаў.

Актывісты імкнуліся прыцягнуць увагу да пісьменніка Алеся Адамовіча, яго творчасці і роднай яму Глушы.

—Мы хочам зрабіць Адамовіча цікавым для цяперашняга пакалення беларусаў, — патлумачыў «Радыё Свабода» бабруйскі актывіст руху «Гавары праўду» Андрусь Архіпенка. — Цяпер тыя, хто будзе ехаць па шашы, будуць бачыць прыпынак з Адамовічам. Яны даведаюцца, што ў гэтым пасёлку ён жыў.

Прыпынак Адамовіча — першы крок ушанавання памяці Адамовіча. Наступныя — яго бюст і стварэнне музея.

На прэзентацыю «Прыпынка Адамовіча» прыехала дачка пісьменніка Натальля Адамовіч. Гэта яна выбрала для аздаблення фотаздымак бацькі, на якім яму 55 гадоў, і папрасіла, каб на прыпынку быў занатаваны ўрывак з аповесьці «Vixi».

У САЙТА «ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ» ПОЯВИЛСЯ КАНАЛ НА ЯНДЕКС ДЗЕН. ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Где белорусу поклониться праху великих предков

На Дзяды многие белорусы традиционно отправляются на кладбища, чтобы почтить память своих родных. Накануне мы

Статьи
10 мировых знаменитостей, которые родились в Беларуси

Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие

Статьи
Идет сбор средств на памятник-бюст Алесю Адамовичу

На краудфандинговой площадке «Талака» начался сбор средств на памятник-бюст Алесю Адамовичу. Так активисты хотят

Статьи
11 белорусских фильмов, которые стоит посмотреть

В Музее истории белорусского кино, где знают все о белорусском кинематографе, нам посоветовали белорусские фильмы

Самые популярные Самые обсуждаемые