Ru
En Bl

Ад дома, дзе жыў мінскі мэр, засталася толькі лава

Автор: Ціна Турава
22.12.2017

Апошнім часам у Сеціве з’явілася шмат ацыфраваных фотаздымкаў старога Мінска – яны даюць уяўленне, як наша сталіца выглядала 100, і 50, і 25 гадоў таму, а таксама нагоду пашкадаваць, што некаторыя помнікі мы марна згубілі ў мірны час. Адзін з іх – колішні гандлёва-складскі комплекс Малога гасцінага двара на паўночным баку плошчы Свабоды.

Ш-падобны ў плане комплекс з двух-трохпавярховых камяніцаў быў узведзены тут у XVIII стагоддзі. Спачатку ўсе тры дамы былі жылымі, прычым даволі прэстыжнымі: у адным з іх пражываў нават сам мінскі бурмістр – як зараз сказалі б, мэр – Ян Байкоў. Будынкі ўтваралі замкнёную кампазіцыю з двума ўтульнымі ўнутранымі дворыкамі, аддзеленымі ад вуліцы каменнымі праязнымі брамамі. Іх яшчэ можна пабачыць у правым верхнім кутку нямецкага фотаздымку, зробленага ў 1941 годзе.

1.jpg

Вядома, што на другі і трэці паверхі Малога гасцінага двара можна было падняцца толькі па знешняй лесвіцы (такія канструкцыі і сёння дзе-нідзе захаваліся ў Верхнім горадзе). Галоўны фасад, што выходзіў да вялікага Гасцінага двара, меў сіметрычную кампазіцыю і быў упрыгожаны трохвугольнымі франтонамі. Накрываў увесь комплекс складаны па канфігурацыі дах з дахоўкі.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

Вялікую Айчынную перажылі толькі два з трох будынкаў Малога гасцінага двара. На фота цэнтра Мінска 1940-х бачны апошнія дні трэцяга «брата», якога ўжо хутка разбяруць на цэглу.

5.jpg

У двух захаваных дамках потым размясціліся бібліятэчны калектар, арганізацыя «Кнігі – поштай», а таксама база забеспячэння і збыту Камітэта па справах культурна-асветніцкіх устаноў. Ці не ў тых самых пакоях, дзе ў ХІХ стагоддзі знаходзіліся шыкоўныя крамы па продажу гарбаты, што так уразілі пісьменніка-этнографа Паўла Шпілеўскага?

6.jpg

7.jpg

8.jpg

Малы гасціны двор, а побач з ім і кафедральны сабор Святога Духа – такім, як ён выглядаў у застойныя гады, – трапілі не толькі на фотаплёнку, але і ў кадр кінастужкі «Давай поженимся» (1982 г.) з Маргарытай Церахавай у галоўнай ролі.

9.jpg

А гэты здымак зроблены ўжо са званіцы праваслаўнага сабора. Яго аўтар – будучы заснавальнік БНФ Зянон Пазняк.

10.jpg

На фота зверху бачна галерэя-тэраса, прыбудаваная да камяніцы з заходняга боку. Менавіта пад ёй у ХІХ стагоддзі размяшчаліся лепшыя крамы. І вось яшчэ адзін кадр з той жа галерэяй:

10.1.jpg

У некалькіх памяшканнях на першым паверсе Малога гасцінага двара працавалі класы музычнай школы. Да яе мы яшчэ вернемся, а пакуль паглядзім крыху настальгічныя фота 1970-х – 1980-х.

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

Напрыканцы 1980-х, калі пачалася пракладка другой лініі Мінскага метрапалітэна, праз старажытны будынак прайшла расколіна. Замест таго, каб уратоўваць архітэктурны помнік рэспубліканскага значэння, яго вырашылі разабраць – з умовай хуткага аднаўлення.

15.jpg

16.jpg

17.jpg

18.jpg

Малога гасцінага двара канчаткова не стала ў 1995-м. Праз некалькі год контуры знесенага будынка выклалі пліткай, але потым і яе прыбралі – цяпер над старадаўнім фундаментам усталяваны фантан.

5c69a2a0e6662a4aa2970c415c786873.jpg

19.JPG

20.JPG

У 2015 годзе непадалёк ад фантана з’явілася лаўка ў гонар вялікага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Ініцыятарам стала былая жыхарка кватэры ў комплексе Малога гасцінага двара Юлія Барысевіч – на свой юбілей яна заклікала сяброў замест падарункаў скінуцца на стварэнне лавы Агінскага, якая адначасова стала б напамінам аб музычнай школе, што некалі існавала ў страчаным будынку…

21.jpg

У артыкуле выкарыстаны фота Усевалада Марцыёнка, Зянона Пазняка, Віталя Зайкі, Вячаслава Дубінкі, Вадзіма Качана, Сяргея Плыткевіча, а таксама з адкрытых крыніц інтэрнэту. Малюнак І. і В. Ліпуновых.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Фотафакт: у цэнтры Мінска сышоў пад ваду цэлы стадыён

У самым цэнтры нашай сталіцы ёсць таямнічае месца – патанулы стадыён, пра які наўрад ці ведае моладзь, але памятаюць

Статьи
Случайности не случайны? 8 самых невероятных совпадений в биографии Минска

Будучи городом с древней историей, Минск имеет в своей «копилке прошлого» ряд фактов и событий, не имеющих очевидной

Статьи
7 будынкаў Мінска, значна старэйшых за свой знешні выгляд

Плошча гістарычнага цэнтра Мінска менш за 1 адсотак; каменных будынкаў, старэйшых за 100 гадоў — дзве сотні. Ды і

Статьи
Узнать об утерянных храмах Минска поможет специальный маршрут

До Октябрьской революции в Минске действовало более двух десятков христианских храмов, около 50 синагог и молельных

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые