Ru
En Bl

Талака, талачыся! Як беларусы разам будавалі хаты і капалі бульбу

Автор: Юлія Барыла
10.09.2018

У верасні беларусы-гараджане мінімум на адны выходныя забываюцца на свой гарадскі лад жыцця і адпраўляюцца на малую радзіму капаць бульбу. Стоячы пасярод поля з кошыкам у руках, яны, можа, і не здагадваюцца, што працягваюць старажытны беларускі звычай. Але так яно і ёсць. Разбіраемся, якой была талака ў беларускай гісторыі.

Талака — старажытны звычай, праява яшчэ родавага грамадства, калі род быў асобнай адзінкай. Існавалі дзве асноўныя мэты, для таго, каб збірацца талакой, — працаёмкія і тэрміновыя справы.

— Пабудаваць хату, напрыклад, — вельмі працаёмкі працэс. Каб справіцца з ім разам збіраліся ці ўсе мужчыны роду, ці ўсе мужчыны вёскі. Калі хату будавала маладая сям’я, то на талаку сыходзіліся ўсе, кто гуляў на вяселлі. Талакой дапамагалі і пагарэльцам. Увогуле, ўдовам, жонкам салдат, тым, хто апынўся ў складанай сітуацыі, вяскоўцы звычайна дапамагалі, — расказвае Аляксей Друпаў, навуковы супрацоўнік  Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту.

Былі і не такія працаёмкія, але тэрміновыя справы, на якія таксама збіралі талаку. Разам капалі бульбу, касілі траву, выконвалі розныя сезонныя працы, з якімі нельга было зацягваць. Збіраліся ці толькі суседзі, ці нават уся вёска.

У часы прыгона паны карысталіся гэтым звычаям на сваю карысць: зганялі ўсіх на талаку, каб парабіць агульныя гаспадарчыя справы. Але пазней часта бывала, што і самі вяскоўцы збіраліся разам, каб зрабіць жыццё ў сваёй вёсцы больш камфортным. У творы Івана Мележа «Людзі на балоце», напрыклад, хацелі талакой пабудаваць плаціну праз балота. І не так важна, што не атрымалася. Звычайна — атрымлівалася. 

— Будынак школы, які зараз захоўваецца ў нашым музеі, — расказвае Аляксей, — пабудаваны талакой у 1920-я гады, яшчэ пры польскім часе.

shkola2.JPG

Тады ў больш заможных валасцях школы будавалі ўлады па тыповым праекце. Але ў некаторых раёнах такой магчымасці не было, і заняткі ладзілі ў звычайных хатах. Усе бацькі, чые дзеці навучаліся ў школе, на тыдзень прымалі школьнікаў у сябе.

—А вось у вёсцы Калодчына Вілейскага раёну людзі сабраліся разам і самі пабудавалі школу для сваіх дзяцей. І ладны будынак узвялі: дагэтуль стаіць, — працягвае Аляксей Друпаў.

shkola.jpg

shkola1.jpg

Увогуле на талаку збіраліся не толькі, каб дапамагчы, але і каб павесяліцца. Праца заўсёды суправаджалася жартамі і песнямі, пад якія справа ішла прасцей і хутчэй. Існаваў шэраг талочных песен, якія спявалі як падчас працы, так і потым, за сталом.

Талака, талака
Талачылася,
Увесь дзень па полі
Валачылася.
Мы ўвесь гнаёчак
Павыносілі,
На падводачках
павывозілі.

А скончвалася  праца застоллем. Часцей за ўсё стол накрываў гаспадар, але калі талака збіралася на агульную справу, то і пачастункі ўсе няслі самі.

Няслава, няслава, гаспадар, твая,
Не п’яна, не п’яна талака твая.
А ў хлеве, у хлеве мужчынкі п’янюсенькі,
А ўполі, у полі жоначкі цверазюсенькі.

Сумесная праца існавала не толькі ў беларусаў. Калектыўна працавалі таксама ўкраінцы, фіны, літоўцы. Але спецыфіка талакі ў Беларусі ў тым, што гэты сацыяльны звычай захоўваўся да пачатку XX стагоддзя. Актыўна збіраліся на талаку яшчэ некалькі дзясяткаў год таму.

Напрыклад, касцёл святога Іосіфа ў Валожыне яшчэ на пачатку 1990-х парафіяне таксама аднаўлялі талакой.  У гады Вялікай Айчыннай вайны храм быў разбураны, а 8 кастрычніка 1960 года яго наогул закрылі і выкарыстоўваўся ў якасці складскога памяшкання для мэблі, затым у ім знаходзіўся цэх жалезабетону міжкалгасбуда, філіял мінскага завода «Тэрмапласт».

kostel.jpg

Старэйшае пакаленне Беларусі добра памятае, як гэта — працаваць у талацэ, асабліва разам капаць бульбу.

— Раней жа ў сельскім доме было па 7-8 дзяцей, яшчэ якіх сваякоў пазваць —  вось і талака, — узгадвае Марыя Рудак з вёскі Перадолы Віцебскай вобласці. — Запрашалі яшчэ і сяброў, суседзей. Каго звалі, у тых і самі потым адпрацоўвалі. Часам плацілі за працу.

rudak.jpg

Праўда, 60-70 гадоў таму беларусам цяжка было прыдбаць шмат зямлі. Звычайна ўлады выдавалі па 40 сотак, гэта значыць 400 квадратных метраў. Вялікая сям’я і сама магла справіцца з такой колькасцю, асабліва калі быў свой конь.

— Калі надвор’е добрае трымалася, разганялі па дзве баразны пасля працы і за які тыдзень спраўляліся. Без каня цяжэй было, кожны дзень не напросішся дапамагчы, таму прасцей было за адзін дзень выкапаць. У 60-я калгас увогуле не дазваляў капаць сваю бульбу, пакуль калгасная была не спарадкаваная. А маразы прыходзілі рана, нават у верасні ўжо было халодна. Калі бульба паляжыць у зямлі ў мароз, нават мінус адзін, то можна выкідваць. Вось і збіраліся разам, каб хутчэй капаць, — рапавядае Марыя.

Потым выкапаную бульбу пакідалі на некалькі дзён, каб падсохла, і пачыналі перабіраць: яшчэ адзін працаёмцкі і доўгі працэс. Бульбу дзялілі на малую, сярэднюю і вялікую. Малая потым ішла як корм свіням, сярэднюю садзілі на наступны год, а вялікую елі самі.

Захоўвалася бульба ў спецыяльных будынках, якія ў рэгіёнах Беларусі называліся па-рознаму, напрыклад, істопка ці вараўня. Яны абаграваліся, прычым спачатку вогнішча распальвалі на падлозе, а дым выходзіў праз дзверы, толькі пазней у іх сталі рабіць маленькія печкі. У некаторых рэгіёнах Магілёўскай, Гомельскай вобласці  для бульбы капалі падземныя склепы з верхнім і ніжнім узроўнем, прычым капалі іх для ўсіх у адным месце, дзе-небудзь на ўскрайку вёскі.

Захоўвалі ў такіх склепах і будынках таксама буракі. А да пачатку XIX стагоддзя беларусы вырошчвалі больш буракоў, чым бульбы. Нездарма, некаторыя суседзі называлі беларусаў бацьвіннікамі.

У САЙТА «ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ» ПОЯВИЛСЯ КАНАЛ НА ЯНДЕКС ДЗЕН. ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
13 признаков того, что вы родились в Беларуси

Если кто-то просит вас описать белорусов, первые прилагательные, которые приходят вам в голову – толерантные и

Статьи
«Не часта ходзім, не многа просім». Як па вёсцы Дзеркаўшчына на Вялікдзень ходзяць валачобнікі

Жыхары Дзеркаўшчыны ўжо не здзіўляюцца, калі на Вялікдзень чуюць на вуліцы песні і бачаць цэлую кампанію ў народных

Статьи
10 страў беларускай кухні, якія лёгка прыгатаваць дома

Запрасіць сяброў на святочную мачанку ці парадаваць сям’ю бульбянымі зразамі? Сярод рэцэптаў беларускай кухні шмат

Самые популярные Самые обсуждаемые