Ru
En Bl

Фотафакт: у цэнтры Мінска сышоў пад ваду цэлы стадыён

Автор: Ціна Турава
Фото: minsk-old-new.com, blog.t-s.by, Дзмітрыя Маслія, Сяргея Плыткевіча
01.11.2017

У самым цэнтры нашай сталіцы ёсць таямнічае месца – патанулы стадыён, пра які наўрад ці ведае моладзь, але памятаюць людзі сталага веку.

Да сярэдзіны ХХ стагоддзя на вялізным балоцістым пляцы ў раёне сучаснага Палаца спорту месціліся так званыя Татарскія агароды – як зараз сказалі б, генеральны вытворца і пастаўшчык гародніны на сталы мінчукоў. Пасля Вялікай Айчыннай прыватны бізнэс мясцовых татар прыкрылі, а на колішніх дзялянках утварылі футбольнае поле. Так пачыналася нядоўгая гісторыя мінскага стадыёна ўсесаюзнага спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы».

Стадыён лПрацовныя рэзервы¬ 1.jpg

Спачатку стадыёну было нададзена імя Клімента Варашылава, але ў 1960-х памяць пра сталінскага маршала пакрысе прыбралі. Ёсць успаміны, што на гэтай арэне займаліся фізпадрыхтоўкай курсанты размешчанага побач Сувораўскага вучылішча. А ўзімку на «Працоўных рэзервах» трэніраваліся канькабежцы, і лёд, кажуць, там быў ідэальны.Таму, калі прафесійныя спартсмены сыходзілі, на коўзанку набіваліся дзеці і моладзь. Па святах побач са стадыёнам пускалі салют.

Стадыён лПрацовныя рэзервы¬ 2.jpg

Стадыён лПрацовныя рэзервы¬ 3.jpg

Але чамусьці паступова стадыён прыйшоў у заняпад. У канцы 1970-х для таварыства «Працоўныя рэзервы» пабудавалі новы спартыўны комплекс у сталічным мікрараёне Зялёны Луг. А старая арэна пайшла «пад экскаватар» – у сярэдзіне 1980-х па ёй пацяклі воды Свіслачы, чыё рэчышча значна пашырылі для надання большай прыгажосці толькі што адрэстаўраванаму Траецкаму прадмесцю.

Стадыён лПрацовныя рэзервы¬ 4.jpg

Стадыён лПрацовныя рэзервы¬ 5.jpg

Стадыён лПрацовныя рэзервы¬ 6.jpg

Ад стадыёна засталася толькі ўсходняя трыбуна, якая пазней стала часткай Вострава слёз, гарбаты масток, што злучаў яго з процілеглым берагам, ды ўспаміны пра мару зрабіць у Мінску спарткомплекс накшталт знакамітых маскоўскіх Лужнікоў.

Вострав слёз у М¦нску.jpg


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Пирамида, дворцы, длинношерстный мамонт и другие тайны центральной минской «пустыни»

Глядя в будний день на безлюдную Октябрьскую площадь в центре Минска, так и хочется назвать ее пустыней. А ведь она не

Статьи
Ад дома, дзе жыў мінскі мэр, засталася толькі лава

Ацыфраваныя фотаздымкі старога Мінска даюць уяўленне, як сталіца выглядала 100, і 50, і 25 гадоў таму, а таксама нагоду

Статьи
Фотофакт: на минском заводе, где работал убийца Кеннеди, его именем названо кафе

22 ноября 1963 года из окна книжного склада в Далласе раздались выстрелы, ставшие смертельными для президента США Джона

Статьи
Ретро Минск: автомобильная история в редких кадрах

О первой и последней попытке заставить общественный транспорт приносить прибыль, как отечественные автомобили смогли

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые