8 чэрвеня 2021 года пачаў сваю работу Сёмкаўскі філіял рэспубліканскага фонда развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды "Планета без межаў". Галоўная яго задача – адраджэнне сядзібна-паркавага комплекса ў вёсцы Сёмкава, распрацоўка экасцежак, развіццё экскурсійнага і экалагічнага турызму.
Праца над канцэпцыяй экасцяжыны "Сёмкава" пачалася яшчэ раней – летам мінулага года. Ініцыятарамі былі Супольнасць валанцёраў Сёмкава і аграсядзіба "Даліна Утульнасць". Неабходнасць стварэння экасцяжыны падтрымалі Сёмкаўская парафія Ушэсця Гасподняга і калектыў Сёмкаўскай сярэдняй школы. Выканаўцам выступіў "Цэнтр экалагічных рашэнняў".
У снежні 2020 года былі вызначаны тры маршруты рознай ступені складанасці і распачата работа па іх падрыхтоўцы. 12 снежня на аграсядзібе "Даліна Утульнасць" для мясцовых жыхароў і школьнікаў адбылася прэзентацыя экалагічнай выставы і майстар-клас паасобнага збору смецця.
У красавіку 2021 года падрыхтаваныя экалагічныя маршруты былі пададзены на разгледжанне ў Мінскі раённы выканаўчы камітэт.
8 чэрвеня 2021 года на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплекса Сёмкава прайшла выяздная нарада Мінрайвыканкама і Папернянскага сельскага савета.
Намеснік старшыні Мінрайвыканкама па сацыяльных пытаннях Ірына Ціхонка, начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і моладзевай палітыкі Мінрайвыканкама Наталля Бажко, старшыня Папернянскага сельскага савета Ганна Сахарава азнаёміліся з першай экасцяжынай, якую распрацавалі супрацоўнікі "Цэнтра экалагічных рашэнняў". Работа атрымала станоўчую адзнаку, заставалася толькі зрабіць інфармацыйныя стэнды на маршруце.
Але, на жаль, прыйшла інфармацыя пра закрыццё “Цэнтра экалагічных рашэнняў”, які абяцаў усталяваць інфармацыйныя стэнды за свой кошт. І зараз перад намі праблема: як закончыць працу па стварэнні экасцяжынак па старэйшаму ў Мінскай вобласці парку. Ёсць надзея, што рашэнне аб ліквідацыі “Цэнтра экалагічных рашэнняў” будзе адменена. Ёсць спробы знайсці сродкі на інфармацыйныя стэнды.
Сядзіба ў Сёмкаве мае вельмі багатую гісторыю, ёю валодалі і яе наведвалі знакамітыя людзі. Частка старажытнага парка добра захавалася. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб гэтае месца стала папулярным сярод турыстаў!
P.S. 30-31 кастрычніка 2021 года мы праводзім добраўпарадкаванне сёмкаўскага парку. Запрашаем усіх жадаючых дапамагчы!
Таццяна Хамянкова, старшыня Сёмкаўскага філіяла Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды “Планета без межаў”.
14 августа. Кревская уния
В этот день в 1385 году была заключена Кревская уния.
Просмотров: 15713
Старинный город Смолевичи
Свое название Смолевичи получили от слова «смола»: с древности ее добывали и обрабатывали местные жители.
Просмотров: 8755
13 августа. Минск и чудотворная икона
В этот день в 1500 году чудотворный образ Минской Божией Матери приплыл в Минск по реке Свислочь и найден жителями на берегу неподалеку от замка.
Просмотров: 4643
12 августа. Первая женская гимназия
В этот день в 1899 году в Минске была основана первая женская гимназия.
Просмотров: 3977