en | by

Генерал па-за дабром і злом

Автор: Кастусь Каляга
Ссылка: budzma.by

11.12.2019

У канцы лістапада распачалася краўдфандынгавая кампанія па выкупе «Крыжа мужнасці», якім у міжваенны час узнагароджвалі балахоўцаў. Коратка тлумачым, чаму ў ёй варта ўзяць удзел і хто такі генерал Булак-Балаховіч.

Не так даўно Нацыянальны гістарычны музей распачаў збор сродкаў на выкуп у прыватнага калекцыянера ўзнагароды «Крыж мужнасці» і камплекта дакументаў да яго. За тыдзень была сабраная частка патрэбнай сумы, але час ідзе, і крыж можа быць выкуплены іншымі зацікаўленымі асобамі. 

Што гэта за крыж?

Узнагарода, якой адзначаліся тыя, хто служыў пад кіраўніцтвам генерала Станіслава Булак-Балаховіча ў перыяд з 1917 па 1920 г. Лёс самой узнагароды быў не менш цікавы, чым лёс яе ўладальнікаў. У розныя гады былі розныя варыяцыі крыжа, а іх выдача працягвалася да 1939 года. Ёю адзначалі за адчайную мужнасць і за добрую службу, а па версіі польскай прэсы 30-х г. —мажліва, і «за вялікія грошы». І ў гэтым палягае яе каштоўнасць для беларускай гісторыі. Сярод цэлага шэрагу ваенных узнагарод яна ўвасабляе ўсю неадназначнасць падзей, якія разгарнуліся на тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХХ стагоддзя. І да таго ж дакументы, якія яе суправаджаюць, былі падпісаныя рукой генерала.

nalahovich 1.png

Дык што за генерал такі?

Напэўна, калі пісаць ягоную біяграфію, то пераважаць там будуць клічнікі і пытальнікі. На думку большасці даследчыкаў, службу ён распачаў у 1914 годзе ў расійскай арміі. Хутка прасоўваючыся па службе, атрымліваў раненні амаль гэтак жа часта, як і ўзнагароды. Зарэкамендаваў сябе ў якасці паспяховага «партызанскага» камандзіра, удзельнічаў у шматлікіх рэйдах і вылазках за лінію фронту. Лютаўская рэвалюцыя зрабіла яго камандзірам эскадрона… і яна ж нарадзіла таго Балаховіча якога мы ведаем цяпер, з усёй яго неадназначнасцю і неўтаймаванасцю. Чалавека вайны, які стаяў па-за дабром і злом.

Ворагаў і саюзнікаў ён мяняў як пальчаткі. Часовы ўрад, бальшавікі, белы рух, урад БНР, палякі. Усе яны былі рэалістамі, ніхто не ідэалізаваў Балаховіча і ўсе скардзіліся на недысцыплінаванасць ягоных жаўнераў і своеасаблівы характар генерала. Але ўсе хацелі, каб у бойні на папялішчы Расійскай імперыі ён аказаўся на іх баку. Перажыўшы гэтую бойню, ён не супакоіўся. Пасля ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі, дзе ён змагаўся на баку франкістаў, Балаховіч загінуў ад нямецкай кулі на варшаўскай вуліцы ў 1940 годзе.

Ці быў ён беларусам? Напэўна так. Бо нарадзіўся на тэрыторыі Беларусі, прысягнуў ураду БНР, у пракламацыях называў сябе сынам беларускага народа і абвясціў тэрыторыяй БНР землі захопленыя падчас свайго знакамітага палескага паходу 1920 года. Ці быў ён патрыётам? Хто ведае. Занадта шмат прагматызму прыпісваюць ягоным рашэнням і выказванням. Але, як адзначалі ўсе, хто яго ведаў асабіста, асобай ён быў яскравай. Зоркай, якая з’явілася ў полымі вайны.

Чаму музей не можа набыць крыж самастойна?

На гэта ёсць шмат прычын, але самыя галоўныя — фінансаванне і час. Як любая дзяржаўная ўстанова, Нацыянальны гістарычны музей мае план закупак. У той жа час прапанова на выкуп крыжа і дакументаў паступіла пры канцы года, калі звычайна ўсе дзяржаўныя сродкі ўжо размеркаваныя.

…і навошта музею гэты крыж?

У зборах беларускіх музеяў можна па пальцах пералічыць экспанаты, звязаныя з беларускай вайсковай гісторыяй 1917—1921 гадоў. Артэфактаў, звязаных з асобай Станіслава Булак-Балаховіча, яшчэ менш. І музею выпаў шанец запоўніць гэты прабел. Дзякуючы неабыякавым людзям мы можам займець адзін з такіх артэфактаў ужо цяпер.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Белорус из Иностранного легиона посмертно стал героем Франции

Белорус Андрей Жук посмертно получил звание героя Франции. Он был одним из 13 военных, которые неделю назад погибли в

Статьи
Ад відэльца да гарадскога гадзінніка. Што прывезла ў Гродна Бона Сфорца

Пра гэтую жанчыну, якая кіравала нашай дзяржавай 500 гадоў таму, у Гродне прыпамінае надзвычай шмат. І стражытны

Статьи
Почему белорусы бережно хранили аусвайсы и как создавали иллюзию богатства

Мы посмотрели на семейные архивы другими глазами, чтобы рассказать истории

Самые популярные Самые обсуждаемые