Сёння ў Браславе і ў бліжэйшых наваколлях немагчыма засяліцца ў гасцініцу, забраніраваць аграсядзібу або арандаваць пакой у прыватнай кватэры – усе месцы занятыя.
Сярэдзіна лета, цудоўнае надвор’е, а ў суботу і нядзелю яшчэ і фестываль VIVA Braslav праходзіць.
Мы шмат расказвалі пра браслаўскія цікавосткі, паказвалі прыгожыя куточкі, панарамы азёраў. Нагадаю некаторыя:
Цэнтр горада Браслава.
Старажытнае гарадзішча паміж азёрамі Дрывяты і Навяты.
Возера Неспіш, за ім Войса, Струста, Снуды. На першым плане востраў Замак.
Возера Струста.
Востраў Чайчын, на якім ёсць сваё маленькае возера.
Калонія чапляў на беразе возера Ільменёк.
Браслаўскія ружовыя раніцы.
Лепш за ўсё іх фатаграфаваць са слабодкаўскім касцёлам Божага Провіду.
Вожык і дракончык на возеры Бужэ.
Адпачываючыя на азёрах Дрывяты і Аболе.
Такіх пазітыўных здымкаў можна было б размясціць мноства, але сёння мне хочацца паказаць і другі бок Браслаўскага раёна.
Гэта поле пасля першай сенажаці.
Можна ўявіць, што вырасце на ім праз некалькі тыдняў?
Шэсць год таму я змясціў матэрыял пад назвай “Как спасти браславский край?”, у якім гучала прапанова зрабіць у Браслаўскім раёне стаўку на турызм, бо зямля тут непрыдатная для сельскай гаспадаркі.
Сёння можна канстатаваць, што, на жаль, нічога ў лепшы бок не змянілася. Так, за кошт турыстаў і дачнікаў вёскі на берагах прыгожых азёраў развіваюцца. Але варта ад’ехаць на пару кіламетраў ад берага возера і ўбачыш зусім іншую Браслаўшчыну – заросшыя пустазеллем хаты і двары. І горш за ўсё тое, што на зямлі амаль не засталося працаўнікоў. Вось, дзе праблема!
І я зноў думаю пра тое, што для раёнаў Беларусі, якія маюць турыстычныя перпектывы, трэба распрацаваць асобную праграму развіцця. Разумею, што ў сёняшніх умовах гэта амаль немагчыма, але ж хочацца марыць пра лепшае…
15 июля. Грюнвальдская битва
Решающее сражение «Великой войны» 1409–1411 гг., произошедшее 15 июля 1410 года.
Просмотров: 11008
16 июля. Янка Лучина
В этот день в 1897 году Минске в возрасте 46 лет скончался поэт Янка Лучина (настоящее имя Иван Люцианович Неслуховский).
Просмотров: 4460
16 июля. Парад партизан
В этот день в 1944 году в Минске прошел легендарный парад партизан.
Просмотров: 3620
Полоцк. Получение грамоты на Магдебургское право
В 1498 году по привелею великого князя литовского Александра Магдебургское право получает Полоцк.
Просмотров: 3112