Да берагоў Прыпяці і Гарыні. Самае цікавае

Автор: C. Плыткевіч
Фото: аўтара

На мінулым тыдні адбыўся выязны семінар Нацыянальнага агенцтва па турызму ў Брэсцкай вобласці – знакаміты пінскі экскурсавод Таццяна Хвагіна прэзентавала новы турыстычны маршрут “Да берагоў Прыпяці і Гарыні”.

“Планета Беларусь” прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прадстаўляем кароткі фотарэпартаж.

1-A29V8984pb_1330.jpg

Па дарозе ў Мікашэвічы удзельнікі семінара заехалі ў былое мястэчка Ленін, дзе знаходзяцца незвычайныя старажытныя яўрэйскія могілкі.

2-2021-09-08-12-A29V9053pb_1330.jpg

Там захаваліся драўляныя мацэвы, на жаль, з кожным годам іх становіцца ўсё менш…

2-1-2021-09-08-12-A29V9041pb_1330.jpg

Яшчэ гадоў пятнадцаць таму на праваслаўных могілках у вёсцы Ленін можна было ўбачыць Крыжаўзвіжанскую капліцу, пабудаваную ў 1863 годзе ў гонар адмены прыгоннага права.

3 Каплица в Ленине.jpg

Зараз на праваслаўных могілках не засталося ніводнага дрэва і на месцы старой капліцы стаіць новая…

Не ведаю, на якім узроўні прымалася рашэнне высекчы дрэвы на могілках, але стоадсоткава ўпэўнены, што такім чынам знішчаецца нашая гістарычная памяць. Стагоддзямі нашыя продкі пакоіліся ў цішыні, у гармоніі з прыродай, зараз многія пагосты нагадваюць гандлёвыя шэрагі.

Думаю, два гэтыя здымкі добра ілюструюць праблему.

А ў Леніне, між іншым, цікава пахадзіць і па сучасных могілках.

3-3-2021-09-08-16-A29V9028pb_1330.jpg

Дзе яшчэ на помніках сустрэнеш такія мастацкія творы?

Гэта плыве ў вечнасць мясцовая жыхарка Ніна Лаўрэнцьеўна Мініч…

4-1-DJI_0602pb_1330.jpg

А мы едзем далей, каб на свае вочы пабачыць знакаміты Мікашэвіцкі кар’ер.

З вышыні агляднай кропкі здаравенныя БелАЗы здаюцца дзіцячымі цацкамі. І гэты антураж робіцца выдатнай сцэнай для ганаровага моманту.

5-A29V9076pb_1330.jpg

Мінскі фатограф Альфрэд Мікус, які быў членам журы міжнароднага фота-відэаконкурса “Дзіва Еўразіі”, уручае Лунінецкаму раённаму фізкультурна-спартыўнаму клубу “Здароўе” дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшы турыстычны ролік” за відэафільм “Падарожжа па “Граніту”.

6-DJI_0645pb_1330.jpg

Тураўскае гарадзішча.

7-DJI_0684pb_1330.jpg

Дарога ў Столінскі раён ідзе праз гэты старажытны горад, у якім абавязкова трэба спыніцца.

8-DJI_0711pb_1330.jpg

Тураўскае абалонне. Менавіта так выглядае мекка многіх еўрапейскіх прыродных фатографаў.

9-AJ3I8860pb_1330.jpg

А гэта тыя самыя тураўскія могілкі, дзе расце каменны крыж. Менавіта я, праехаўшы і сфатаграфаваўшы мноства каменных крыжоў у Віцебскай вобласці, стаўлюся да гэтага сцвярджэння даволі скептычна, але адназначна падтрымліваю любыя ідэі, якія спрыяюць развіццю турызма, падштурхоўваюць людзей да падарожжаў.

10-AJ3I8874pb_1330.jpg

Яшчэ адзін гістарычны аб’ект, які не быў прадстаўлены на “Планеце Беларусь”. Пасля гэтай паездкі колькасць тураўскіх цікавостак на нашым рэсурсе павялічыцца.

11-A29V9126_887.jpg

Не абышлося і без фотапалявання. Гэта не звычайны вуж, а вельмі гістарычны. Бо адпачывае ў музеі, на падмурках старажытнай царквы…

12-A29V9208pb_1330.jpg

Яшчэ адно унікальнае месца на Палессі – музей этнаграфіі ў вёсцы Цярэблічы.

13-A29V9231pb_1330.jpg

Ён створаны народным майстрам Іванам Супрунчыкам.

14-A29V9202_887.jpg

Можаце паверыць, што гэтая драўляная скульптура “Жах вайны” высечана сякерай?

І такіх мастацкіх твораў, якія расказваюць пра гісторыю вёскі Цярэблічы, пра паляшуцкія звычаі, мноства. Музей – проста фантастычны!

Рэкамендую ўсім, хто плануе падарожжы па Беларусі, завітаць у Цярэблічы і паслухаць паляшуцкія гісторыі ад сямідзесяцісямігадовага Івана Супрунчыка, паглядзець, што мог зрабіць за сваё жыццё звычайны селянін.

15-A29V9366pb_1330.jpg

Яшчэ адзін прыклад народнага мастацтва. Вёска Мочуль, сялянскі агарод.

16-DJI_0780pb_1330.jpg

Гарадзішча ў Давід-Гарадку. Таццяна Аркадзьеўна цікава расказвае пра гісторыю гэтых мясцін, пра незвычайных людзей, але ў мяне іншая задача – візуальна паказаць знакавыя месцы іх будучага падарожжа.

17-DJI_0750pb_1330.jpg

Помнік князю Давіду на аднайменнай плошчы.

18-DJI_0791pb_1330.jpg

А гэта старое рэчышча Гарыні. Пасля шматлікіх павадкаў, калі залівала ўсе пабудовы і нават гінулі людзі, было прынята рашэнне зрабіць для Гарыні новае рэчышча. І зараз яна абмінае Давід-Гарадок…

19-AJ3I8967pb_1330.jpg

Урочышча Стасіна.

20-AJ3I8969pb_1330.jpg

Гэта адно са шматлікіх месцаў на тэрыторыі Беларусі, дзе пад час апошняй вайны знішчаліся мірныя людзі.

21-AJ3I8987pb_1330.jpg

23-A29V9478pb_1330.jpg

Удзельнікі семінара ўсклалі кветкі і сімвалічныя каменьчыкі на месца ахвяр трагедыі.

22-AJ3I9025pb_1330.jpg

Заканчваецца першы дзень семінара ў Століне.

24-1--DJI_0804pb_1330.jpg

Манькавіцкі парк – на мой погляд, адзін з самых прыгожых у Беларусі.

24-A29V9576pb_1330.jpg

І тое, што захавалася ад палаца Радзівілаў…

У Нясвіжскі палац едуць дзесяткі тысяч турыстаў, такой кропкай прыцягнення мог быць і Манькавіцкі, але ад яго нічога не засталося…

30-DJI_0872pb_1330.jpg

Складаны лёс і ў Столінскай сінагогі, але я стараюся выбраць больш аптымістычны ракурс.

26-A29V9650pb_1330.jpg

Бераг возера Вялікае Засомінае. Менавіта тут заканчваецца экалагічная сцежка, якая, на мой погляд, дае вельмі малое ўяўленне пра Альманскія балоты і не вытрымлівае канкурэнцыі з экасцежкай па балоце Ельня. Мясцовым арганізатарам турызма, калі яны мараць пра масавы паток наведвальнікаў, абавязкова трэба распрацоўваць новы маршрут, магчыма, з боку тых жа Цярэбліч, каб аб’яднаць у адно падарожжа і музей этнаграфіі, і само балота, і унікальную вёску Альшаны.

27-DJI_0909pb_1330.jpg

Але невялічкая водная экскурсія па возеры некаторым удзельніцам семінара, безумоўна, запомніцца.

28-DJI_0932pb_1330.jpg

Аказаўшыся ў Альманах, безумоўна, ёсць сэнс зазірнуць у мясцовую царкву.

29-A29V9848pb_1330.jpg

У ёй таксама адчуваецца мясцовы палешуцкі каларыт.

31-A29V9955pb_1330.jpg

Яшчэ адна цікавостка Століншчыны знаходзіцца ў вёсцы Гарадной. Калісьці яе жыхары займаліся вырабам глінянага посуду, гандлявалі ім па ўсім Палессі. Цяпер там захаваўся музей, праводзіцца фестываль ганчарства.

У Гарадной былі падведзены вынікі семінара, гучалі прапановы і заўвагі ад работнікаў турыстычных фірм і экскурсаводаў. Але я хачу акцэнтаваць увагу на чалавеку, які выдатна папрацаваў і прыгожа прадставіў гасцям гэты рэгіён Палесся.

25-A29V9640pb_1330.jpg

Пакуль у турызме працуюць такія людзі, як Таццяна Аркадзьеўна Хвагіна, надзея на яго развіццё жыве!



Самые популярные Самые обсуждаемые