14 лютага на радзіме знакамітага мастака Напалеона Орды адбыліся адкрыццё фотавыставы Сяргея Плыткевіча і прэзентацыя кнігі “Беларусь. Погляд праз стагоддзі”.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел экскурсаводы, краязнаўцы, фатографы і журналісты з Мінска, Пінска, Гродна, Драгічына, жыхары Іванава і Варацэвіч.
Ідэя фотальбома “Беларусь. Погляд праз стагоддзі” нарадзілася ў Сяргея Плыткевіча некалькі гадоў таму, але спатрэбіўся пэўны час, каб яна была рэалізавана.
Праблема была не толькі ў неабходнасці сфатаграфаваць тыя мясціны, якія маляваў Напалеон Тадэуш Матэуш Орда (гэта яго поўнае імя!), і знайсці грошы на выданне кнігі. Для фотаальбома патрабаваўся вельмі грунтоўны тэкст. Зрабіць яго выдавецтва “Рыфтур” прапанавала пінскаму экскурсаводу і краязнаўцы Таццяне Хвагінай.
І Таццяна Аркадзьеўна выканала сваю работу на выдатна.
Яна прааналізавала творчасць Напалеона Орды, распавяла пра яго жыццёвы шлях, разам з Сяргеем Плыткевічам выбрала тыя архітэктурныя помнікі або мясціны, якія ўвайшлі ў кнігу.
Не меньш складана было зрабіць кароткія подпісы да здымкаў і ўкласці ў іх максімум інфармацыі.
Але, лічым, што ўсё атрымалася, і мінулым летам кніга пабачыла свет.
Для папулярызацыі выдання Сяргей Плыткевіч вырашыў зрабіць фотавыставу з такой жа назвай. У першай палове лістапада яна адбылася ў галерэі “Універсітэт культуры” Палаца Рэспублікі, а 14 лютага накіравалася ў музейны комплекс імя Напалеона Орды ў Варацэвічы.
З выставай на радзіме мастака аказалася не ўсё так проста – у вясковым музеі, на жаль, дагэтуль няма сучаснага выставачнага абсталявання. Каб павесіць карціны, аўтару выставы прыйшлося з’ездзіць у Іванава, купіць там тонкія цвічкі, зрабіць з іх кручочкі, якія чапляць да работ моцнымі ніткамі і прывязваць іх да трубы пад столлю. Калі стала зразумела, што ў прызначаны тэрмін выстава можа быць не гатова, да працы далучылася старэйшая супрацоўніца музея Ларыса Георгіеўна Дрычыц.
Ці можаце вы ўявіць такую карціну: на стале стаіць стул – і на ім гэтая жанчына?! І не проста стаіць, а прывязвае выставачныя работы, раўняе іх. Потым на дапамогу прыйшлі яшчэ супрацоўнікі музея – і да часу адкрыцця акурат паспелі!
На гэты раз мы праблему вырашылі, але ж у музеі будуць і новыя выставы. Раптам сярод нашых чытачоў знойдуцца жадаючыя дапамагчы музею набыць сучаснае выставачнае абсталяванне?
На адкрыцці прагучала многа цікавых звестак пра мастака, выступалі Таццяна Хвагіна, Сяргей Плыткевіч і дырэктар музея Вольга Краўчук.
Вольга Георгіеўна прадставіла ўдзельнікам мерапрыемства фотамастака з Гродна Андрэя Янкоўскага. Яго выстава таксама экспануецца ў музеі імя Напалеона Орды.
А потым была экскурсія па музеі, якую правяла Ларыса Георгіеўна Дрычыц. Яна вельмі цікава расказвала пра жыццё і дзейнасць Напалеона Орды, але мне больш за ўсё запомніліся такія яе словы:
– Гэта вялікая асоба, я заўсёды акцэнтую і стаўлю ў яго адрас тры галоўныя клічнікі. Першае – гэта багацце генетыкі.
Чалавек захаваў для нас у малюнках 1198 аб'ектаў, але ён не заканчваў ніякіх мастацкіх інстытутаў. Ён скончыў толькі курсы жывапісу. Ён напісаў 50 музычных твораў, падручнік па тэорыі гармоніі музыкі. У гімназіі, сярод трохсот навучэнцаў, Напалеон вылучаецца ў дзесятцы найдужэйшых. Самі разумееце, што такое тады вучань гімназіі! Напалеон лёгка паступае на фізіка-матэматычны факультэт універсітэта, у яго была выдатная генетыка, якая выявілася ва ўсіх яго дасягненнях.
Другое, а хутчэй за ўсё, гэта першае, – яго патрыятызм. Адказ на спрадвечныя пытанні «навошта я прыйшоў на гэту зямлю?», «што я на ёй зраблю?» – рухаў усімі яго ўчынкамі.
Непахісны аўтарытэт для яго – дзед па маці Мацей Бутрымовіч. Таму, калі мы кажам пра Напалеона Орду, пра Пінск, Іванава, яны працуюць у адной звязцы. Дзед пісаў пра сабе: «Усё, што ў мяне застаецца, жыццё і патрэбы маёй сям'і, я ўкладаю ў дарогі і будынкі». Так, ён будаваў каналы, а таксама свой палац, які і сёння жыве і служыць людзям.
Сам Напалеон Орда, калі ў 1856 годзе вяртаецца з Парыжа дахаты, піша ліст свайму сябру са справаздачай, што ён рабіў апошнія 30 гадоў, і ў гэтым лісце гучыць клятва Напалеона Орды: «Вярнуся на маю Радзіму, так дарагую майму сэрцу. Хачу замаляваць рэшткі былой цывілізацыі, акрамя мяне ніхто гэтага не зробіць!»
Ну і трэцяе – гэта душа. Той жа Шапэн, з якім Орда сустракаецца ў Парыжы – Шапэну дзевятнадцаць гадоў, Ордзе двадцаць два. Шапэн цягам двадцаці гадоў вельмі хворы, паміраючы чалавек. І тым сяброўскім плячом, якое поруч з Шапэнам, будзе Напалеон.
А яшчэ Орда сябраваў з Тургеневым, Міцкевічам і іншымі геніямі яго сучаснасці.
Таццяна Хвагіна падхоплівае:
– Гэта пакаленне тых людзей, якім Бог даў такі энцыклапедычны дар, што яны маглі адначасова займацца рознымі справамі. І ў кожнай справе дасягаць вышынь. Можна ж было заняцца чымсьці адным – і стаць на пастаменце, а можна не будаваць сабе таго пастаменту, не прагнуць яго. Можна працаваць у розных накірунках на карысць тым людзям, хто жыве, і тым, якія яшчэ народзяцца. Мы, у Пінску, не забываем яго, таму што ў нас ёсць палац і школа імя Наполеона Орды – і мы маем цудоўную магчымаць расказваць пра Орду ў нашых эскурсіях.
Гэта быў шчыры чалавек! Глядзіце: Орда сам мае сціплы заробак, але дапамагае Міцкевічу, служыць акампаніятарам у яго вершаваных імправізацыях.
Калі мы, экскурсаводы, распавядаем пра Міцкевича, то абавязкова ўзгадаем Орду, калі паедзем да якога-небудзь архітэктурнага помніка, Мірскага замка ці Нясвіжскага або трапім у Пружаны ці куды далей, то відавочна ўзгадаем Орду, таму што ён намаляваў усё гэта. Ён захаваў для нас галоўнае – памяць!
Адноўлены фальварак Напалеона Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор, які прымаў экскурсантаў, таксама ўразіў дэталёвым апавяданнем пра побыт шляхты, у тым ліку сям’і Ордаў. Ён варты асобнага аповеду!
Лагічным працягам было наведванне касцёла Узвышэння Cвятога Крыжа ў Іванаве з гісторыямі аб святым Андрэі Баболі, санктуарыем якого з’яўляецца гэты касцёл.
У касцёле захоўваецца драўляны крыж, выразаны рукамі Напалеона Орды, а постаць Хрыста зрабіла яго пляменніца скульптарка Хелена Скірмунт.
Потым было наведванне сядзібна-паркавага комплексу ў Дубае.
Ад сядзібы, якую маляваў Напалеон Орда, нічога не засталося, але захавалася капліца, у якой Таццяна Аркадзьеўна распавяла пра гісторыю гэтых мясцін.
У горадзе Іванава экскурсаводы і фатографы усклалі кветкі на магілу Напалеона Орды.
Апошняй воляй Напалеона Орды было пахаваць яго ў Янаве Палесскім, сённяшнім Іванаве. Гэта да пытання нацыянальнасці мастака, кім ён сябе адчуваў і якое месца лічыў сваёй Радзімай…
Нашы кветкі і зямны паклон – даніна памяці і шанавання вялікаму земляку!
Вечарам госці з Мінска наведалі пінскі касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі.
А на наступны дзень адбылася пешаходная экскурсія па старым горадзе.
Халоднае надвор’е не надта спрыяла экскурсіі і фотаздымкам, таму некаторыя фатографы крыху перайначылі словы, напісаныя на помніку. Замест: “Па-першае, я з Пінску…” яны казалі: “Па-першае, у Пінск трэба абавязкова прыехаць летам!”
Спадзяёмся, што так яно і будзе…
Мы яшчэ раз праедзем па мясцінах Напалеона Орды, павітаемся і з пінскім палешуком…
P.S. Аўтары выказваюць падзяку за сумесную працу кіраўніцтву і супрацоўнікам музея імя Напалеона Орды, а таксама адміністрацыі гатэля “Пінскі дворык” за гасціннаць.
15 сентября. Битва на Синих Водах
В этот день в 1362 году в битве на Синих Водах армия великого князя Ольгерда разгромила воинские формирования сразу трех татарских ханов.
Просмотров: 20506
13 сентября. Глеб Всеславович
В этот день в 1119 году умер Глеб Всеславович, минский князь.
Просмотров: 9305
12 сентября. Паулина Мядзелка
В этот день в 1893 году родилась Паулина Мядзелка – первая исполнительница роли Павлинки в одноименной пьесе Янки Купалы.
Просмотров: 4489
10 сентября. Композитор Евгений Глебов
В этот день в 1929 году родился белорусский композитор Евгений Глебов.
Просмотров: 3226