Ru
En Bl

Быт беларусаў у кнігах класікаў, альбо Творы, якія трэба прачытаць кожнаму беларусу

Автор: Юлия Барило
15.11.2018

Як беларусы рыхтаваліся да святаў, што даўней з’яўлялася на шляхецкіх сталах, якога памеру былі зубры пяць стагоддзяў таму і якія неверагодныя гісторыі можна было пачуць падчас зімняй завірухі ў хаце шляхціца.

Мастацкія творы пра даўнія часы – гэта гісторыя, якую цікава чытаць. Мы адабралі некалькі беларускіх кніг, з якіх можна найбольш даведацца пра даўні быт беларусаў і яскрава ўявіць жыццё на беларускіх землях у розныя вякі.

«Песнь пра зубра» Міколы Гусоўскага

Мікола Гусоўскі – паэт і асветнік эпохі Адраджэння. Ён нарадзіўся прыкладна ў 1470 годзе, хутчэй за ўсё ў Цэнтральнай Беларусі. Яго бацька быў паляўнічым. Гусоўскі прыняў сан каталіцкага святара, жыў у Рыме, Кракаве, займаўся паэтычнай дзейнасцю.

Зубр42b65b50fd568.jpg

У 1521 годзе ў Рыме ён напісаў твор, з якім і сёння асацыюецца яго імя. Мікалай Радзівіл хацеў падарыць папе рымскаму Льву Х пудзіла зубра і наказаў Гусоўскаму апісаць беларускую жывёліну. У хуткім часе Леў Х памёр і так і не паспеў атрымаць падарунак. Але паэма была напісана і апублікавана ў Кракаве дзякуючы падтрымцы Боны Сфорца.

Мікола Гусоўскі вельмі зацікавіўся заданнем і творча падышоў да напісання «дадатку» да падарунка. Ён не спыніўся на тым, каб проста расказаць пра экзатычную жывёліну. А як сын прафесійнага паляўнічага даў падрабязнае апісанне знешняга выгляду, звычак зубра, метадаў палявання на яго і расказаў у паэме шматлікія гісторыі, якія здараліся з паляўнічымі падчас палявання. Больш за тое, ён апісаў прыгажосць роднай зямлі, беларускую прыроду тых часоў і ўвогуле спрабаваў паказаць унікальнасць і самабытнасць народу.

Сучаснікі-землякі Гусоўскага «Песнь пра зубра» належным чынам не ацанілі. Па-першае, яна была напісана на лацінскаймове, па-другое, звычкі зуброў і так былі добра вядомыя, па-трэцяе, ідэі нацыянальнай самабытнасці яшчэ не былі такімі папулярнымі. Але ўжо ў XIX стагоддзі, твор хацелі прыпісаць да літоўскай, польскай, украінскай літаратуры.

На беларускую мову твор упершыню быў перакладзены ў другой палове ХХ стагоддзя, сёння перакладаў ужо некалькі. Пачытаць «Песнь пра зубра» цікава па многіх прычынах. У часы Гусоўскага беларускія зубры былі такімі магутнымі, што паміж рагамі жывёліны маглі сесці два чалавекі. Ды і хутчэй за ўсё Гусоўскі рос на тэрыторыі сучаснай Налібоцкай пушчы, таму і апісваў гэтыя лясы. «Песнь пра зубра» дазваляе ўявіць, як выглядалі нашы лясы, якімі майстрамі былі беларускія паляўнічыя, і, вядома, больш даведацца пра зуброў.

«Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча

Адам Міцкевіч – польска-беларускі паэт, помнікі якому стаяць у 10 краінах свету. Адзін з самых буйных і вядомых яго твораў – паэма «Пан Тадэвуш», напісаная ў 1834 годзе. Яе называюць энцыклапедыяй шляхецкага быту тых часоў.

Ідэя напісаць шляхецкую паэму з’явілася ў Міцкевіча ў 1831 годзе ў Вялікапольшчы. Пазнанская зямля, якая нагадвала навагрудскія краявіды, выклікала ў яго пачуццё настальгіі і жаданне напісаць пра край маленства. Працаваў жа над паэмай Міцкевіч у эміграцыі ў Францыі.

Пан Тадэвуш_0.jpg

Дзеянне паэмы адбываецца на працягу пяці дзён у 1811 годзе і аднаго дня – у 1812-м. У цэнтры ўвагі – дзве шляхецкія сям’і, паэт яскрава апісвае іх норавы і лад жыцця. Там можна прачытаць пра запал шляхты падчас паўстання, пра спрэчкі за маёмасць, пра развіццё рамантычных адносін, можна ўявіць стравы, якія з’яўляліся на шляхецкіх сталах, і ўвогуле даведацца, як жылі ўладальнікі тых самых маёнткаў, руіны якіх можна знайсці ў любым кутку Беларусі. Польскія эмігранты ў розных краінах свету, якія таксама настальгавалі па родным краі, зачытваліся «Панам Тадэвушам» і высока ацанілі талент Міцкевіча.

Першым за пераклад «Пана Тадэвуша» на беларускую мову (твор у арыгінале быў напісаны па-польску) узяўся Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч, але царская цэнзура яго працу канфіскавала. Потым у польскай турме перакладам паэмы займаўся Браніслаў Тарашкевіч, але і яго творы былі знішчаны. У 1950-х настаўнік нямецкай мовы Пятро Бітэль, які быўсасланы ў Сібір, зноў пачаў перакладаць твор Міцкевіча. Ён пісаў «алоўкамі» з алавянага дроту і зялёнкай на мяхах ад цэменту і чытаў пераклад другім зняволеным. Але гэтая яго праца змагла дайсці да шырокага кола беларусаў і была апублікавана.

«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага

Зборнік Яна Баршчэўскага быў выдадзены ў 1844 годзе на польскаймове. Гэта 38 апавяданняў, аповесцей, навел, успамінаў. У прадмове Баршчэўскі піша, што гэтыя паданні на працягу доўгіх часоў пераходзілі ад чалавека да чалавека і сталі міфалогіяй беларускага народа.

шляхцич.jpg

У фантазіях і думках беларусаў заўсёды прысутнічалі злыя і добрыя духі, чараўнікі, якія часамі кіравалі ўчынкамі і ладам жыцця простых людзей. У апавяданнях Баршчэўскага вы не так шмат прачытаеце пра быт беларусаў, але даведаецеся, что тварылася ў іх галовах.

Кнігу Баршчэўскага часта параўноўваюць з вядомымі казкамі «Тысяча і адна ноч». Бо па сюжэту шляхціц Завальня ў снежныя дні выстаўляе на падаконнік свечку, і вандроўнікі, якія трапляюць у завіруху, спыняюцца ў яго і расказваюць самыя неверагодныя гісторыі, якія чулі ці сведкамі якіх былі. Тут расказы і пра цмокаў, і пра ваўкалакаў, аповесці пра кабету, якая з’яўляецца на руінах, і пра Вужынага караля з залатой каронай.

Баршчэўскі не толькі апісвае тое, что чуў ад людзей, але і разважае пра лёс народу, звяртаецца да тых, хто не ведае роднай мовы, і паказвае своеасаблівасці нацыянальнага характару беларусаў.

«Новая зямля» Якуба Коласа

Калі вы хочаце ўявіць, як жылі вашыя прадзядулі і прабабулі ў беларускіх вёсках стагоддзе таму, «Новая зямля» – гэта якраз тое, што вам трэба. Якуб Колас напісаў паэму ў 1911–1923 гадах, і яе, як «Пана Тадэвуша», называюць энцыклапедыяй, але на гэты раз ужо энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства на мяжы XIX і XX стагоддзяў.

IMG_3536.jpg

Паэма дастаткова аўтабіяграфічная, у ёй паўстаюць вобразы шматлікіх сваякоў Якуба Коласа і ўвогуле малюнкі з дзяцінства пісьменніка. У цэнтры ўвагі – сям’я селяніна Міхала, яго адносіны з зямлёй і перажыванні.

новая зямля.jpg

Вельмі цікавым у паэм ез’яўляецца апісанне хатняга быту беларускіхсялян. Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця і беднасць, беларусы захоўвалі свой аптымізм і ўмелі радавацца. У паэме паказана, як нецярпліва беларусы чакалі святы і рыхтавалі свае дамы, як гатавалі простыя стравы і атрымлівалі асалоду ад іх, наколькі блізкімі былі да прыроды і любілі яе, як вечарамі разам праводзілі час. Паэма напісана простай мовай, і многія яе радкі сталі крылатымі, узяць хаця б самыя першыя словы твора: «Мой родны кут, як ты мне мілы…».

«Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча

Уладзімір Караткевіч збіраў матэрыял для гістарычнага рамана «Каласы пад сярпом тваім» на працягу доўгіх гадоў. Гэты твор пра падзеі на беларускай зямлі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, дакладней, у часы перад паўстаннем Кастуся Каліноўскага.

каласы пад863h.jpg

Караткевіч змяшчае ў кнізе апісанне беларускіх абрадаў, фальклорны матэрыял, расказвае пра быт і цяжкія ўмовы сялян, пра жыццё шляхціцаў. Але перш за ўсё «Каласы пад сярпом тваім» – гэта цікавы і захапляючы раман, прычым раман пра беларусаў і беларускую зямлю.

Большасць герояў твора выдуманыя, але з’яўляюцца тут і гістарычныя асобы: Кастусь Каліноўскі, Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч, Станіслаў Манюшка. Першапачаткова аўтар збіраўся напісаць дзве кнігі, але спыніўся на адной, таму твор пакідае невялікае пачуццё незавершанасці. У «Каласах пад сярпом тваім» Караткевіч разважае над шматлікімі праблемамі, у тым ліку пра нацыянальную самасвядомасць беларусаў, і вельмі ўдала паказвае атмасферу часу перад паўстаннем на Беларусі.

Упершыню раман «Каласы пад сярпом тваім» быў выдадзены ў 1965 годзе, потым не раз перакладаўся на рускую і ўкраінскую мовы.

У САЙТА «ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ» ПОЯВИЛСЯ КАНАЛ НА ЯНДЕКС ДЗЕН. ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
В Китае открыли памятник Якубу Коласу

Это первый памятник белорусу, который появился в

Статьи
Британская газета дала читателям послушать белорусский язык, «прежде чем он исчезнет»

По информации ЮНЕСКО, около 2,5 тысячи языков находятся под угрозой вымирания. Половина из них могут исчезнуть уже к

Статьи
11 белорусских фильмов, которые стоит посмотреть

В Музее истории белорусского кино, где знают все о белорусском кинематографе, нам посоветовали белорусские фильмы

Статьи
Хорар па-беларуску. Мясцовыя пачвары, з якімі лепш не сустракацца

За мінулыя выхадныя беларусы ўжо паспелі дастаць самыя страшныя ўборы і папужаць адзін аднаго на хэлоўінскіх сустрэчах.

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые