by | en

«Гэта страшная праўда». Як шукалі і «знайшлі» магілу брата Кастуся Каліноўскага

Фото: Радыё Свабода
Ссылка: Радыё Свабода

Больш за тры месяцы няма вынікаў генэтычнай экспэртызы меркаваных парэштак братоў Кастуся (у Вільні) і Віктара (у Сьвіслачы) Каліноўскіх. Як у 1990-я гады ў Беларусі «адшукалася» пахаваньне Віктара Каліноўскага, Свабодзе расказаў былы дырэктар сьвіслацкага музэю Мікалай Пракопік.

«Вось так узьнік міт магілы Віктара»

«Як гэта было? Расказаць праўду? Гэта страшная праўда», — па-змоўніцку пачынае Мікалай Пракопік. Спачатку ён увогуле не хацеў гаварыць на гэтую тэму.

direktor.jpg

Мужчына ўжо 17 гадоў не працуе ў музэі, цяпер мае 70 гадоў.

Дзе менавіта Віктар Каліноўскі быў пахаваны на сьвіслацкіх могілках, ніхто ніколі дакладна не пацьвярджаў. Пра пахаваньне казалі, што яно сымбалічнае, помнік на прыблізным месцы. Менавіта гэта было перашкодай для эксгумацыі парэштак, што ляжалі пад сымбалічным надмагільлем. А што калі параўнаньне ДНК сьвіслацкіх костак і костак з Гедзімінавай гары ў Вільні не пацьвердзіць сваяцтва? Ці гэта будзе значыць, што парэшткі, знойдзеныя ў Вільні, — не Кастуся Каліноўскага?

Вядома, што на могілках у Сьвіслачы пахаваныя ня толькі брат Кастуся Каліноўскага Віктар, але таксама іхны бацька Сымон, бабуля Тарэса, некаторыя іншыя браты і сёстры. Аднак нічыіх надмагільляў так і не знайшлі.

moglki.jpg

Пошукамі займаліся краязнаўца і навуковы супрацоўнік сьвіслацкага музэю Аляксандар Палубінскі, журналіст газэты «Пагоня» Зьміцер Кісель. Яны ўжо памерлі.

Выявілася, што на такія пошукі ў 1990-х выходзіў і Мікалай Пракопік. І яны мелі вынік. Суразмоўца не памятае дакладна, які тады быў год.

«Значыць, з Горадні, з аблвыканкаму мае прыехаць камісія. Тады Каліноўскі быў на вышыні, на ўсю краіну цаніўся. Віктар ня толькі брат Кастуся, а і сам знаны краязнаўца, трэба ж яго магілу знайсьці. Ідзем мы зь ім (з Аляксандрам Палубінскім. — РС) на могілкі, шукаць магілу. Гучыць як анэкдот, але гэта шчырая праўда. Калісьці казалі старыя людзі — няма магілы. Прыйшлі мы, пахадзілі па могілках. Палубінскі гаворыць: «Ай, давай гэтую магілу пакажам, безыменную. Стаіць там нейкі крыж». Гэтую — то гэтую», — успамінае падзеі Пракопік.

Калі прыехалі чыноўнікі з аблвыканкаму, ім паказалі на выпадкова вызначанае пахаваньне.

У 1990-я пра Каліноўскага ладзілі канфэрэнцыі

«Калі ўзьнік БНФ, яны і крыж паставілі, упарадкавалі, пліткай абклалі», — расказвае працяг гісторыі пахаваньня былы дырэктар.

На пытаньне, навошта яны «прыдумалі» магілу Каліноўскага, Пракопік адказаў: «Каб даць справаздачу супрацоўнікам аблвыканкаму».

«Вось так узьнік міт магілы Віктара», — падсумоўвае мужчына.

Калі на эксгумацыю прыяжджалі спэцыялісты, ён казаў актывістам, што магіла несапраўдная.

«Але цяпер ніхто ня верыць», — кажа Пракопік.

Ён узгадаў, што ў 1990-я да Кастуся Каліноўскага ставіліся інакш. У Сьвіслачы правялі некалькі навуковых канфэрэнцыяў, прысьвечаных лідэру паўстаньня.

«Тады было вельмі модна. Прыяжджалі навукоўцы зь Менску, з Горадні, з Польшчы, зь Літвы. Ён быў герой, бо змагаўся супраць царызму. Цяпер ня ладзяцца канфэрэнцыі, бо цяпер Каліноўскі вораг», — мяркуе Мікалай Пракопік.

Ён таксама расказаў, што фальварак Якушоўка, дзе жыла сям’я Кастуся Каліноўскага і ад якога застаўся толькі падмурак, улады хацелі адбудаваць. Калгасу імя Кастуся Каліноўскага пад Сьвіслаччу вылучылі дрэва на пабудову. Але яго пусьцілі на іншыя патрэбы. Дом не адноўлены дагэтуль.

«Парэшткі могуць быць і пад царквой»

Сьвіслацкі актывіст Юры Глебік ня быў пры пошуках магілы Віктара Каліноўскага, але ведае пра іх з апавяданьняў.

Паводле ягоных зьвестак, Аляксандар Палубінскі знайшоў у архіве газэту міжваеннага часу з фатаздымкам надмагільля Віктара Каліноўскага. На фота былі камень і крыж.

На могілках каля царквы ён убачыў падобны паўразбураны крыж бяз шыльдаў і надпісаў. На месцы, дзе ён бачыў той крыж, і стаіць цяпер сымбалічнае пахаваньне Віктара Каліноўскага.

Аднаўленьнем крыжа займаўся горадзенскі каваль Юрась Мацко. У пачатку 2000-х надмагільле абклалі пліткай, у 2012 годзе яго зноў добраўпарадкавалі. Пасьля эксгумацыі парэштак косткі зноў засыпалі зямлёй і аднавілі надмагільле чарговы раз.

«Мэтар туды, мэтар сюды. Парэшткі могуць быць і пад царквой. Бо з моманту пахаваньня прайшло 157 гадоў», — разважае Юры Глебік.

Актывіст кажа, што царкву на месцы капліцы пабудавалі ў 1949 годзе. Яна займае плошчу, большую за тую капліцу.

Чаму шукалі менавіта магілу Віктара? На думку Глебіка, таму, што брат Кастуся быў сам неардынарным чалавекам, займаўся навукай, сустракаўся з выбітнымі навукоўцамі таго часу.

mogila2.jpg

Пра вынікі эксгумацыі паведамяць «праз два-тры тыдні»?

У ліпені сёлета адбылася эксгумацыя меркаванай магілы роднага брата Кастуся Каліноўскага Віктара. У выніку знойдзеныя парэшткі двух чалавек — мужчыны і жанчыны.

Эксгумацыю праводзіў Сьледчы камітэт Беларусі.

Зь літоўскага боку прысутнічалі прафэсар-антраполяг Рымантас Янкаўскас, доктар гістарычных навук Юсьціна Казакайце, другі сакратар амбасады Літвы ў Беларусі Міндаўгас Габрэнас. Іх прыезд фінансаваў літоўскі бок.

Менавіта Літва ініцыявала эксгумацыю Віктара Каліноўскага. Першы раз зьвярнуліся з гэтай просьбай да беларускага боку летась у ліпені.

Назіраць за працамі было дазволена прадстаўнікам беларускай грамадзкасьці Юрыю Глебіку са Сьвіслачы і Ўладзімеру Хільмановічу з Горадні.

Сьледчы камітэт, Генэральная пракуратура і Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў Беларусі пакуль не камэнтуюць, на якой стадыі генэтычныя экспэртызы братоў Кастуся і Віктара Каліноўскіх. 26 верасьня МЗС Беларусі запэўніў Свабоду, што «працэс ідзе», і паабяцаў раскрыць усе таямніцы праз два-тры тыдні.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Почему Кастусь Калиновский национальный герой?

Представители белорусской интеллигенции попросили перезахоронить останки Кастуся Калиновского в Беларуси. Объясняем,

Статьи
Последний день Калиновского. Как в Вильнюсе искали, нашли и опознали участников восстания 1863 года

Осенью в Вильнюсе перезахоронят останки Кастуся Калиновского, которые нашли при раскопках на горе Гедимина. Нашли

Статьи
«С могилой брата не все просто». Как мы искали в глуши память о Кастусе Калиновском

На окраине Беларуси есть места, где помнят Кастуся Калиновского не по учебникам истории, а как вполне себе живого и

Статьи
Что пишут о Калиновском в польских, литовских и российских учебниках

Министерство иностранных дел Беларуси считает, что «Кастусь Калиновский — это совместное наследие Беларуси, Польши и

Самые популярные Самые обсуждаемые