Ru
En Bl

Хорар па-беларуску. Мясцовыя пачвары, з якімі лепш не сустракацца

Автор: Юлия Барило
31.10.2017

За мінулыя выхадныя беларусы ўжо паспелі дастаць самыя страшныя ўборы і папужаць адзін аднаго на хэлоўінскіх сустрэчах. Але гульні і жарты скончыліся, сёння – ноч сапраўднай нячыстай сілы.

І хоць Хэлоўін – свята замежнае, ніхто не гарантуе, што да яго не далучацца мясцовыя пачвары. Мы сабралі звесткі пра самых распаўсюджаных беларускіх пачвар, каб ведаць, каго і чаго трэба асцерагацца.

Вампір

Сярод беларускіх могілкавых істот часцей за ўсё, паводле паданняў, сустракаюцца вампіры. Яны выглядаюць як звычайныя мерцвякі з зялёнымі плямамі па ўсім целе. І характарам адрозніваюцца агрэсіўным і непрадказальным. Звычайна яны прыходзяць у хаты тых, хто пры жыцці быў іх ворагам, кладуцца на грудзі нябожчыка і высмоктваюць усю кроў з сэрца. Але бывае, што крывасмокі кідаюцца і на сяброў, і проста на незнаёмых людзей. 

vupyr.jpg

Адбіцца ад пачвары можна асінавым паленам, а забіць яго атрымаецца традыцыйна толькі асінавым калом. Але памятайце, што любы вампір павінен вярнуцца ў сваю магілу да першага спева пеўня. Таму галоўнае – пратрымацца да світанку.

Фосфарны слуп

Фосфарны слуп з’яўляецца ў выглядзе зялёнага газу, які свеціцца ў цемнаце. Нельга яго недаацэньваць, менавіта з паўпразрыстым газавым слупом беларусы здаўна звязвалі таямнічыя смерці на могілках. Супакойвае толькі тое, што фосфарны слуп вядзецца толькі на могілках, прычым звычайна старых. Пакідаць сваю тэрыторыю ён не можа. Больш за тое, ён з’яўляецца пасля поўначы і знікае да першых сонечных прамянёў.

Кадук

Гэта пачвара жыве не на могілках, а ў лесе, у самым цёмным ды балоцістым. Кадуку падпарадкоўваюцца і менш небяспечныя духі, якіх ён пасылае з рознымі заданнямі. Але самую страшную пагібель для чалавека заўжды рыхтуе сам Кадук. Яго так лёгка не распазнаць. Звычайна ён уяўляе з сябе капну сена ці проста гурбу моху.

kaduk.jpg

Але калі трапіць у балоты, якія яму належаць, жывым ужо не выбрацца. Ён насылае на чалавека дурман: небараку здаецца, што ён ідзе, бяжыць, а на самой справе ён стаіць на месцы і чакае смерці. Праўда, не да любога чалавека Кадук можа падабрацца. Звычайна да яго трапляюць толькі тыя, каго пракляў хтосьці з людзей. У сэрцах беларусы часта гаварылі: «Ды каб цябе Кадук узяў!» Тут ужо чалавеку і трэба было сцерагчыся. Кадук усё чуе. 

Лойма

Лойма – раззлаваная жанчына. Ужо страшнавата. Але больш за тое, яна жыве ў балоце, выходзіць з раскудлачанымі валасамі і страшнымі мэтамі: спакусіць мужчыну ці скрасці дзіця.

loima2.jpg

Паводле паданняў, замест немаўлят Лоймы пакідаюць сваіх чарцянят. І каб вярнуць дзіця, трэба пачаць біць чарцяня дубцамі. Лойма хоць і вядзьмарка, але за сваім малым вернецца, тады і чалавечае дзіця ёсць шанц вярнуць. А вось да мужчын Лоймы выходзяць у лепшым выглядзе – з шаўкавістымі валасамі і вачыма, якія спакушаюць. Спачатку яны асыпаюць мужчыну пацалункамі, а што там далей – невядома. Толькі жывымі мужчын яны ўжо не адпускаюць.

Ваўкалак

Ваўкалакі сустракаюцца нячаста, але ўсё роўна трымаюць у страсе беларусаў ужо не менш чым 10 стагоддзяў. Ваўкалак – гэта чалавек, якога па яго жаданню альбо без ператварылі ў ваўка. І калі тых, хто стаў ваўкалакам не па свайму жаданню, людзі шкадуюць, то другіх баяцца як агню.

volkolak.jpg

Бо злыя ваўкалакі добраахвотна прадалі сваю душу чорту і сталі ваўкамі, кааб прыносіць людзям зло. Добра, калі яны нападаюць толькі на жывёл, але часта іх ахвярамі становяцца і людзі.

Хапун

Хапун – гэта самая страшная пачвара для беларускіх дзяцей. Маці раней так і пужалі непаслухмяных сыноў і дачок: «Не будзеш слухацца, прыйдзе Хапун і забярэ».

875c3fd4bf75.jpg

Хапун скрадаў дзяцей, што адыходзілі далёка ад дому. Ён сажаў дзіця ў торбу, завязваў яе, і ніхто не мог ні пачуць крыку хвяры, ні дагнаць Хапуна. А далей лёс дзяцей быў незайздросным: ім прыходзілася заставацца жыць з Хапуном у яго маленькай хацінцы пасярод балота ў дрымучым лесе. І калі яны вырасталі, то самі станавіліся Хапунамі.

Копша

Яшчэ адна пачвара з могілак, але яна турбуе не жывых, а мёртвых. Уяўляе сабой жанчыну, вельмі страшную, у сажы і смале.

kopcha.jpg

Яна жыве ў старых магілах і не дае пакою мёртвым, пакуль яны не заплацяць. Таму беларусы ранней гаварылі: «З грашыма і Копшы дагодзіш». І клалі ў труну трохі грошай.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
У Пружанах блакітны вуж праглынае дзіця. Як «чытаць» гербы беларускіх гарадоў?

«Пагоня» у Лепелі, чорны Архангел Міхаіл у Навагрудку, крыжы, ці то георгіеўскія, ці то тампліерскія, у Крычаве, Гомелі

Статьи
Быт беларусаў у кнігах класікаў, альбо Творы, якія трэба прачытаць кожнаму беларусу

Як беларусы рыхтаваліся да святаў, што з’яўлялася на шляхецкіх сталах, якога памеру былі зубры пяць стагоддзяў таму і

Статьи
Зюзя Поозерский, Мороз, Бодзюля, Банник и другие зимние «пачвары». Вам уже страшно?

Случалось ли вам ехать поздним зимним вечером или ночью мимо леса? Представлять себе, что этот лес живет своей

Статьи
Топ-10 белорусских замков и дворцов, где живут привидения

Где живет призрак Боны Сфорца и кого не любит Черная Дама Коссовского дворца, о чем хлопочет призрак Яна Кишки и

Самые популярные Самые обсуждаемые