31 студзеня ў 17:00 у галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрываецца маляўнічая выстаўка, прысвечаная самай поўначы Беларусі.
Фотавыстаўка прадстаўляе прыгожую, унікальную, разнастайную архітэктурную, раслінную і жывёльную панараму Чырванаборскага краю, заахвочвае убачыць на свае вочы гэтую незвычайную тэрыторыю.
Выстаўка – вынік работы Чырванаборскай школы фатаграфіі, якая адбылася летам 2022 года ў турыстычным комплексе «Чырвоны Бор» на самай поўначы Беларусі.
Туды прыехалі выкладчыкі, спецыялісты ў галіне фотаздымкі і экатурызму, а таксама студэнты-пераможцы Рэспубліканскага фотаконкурсу «Маладзёжны погляд», які быў арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім фондам развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў» пры актыўным удзеле турыстычнага комплекса «Чырвоны Бор». .
На працягу дзесяці дзён студэнты навучаліся рэпартажнай, прыроднай і рэкламнай здымцы, здымалі зорнае неба, дзікіх жывёлаў, манціравалі відэа, рабілі ўласныя творчыя праекты, удзельнічалі ў майстар-класах па фотапластыцы, слухалі цікавыя гісторыі з жыцця трэвел-фатографаў і арнітолагаў.
Такім чынам, на выстаўцы «Чырванаборскі край» прадстаўлены здымкі вядомых беларускіх фатографаў: аўтара ідэі фотаэкспедыцыі і куратара праекта Сяргея Плыткевіча, педагогаў Валерыя Вядрэнкі, Ірэны Гудзіеўскай, Віктара Малышчыца, Сяргея Мілюхіна, Наталлі Лакотка.
Экспануюцца і лепшыя работы фіналістаў фотаконкурсу “Маладзёжны погляд”: Ганны Беражковай, Івана Веразуба, Ганны Дамінікі Грыб, Марыі Зіганоравай, Міхаіла Лук'янчыка, Валерыі Пратасевіч.
Здымкі знаёмяць з помнікамі, якія захаваліся на поўначы Верхнядзвінскага раёна, і адным з буйнейшых у Беларусі – Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Чырвоны Бор». Ён быў створаны ў 1997 годзе з мэтай захавання ўнікальнага прыроднага ландшафтна-азёрнага комплексу, рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Тэрыторыя заказніка найбольш экалагічна чыстая ў Беларусі.
У экспазіцыі – прыродныя ландшафты, лясныя экасістэмы, рэдкія расліны і жывёлы, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Заварожвае зорнае неба над возерам Ізубрыца і туман над возерам Белым, рака Свольна з вышыні птушынага палёту. Кранаюць партрэты зубраў, зязюлі, зімародка, даўгахвостай кугакаўкі, дынамічныя здымкі ласей, аленей, ланей і іншых жыхароў пушчы.
Дэманструюць здымкі і мастацкі погляд на архітэктурныя помнікі: Успенская царква ў вёсцы Сар'і, руіны палаца Гільзенаў і Шадурскіх у Асвеі, рэшткі званіцы царквы Еўфрасінні Полацкай у Росіцы не пакінуць гледачоў абыякавымі.
«Чырванаборскі край» уражвае яркасцю, сакавітасцю адлюстраваных момантаў, маштабнасцю панарам і разнастайнасцю краявідаў. Выдатныя ўзоры фотамастацтва, гучныя імёны майстроў фотажывапісу, цікавыя работы юных аўтараў, знакавыя ў прыродаахоўным і культурным жыцці нашай краіны аб’екты і героі дэманструюць прывабнасць, непаўторнасць гэтага куточка Беларусі, спрыяюць распаўсюджванню інфармацыі аб ім, раскрываюць яго прыгажосць і багацце.
Семеро талантливых студентов провели 9 дней в Красноборской
Ландшафтный заказник «Красный бор», чья общая площадь
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....