Мы прыехалі ў Гродна, каб зрабіць экспазіцыю выставы “Зялёны погляд” і прыняць удзел у яе адкрыцці. Але ў мяне заўсёды любая камандзіроўка спалучаецца з фотаздымкай, я спецыяльна падбіраю спрыяльны прагноз надвор’я, каб і асноўную задачу выканаць, і свой фотаархіў папоўніць. Першы дзень зімы на захадзе Беларусі чакаўся сонечным і марозным, ці не скарыстацца такім падарункам прыроды?!
Пейзажны і архітэктурны фатограф не можа кіраваць ветрам і хмарамі, але павінен умець выбіраць самыя выйгрышныя кропкі. На ўзыходзе сонца гэта аб’екты, якія можна фатаграфаваць у спалучэнні з вадой. Цікавей працаваць з падсвечанымі будынкамі. Але 1 снежня з усіх архітэктурных помнікаў у цэнтры Гродна падсвечанай аказалася толькі пажарная вежа, таму першы ранішні сюжэт атрымаўся з ёй.
У заснежанай сінагогі таксама быў маленькі светлы элеменцік, вырашыў і яе зафіксаваць.
Сонца яшчэ не ўзышло, але чырвоныя аблокі адбіваліся ў акенцы Каложскай царквы. Я думаў, на які архітэктурны помнік зрабіць акцэнт у той момант, калі яго асвецяць першыя промні.
Вырашыў, што гэта павінна быць старажытнае замчышча. Спадзяваўся, што будзе чырвонае неба, а разам з ім пачырванее і вада ў Нёмане. Але, на жаль, на гэты раз вецер не стаў маім саюзнікам – ён не падагнаў у кадр прыгожыя хмары і не стварыў ідэальнае асвятленне.
Прыйшлося гэты момант улічваць: здымаю новы-стары замак на фоне Нёмана і чырванеючых хмараў. Перанесліся б яны метраў на трыста ўлева, была бы зусім іншая карціна…
І заснежаны Новы замак таксама б зазіхацеў па-іншаму, калі б сонца прабівалася праз хмары. Але маем тое, што маем. Сонца магло наогул не з’явіцца, так што трэба радавацца тым вынікам, якія удалося дасягнуць.
Кідаю позірк на Каложскі парк – сонца даволі цікава высвечвае стэлу, прысвечаную 850-годдзю горада Гродна.
Чырвоная вада прыдае казачнасць Каложскай царкве.
У мяне яшчэ ёсць некалькі мінут, калі можна здымаць пры кантравым асвятленні.
Хмары крыху змясціліся ўлева, але недастаткова для стварэння ідэальнай карцінкі.
Я хаваю сонца за дах замка, падлятаю да яго бліжэй.
Але ззаду таксама прыгожа!
Каложская царква чырванее на фоне заснежанага парка.
На дальнім плане высвечваюцца шматпавярховыя будынкі.
Гарадзенскія замкі і рака Нёман. Такі ракурс я выкарыстоўваў ужо не аднойчы, але ў сёняшнім асвятленні ёсць нешта новае.
А вось манастыр і ўсе астатнія будынкі без сонечных промняў здаюцца пасыпанымі цукровай пудрай.
І зусім інакш выглядаюць будынкі, якія ўжо сустрэліся з сонцам. Гродзенскі драмтэатр.
Касцёл Адшукання Святога Крыжа і Вышэйшая духоўная семінарыя.
Агульная панарама цэнтральнай часткі горада Гродна.
Снег на крышах і траве, чорны асфальт і амаль гэткая ж вада ў Нёмане ствараюць цікавую графіку.
А сонца высвятляе галоўныя дэталі: будынак “Прыорбанка”, які калісьці быў манастыром, драмтэатр, які таксама стаіць на месцы былога манастыра…
Сонца ўздымаееца ўсё вышэй. Я вяртаюся да Старога замка, каб сфатаграфаваць яго крупным планам, але бачу, што пакуль перашкаджае цень ад Новага замка.
Пераязджаю на могілкі. Гэта было казачнае месца са сваёй непаўторнай аурай, але ў апошнія гады знішчылі ўсе старыя дрэвы. І зараз касцёл падобны на сірату.
І як салдаты ў страю, стаяць крыжы на магілах загінуўшых польскіх воінаў.
На небе зноў з’яўляецца сонца, і засыпаны снегам горад ажывае. Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.
Вуліца К. Маркса.
Лямус – старэйшы драўляны будынак у горадзе.
Побач знаходзіцца квартал з забудовай польскага часу.
Кася і Бася – адна з візітовак Гродна.
Стадыён “Нёман” пад снегам.
Архіерэйскі падворак.
З большай вышыні ён таксама цікава выглядае.
Гродненскі тэатр лялек у парку Жылібера.
Касцел Маці Божай Анёльскай.
А я зноў вяртаюся ў цэнтр горада.
Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, калі сонца схавалася за хмарамі.
Перакрыжаванне вуліц К. Маркса і Маладзёжнай.
Стары замак. Можна мяняць вышыню і атрымліваць розныя ракурсы.
Можна паўтарыць ранішні кадр з двумя замкамі, а потым выбраць лепшы варыянт.
Горад па-ранейшаму выглядае казачна.
Савецкая плошча.
Звяртаю ўвагу на дэталі і падымаюся ў вышыню.
Ну, хіба гэта не еўрапейскі старажытны горад?
1 снежня 2021 года Гродна выглядаў цудоўна!
Я спрабаваў знайсці лепшыя ракурсы, каб перадаць прыгажосць і значнасць гэтага горада для нашай краіны.
Сонца і снег былі маімі саюзнікамі.
На здымку добра бачна пустое месца, дзе стаяла Фара Вітаўта.
Думаю, калі не мы, то нашы дзеці павінны аднавіць гэты храм. Гэта проста неабходна зрабіць, калі мы хочам, каб захаваліся памяць і спадчына…
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....