Ru
En Bl

У Гродне адбудавалі каралеўскую рэзідэнцыю Аўгустова. У маштабе 1/100

Автор: Руслан Кулевіч
Ссылка: hrodna.life
01.02.2018

Цяжка ўявіць, як некалі выглядала рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай, што знаходзілася на сённяшняй вуліцы Рэпіна ў Гродне. Пра яе да нас дайшло няшмат інфармацыі. Але гады пошукаў далі краязнаўцам і гісторыкам магчымасць не толькі «адбудаваць» сядзібу, але і знайсці яе апошніх уладальнікаў.

Падрабязны макет каралеўскай рэзідэнцыі Аўгустова з’явіўся ў пачатку студзеня ў краязнаўчым музеі гродзенскай гімназіі № 4. Макет некалькі месяцаў ствараў інжынер Ігар Адасік.

Краязнаўчы музей у гімназіі № 4 быў адкрыты ў 2009 годзе.

«Пры стварэнні музея мы адразу абралі накірунак, бо наша ўстанова знаходзіцца на былой тэрыторыі маёнтка Аўгустова — рэзідэнцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, — распавядае кіраўнік музея, гісторык Вольга Грамыка. — Матэрыял для музея збіралі шмат часу, ён цікавы і сёння малавядомы ў нашым раёне. Мы пачалі справу з мноствам дзяцей і настаўнікаў. Даследавалі ўсё каля гімназіі: прыроду, гісторыю, апытвалі людзей».

Макет зрабіў бацька школьніцы

Некалькі гадоў таму ў гімназіі ўжо зрабілі больш просты макет сядзібы пры падтрымцы Цэнтра краязнаўства і турызму. У 2017 годзе за вялікі макет узяўся інжынер Ігар Адасік у якога ў гімназіі вучыцца дачка. Ён мае вялікі досвед у стварэнні макетаў.

«Хацелі менавіта макет на другую палову XVIII стагоддзя, калі стваралася каралеўская эзідэнцыя», — дадае Вольга Грамыка.

Усё лета Ігар Адасік скрупулёзна вывучаў сабраную дакументацыю па рэзідэнцыі Аўгустова. Па нешматлікіх малюнках і фатаграфіях яму давялося ствараць цэлы комплекс. Спачатку ён старанна прамалёўваў усё на камп’ютары, а пасля стварыў пробныя макеты. Потым прыйшоў час фінальнай версіі. Яе маштаб — 1/100.+

rez3.jpg

rez4.jpg

rez5.jpg

rez6.jpg

«У працы Ігара выканана ўсё да драбнюткіх дэталяў. Усё, што мог знайсці дакладна, ён увасобіў, а чаго не хапала — давялося крыху дадумваць. Для нас важна было паказаць не толькі сядзібу і іншыя будынкі, але і парк, які там быў. Важна, каб дзеці маглі паглядзець, што такое французскі (рэгулярны) парк, а што такое англійскі (пейзажны) парк».

Рэзідэнцыі зацікавілі, але працэс стварэння надта марудны

Макет яшчэ дарабляецца, тлумачыць Ігар. Асноўная складанасць для яго — недахоп інфармацыі. «Ніякіх чарцяжоў у мяне не было, а толькі малюнак і фатаграфіі. Але і так атрымалася нешта зрабіць, нават колер вызначыць», — кажа Ігар.

Ствараючы гэты макет, ён думаў ужо і пра іншыя каралеўскія рэзідэнцыі. Але працэс стварэння такіх макетаў вельмі доўгі: выдаткаваць яшчэ два гады на падобную працу ён пакуль не гатовы.

Ігар Адасік вядомы як стваральнік серыі папяровых мадэляў беларускі замкаў — і тых, што яшчэ існуюць, і тых, ад якіх нават руін не засталося. З 2012 года ён стварыў мадэлі 16 гістарычных будынкаў - і не толькі замкаў, але і цэркваў, тыповага млына-ветрака і нават Нацыянальнай бібліятэкі. Таму досвед у мадэляванні ў яго вельмі багаты.

Аўгустова шукалі не там?

Вуліца Рэпіна сёння забудаваная сучаснымі дамамі. Раскопкі калісьці вяліся, але археолагам нічога не ўдалося знайсці. На думку Вольгі Грамыка, раскопкі праводзілі не ў тым месцы.+

rez7.jpg

Адзін з апошніх выглядаў палаца Аўгустова. Рэзідэнцыя караля з’явілася тут у 1770-х гадах: палац, капліца, гаспадарчыя пабудовы і парк на цэлых 20 гектараў з трыма злучанымі сажалкамі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Кацярына перадала Аўгустова О’Брайнам дэ Ласі, якія гаспадарылі тут наступныя амаль 150 гадоў. Падчас I сусветнай каралеўскі палац у стылі класіцызму спалілі расiйскія войскі, што адступалі, парк пайшоў на драўніну.

«Гісторыяй рэзідэнцыі мала хто падрабязна займаўся. Нам трэба было, мы і знайшлі здымкі, якія пасля накладваліся адзін на адзін і звяраліся. Нашы пошукі давялі і да таго, што ўдалося знайсці апошніх уладальнікаў, а менавіта Нэлі О’Браен дэ Ласі, якая жыла ў Аргентыне. Так што можна з упэўненасцю сказаць, што раскопкі на тэрыторыі сядзібы яшчэ не вяліся», -- гаворыць Вольга Грамыка.

Пры карале карчма — не частка Аўгустова

Недалёка ад рэзідэнцыі караля была пабудавана карчма, якая захавалася да нашых дзён. Многія сёння памылкова лічаць яе часткай рэзідэнцыі XVIII стагоддзя. Але насамрэч яна не ўваходзіла ў той комплекс. Таму ў макет яна не патрапіла. Карчма была часткай маёнтка і комплексу Аўгустова пры дэ Ласі (разам з капліцай, якая таксама захавалася).+

rez8.jpg

rez9.jpg

rez10.jpg

rez11.jpg

rez12.jpg

rez13.jpg

Патрапіць у музей, каб пабачыць унікальны макет, не складана: трэба толькі звярнуцца ў гімназію.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Не толькі сінагога. Якія славутасці патрапілі на карту яўрэйскай спадчыны Гродна

Блогер Яўген Аснарэўскі распрацаваў карту, прысвечаную яўрэйскай спадчыне Гродна. На маршруце 16 мясцовых славутасцей.

Статьи
Каким увидят Гродно посетители смотровой площадки на крыше бывшего универмага в историческом центре

Панорамный лифт в здании заработает в феврале, а любоваться на исторический центр Гродно с высокой точки можно будет

Самые популярные Самые обсуждаемые