Ru
En Bl

«Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!» 10 самых цікавых выяў герба «Пагоня»

Автор: Ціна Турава
Фото: аўтара, Данілы Барташука, Сяргея Плыткевіча, а таксама з адкрытых крыніц інтэрнэту
19.09.2018

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў пастанову аб змене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацверджана «Пагоня», а дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг. Мы ўзгадваемь самыя цікавыя выявы гэтага старадаўняга сімвала літвінаў-беларусаў, якому, між іншым, ужо болей за семсот гадоў.

Бадай, найстаражытнейшы з барэльефаў «Пагоні» знаходзіцца ў Кракаве, на надмагілку Ягайлы, якога палякі шануюць як свайго караля, пачынальніка дынастыі Ягелонаў, а мы таксама памятаем, што Ягайла – сын Альгерда – пачынаў сваю кар’еру «кіраўніка» менавіта як вялікі князь ВКЛ.

a1.jpg

У былой сталіцы Вялікага княства, Вільні, знаходзіцца, напэўна, самая вядомая (або, як зараз кажуць, распіяраная) выява герба. Каб убачыць відарыс, які натхніў Максіма Багдановіча на стварэнне верша-гімна «Пагоня», прыйдзіце да віленскай Вострай брамы.

a2.jpg

Калі ж раптам не даедзеце да Вільні, завітайце хаця б у нашыя Ружаны, дзе на цудоўна адрэстаўраванай браме палаца Сапегаў вершнік з «Пагоні» з’яўляецца самым бачным элементам вялікага герба магутнага княскага роду.

a3.jpg

А вось герб Рэчы Паспалітай з польскімі арламі і літвінскімі «Пагонямі» можна ўбачыць у нямецкім Дрэздэне, на фасадзе знакамітага палаца Цвінгер, закладзенага паводле загаду курфюрста Саксоніі Аўгуста Моцнага. Так бы мовіць, «па сумяшчальніцтву» больш за тры дзесяцігоддзі той Аўгуст быў каралём польскім ды вялікім князем ВКЛ – адсюль тут і наш сімвал.

a4-1.jpg

a4-2.jpg

Таксама ў Дрэздэне «Пагоня» займае пачэснае месца сярод еўрапейскіх гербаў на сцяне пад назвай «Шэсце каралёў» – самым вялікім у свеце фарфоравым пано, складзеным з 25 тысяч плітак, і, зразумела, адной са славутасцяў горада.

a5.jpg

Дарэчы, калісьці такі ж, як у дрэздэнскім Цвінгеры, герб упрыгожваў і каралеўскі Новы замак у Гродне (рашэнне аб яго будаўніцтве было прынята якраз пры Аўгусце Моцным). На жаль, ад таго старадаўняга сімвала застаўся толькі аскепак з «Пагоняй», які сёння ляжыць ля ўваходу ў гісторыка-археалагічны музей, што працуе ў колішнім палацы.

a-hrodna.jpg

Можна сказаць, нейкім цудам захавалася «Пагоня» на мазаічным маёлікавым пано ўзведзенага ў 1917-м будынку пазямельна-сялянскага банка (зараз у ім працуе ветэрынарная акадэмія) у Віцебску.

a7.jpg

Застаўся сімвал ВКЛ і на некаторых гербах беларускіх гарадоў, напрыклад, Магілёва. У 1661 годзе, падчас вайны з Масковіяй, магіляўчане ўзнялі паўстанне і цалкам знiшчылі сямiтысячны гарнiзон акупантаў – праз гэта горад ураўнавалi ў правах са сталіцай Вiльняй і ён атрымаў ад караля новы сімвал з элементам дзяржаўнага герба «Пагоня».

a6.jpg

Многія памятаюць, як у першай палове 1990-х «Пагоня» ўпрыгожвала фасады будынку Адміністрацыі Прэзідэнта (гл. фота тут) і Дома ўрада ў Мінску.

a8.jpg

a9.jpg

На старонкі замежных СМІ «Пагоня» трапіла дзякуючы візітам у Беларусь сусветных лідараў. Вось, напрыклад, вядомая ілюстрацыя да выступлення прэзідэнта ЗША Біла Клінтана ў Акадэміі навук Беларусі.

a11.jpg

У нашыя дні старажытную выяву ўзброенага рыцара на кані можна сустрэць на сталічнай плошчы Дзяржаўнага сцяга – як дзейсны сімвал Віцебскай вобласці.

a12.jpg

Усё лятуць i лятуць тыя коні,

Срэбнай збруяй далёка грымяць...

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У САЙТА «ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ» ПОЯВИЛСЯ КАНАЛ НА ЯНДЕКС ДЗЕН. ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Взорванная Атлантида. Как и почему исчезали самые красивые белорусские города и замки

Василь Быков говорил, что город без древнего центра, каким бы современным и благоустроенным он ни был, лишен души. В

Статьи
Ближе к небу. Десять самых интересных башен Беларуси

На протяжении всей своей истории люди стремились строить башни – от упомянутой еще в Библии Вавилонской до

Статьи
Сімвалы нашай вольнасці. 10 самых цiкавых ратуш Беларусi

Калісьці ва ўсіх гэтых будынках засядаў магістрат, захоўваліся гарадская казна і «мерныя бочкі», а самі яны красаваліся

Статьи
У Пружанах блакітны вуж праглынае дзіця. Як «чытаць» гербы беларускіх гарадоў?

«Пагоня» у Лепелі, чорны Архангел Міхаіл у Навагрудку, крыжы, ці то георгіеўскія, ці то тампліерскія, у Крычаве, Гомелі

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые