Ru
En Bl

Чаму пра беларускія грошы гавораць, што яны «драўляныя»?

Автор: Аддзел інфармацыі
15.03.2018

У красавіку 1918 года народны сакратар фінансаў БНР Пётра Крэчэўскі склаў План фінансавых мерапрыемстваў БНР, піша Новы час.

drevesina.jpg

У гэтым плане, у прыватнасці, зазначалася:

«Фінансавыя мерапрыемствы.

1. Знешнія пазыкі як аснова прызнання Рэспублікі і трывалае становішча ўласнай валюты.

2. Выпуск уласных грошай, забяспечаных драўнянай валютай.

а) Асноўным фондам, які забяспечвае валюту, з'яўляюцца казённыя лясы лiчбай 1 000 000 дзесяцін на суму па даваеннай сярэдняй расцэнцы 5 мільярдаў рублёў.

б) Пры законе Рэспублікі, што лясы складаюць яе ўласнасць, сюды адыходзяць і прыватна-ўладальніцкія, што складае фонд у 6 000 000 дзесяцін на суму па той жа расцэнцы  ў 30 мільярдаў рублёў.

в) Без правядзення закона пункта б) фондам будуць казённыя лясы, але Рэспубліка павінна абвясціць манаполію продажу лесу ».

Кіраўнікі БНР яшчэ 100 год таму лічылі лес беларускім нацыянальным багаццем, які, як і золата, можа забяспечыць стабільнасць і аўтарытэт нацыянальнай валюты. На жаль, у савецкія часы, такое разуменне было страчанае. 


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Талеры с князьями или рубли с зайчиками. Что и почему изображали на белорусских деньгах?

Вспомните ли вы, не заглядывая в кошелек, что изображено на всех семи белорусских банкнотах?

Самые популярные Самые обсуждаемые