Народ можа захаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць толькі ў тым выпадку, калі памятае свае карані, шануе сваіх продкаў.
У гэтыя дні многія беларусы ідуць на могілкі да бацькоў і родзічаў.
Я вырашыў паказаць месцы, дзе пахаваны людзі, якія паўплывалі на развіццё нашай краіны, а таксама могілкі, якія нагадваюць аб розных перыядах гісторыі Беларусі.
Мінск. Вайсковыя могілкі.
Тут пахаваныя народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас.
Магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Валожынскім раёне.
Мінск, Усходнія могілкі, магіла Васіля Быкава.
На ганаровай алеі пахаваны Пётр Міронавіч Машэраў.
Помнік на магіле Уладзіміра Мулявіна.
Надмагілле Стэфаніі Станюты.
Вечна маладая Яўгенія Янішчыц.
На Усходніх могілках прыцягваюць увагу і зусім невядомыя людзі, асабліва дзеці. Вось каля гэтага помніка хочацца пастаяць і падумаць пра лёсы людскія, чалавечыя трагедыі і неабходнасць знаходзіць сілы, каб перажыць цяжкія выпрабаванні.
Старажытныя могілкі ў горадзе Гродна.
Там таксама можна знайсці пахаванні знакамітых людзей, а можна проста прачытаць верш, напісаны на дрэве…
“Няма смерці,
толькі ў вечар
зоркі падаюць з нябёс.
Няма смерці,
толькі вецер
іх у далячынь
панёс…”
Мы шукаем месцы пахавання тых людзей, якiя спрыялі стварэнню нашай дзяржавы. Могілкі ў Жупранах, Францішак Багушэвіч…
Магіла Яна Чачота ў Друскінінкаі.
Шчучынскі раён, магіла Элаізы Пашкевіч, якую мы ведаем пад псеўданімам Цётка.
Магіла Язэпа Драздовіча каля вёскі Лепляны ў Глыбоцкім раёне.
Магіла Фердынанда Рушчыца ў Валожынскім раёне.
Падсвілле, магіла апошняга ветэрана паўстання 1863 года Міхала Фалькоўскага.
Драўляныя крыжы на месцы пахавання паўстанцаў 1863 года ў Азёрах.
Урочышча Курапаты.
Тут пахаваны ахвяры палітычных рэпрэсій трыдцатых гадоў мінулага стагоддзя.
Асаблівую цікаўнасць выклікаюць старажытныя могілкі з каменнымі крыжамі. Гэты здымак зроблены каля вёскі Бабцы ў Докшыцкім раёне.
Надмагільны крыж, зроблены з жарна. Знаходзіцца на могілках побач з мемарыяльным комплексам Хатынь.
Апошняя вайна смерчам прайшлася па нашай зямлі, аб ёй нагадваюць мемарыялы і братнія магілы.
Самым знакамітым з іх з’яўляецца мемарыяльны комплекс “Хатынь”.
Вельмі моцна ўздзейнічае на наведвальнікаў і мемарыяльны комплекс у Чырвоным Беразе, які прысвечаны дзецям, загінуўшым пад час Вялікай Айчыннай вайны.
Асобная тэма – нацыянальныя могілкі. Так выглядае яўрэйскае пахаванне ў Дуніловічах.
Яўрэйскія могілкі ў Друі.
Былое мястэчка Ленін -- адзінае месца ў Беларусі, дзе на старажытных яўрэйскіх могілках захаваліся драўляныя мацэвы.
Могілкі ў Леніне ўражваюць і сучаснымі пахаваннямі…
Стараверскія могілкі ў Ветцы. У цэнтры гэтага горада, між іншым, Чырвоная плошча…
Стараверскія могілкі ў вёсцы Ластавічы Глыбокскага раёна.
Ёсць у нас пахаванні ў выглядзе пірамід. Дакладней, былі. Капліца-пахавальня Завішаў ў горадзе Узда даўно разрабавана…
Мемарыяльная калона ў гонар канстытуцыі 3 мая 1791 года на могілках у горадзе Глыбокае.
Мемарыяльныя могілкі ў Мосары.
Яшчэ адна тэма – вайсковыя пахаванні. На зямлі Беларусі знайшлі свой апошні прытулак як яе абаронцы, так і многія захопнікі. Розны лёс у гэтых пахаванняў. Ад нейкіх не засталося ніякага напамінку, некаторыя адноўлены.
Дзякуючы мастаку Барысу Цітовічу на месцы былога расійскага шпіталю з’явіўся гэты мемарыял. Не так даўно тут пахавалі і самога Барыса Барысавіча.
Мемарыяльны комплекс на месцы братніх могілак рускіх воінаў і бежанцаў у Мінску, тут было пахавана каля пяці тысяч чалавек.
Каменная каплічка з арлом на немецкіх могілках у Дзесятніках.
Воінскі мемарыял у Засвіры.
Пронькі і Нарач.
Паваханне польскіх салдат у вёсцы Дунілавічы.
Вёска Падсвілле. Тут таксама ляжаць польскія воіны. Але, гледзячы на здымак, такое адчуванне, што ўсе яны стаяць, як жывыя, і чакаюць загаду ісці наперад.
Зусім іншыя думкі ўзнікаюць, калі глядзіш з вышыні на гэтыя могілкі ў Глыбоцкім раёне. Кола жыцця замкнулася. Вакол капліцы пахаваны жыхары мясцовага дома састарэлых і інвалідаў.
Яшчэ адны вельмі сумныя могілкі ў Шчучынскім раёне. Тут пахаваны дзеці з суседняга дома-інтэрната. Яны наогул не адчулі смак жыцця!
Але, рыхтуючы такі артыкул, мне хочацца знайсці штосьці пазітыўнае.
Вось надмагільныя помнікі, якія чалавек зрабіў сабе і жонцы сваімі рукамі. Хто ездзіць у Браслаў, Глыбокае, Міёры, напэўна, звяртаў увагу на цікавую прыдарожную калічку ў вёсцы Варганы. Гэта таксама яго работа.
Драўляны крыж на пні каля вёскі Камень у Валожынскім раёне на месцы нейкай трагедыі.
Вось гэты цуд таксама стаіць на могілках. Хто яго паставіў: жонка ці каханка – не вядома. Але пэўныя эмоцыі ён выклікае. Цікава б было даведаца пра лёс гэтага чалавека, як і многіх іншых, якія спадзяваліся пражыць і, магчыма, пражылі на нашай зямлі шчаслівае жыццё.
Але яшчэ больш хочацца узгадаць тых суайчыннікаў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля лепшай будучыні роднай зямлі. Адзін з іх – сусветна вядомы скульптар Генрых Дмахоўскі, які быў паўстанцам у 1831 годзе, вярнуўся на Радзіму і загінуў пад час паўстання Кастуся Каліноўскага ў 1863-м…
Мы памятаем сваіх герояў.
Мы спадзяемся на шчаслівы лёс нашай краіны!
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....