У маёнтку Марачоўшчына, дзе 4 лютага нарадзіўся Анджэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка, быў адкрыты помнік герою паўстання 1794 года, нацыянальнаму герою ЗША, Польшчы, Літвы і Беларусі, ганароваму грамадзяніну Францыі.
Урачыстая падзея адкрыцця адбылася ў прысутнасці дыпламатаў, супрацоўнікаў міністэрстваў, дзяржаўных служачых і грамадскасці. Над помнікам луналі як дзяржаўныя, так і бел-чырвона-белыя сцягі. Паўгады таму мы і спадзявацца не маглі, што такое магчыма. “Дзе заўгодна, толькі не на Радзіме”, – з сумам і жалем пісалі мы тады, разглядаючы помнікі славутаму земляку ў розных краінах свету.
Беларускі праект быў здзейснены дзякуючы намаганням Глеба Лабадзенкі і іншых неабыякавых людзей. 700 ахвярадаўцаў сабралі патрэбныя сродкі, адгукнуўшыся на заклік на краудфандынгавай платформе talaka.by.

Рашэннем Міністэрства культуры помнік прызнаны культурнай каштоўнасцю, улічваючы ягоныя мастацкія вартасці і значнасць для краіны, таму ён быў вызвалены ад усіх мытных плацяжоў і збораў пры перавозцы праз мяжу, якія маглі скласці амаль яго кошт.
Журналіст Глеб Лабадзенка падчас адкрыцця помніку выказаў падзяку ўсім, хто меў дачыненне да падзеі: Алесю Сапегу, які праехаў 2000 кіламетраў, каб прывезці помнік з Украіны ў Беларусь, ахвярнай працы аўтара помніка скульптара Генадзя Лойкі, кампаніі «Гранітны свет», якая менш чым за траціну кошту зрабіла велічны пастамент, і шмат каму яшчэ:

“Вялікая тая нацыя, якая шануе сваіх героях і ставіць ім помнікі. Мы будзем бачыць шлях наперад, калі будзем памятаць, адкуль мы ідзем. Наша гісторыя пачалася не ўчора, нашай дзяржаўнасці больш за тысячу год. Яе карані ў Полацкім княстве, Вялікім княстве Літоўскім, Беларускай Народнай Рэспубліцы. Лагічным вынікам усіх гэтых працэсаў стала незалежная Рэспубліка Беларусь. Сёння нас сабрала гістарычная падзея – усталяванне першага помніка Тадэвушу Касцюшку, і мы не проста сведкі, а ўдзельнікі гэтай падзеі, яе стваральнікі!”
Глеб назваў падзею важным прыкладам прыватна-дзяржаўнага супрацоўніцва. “Хоць гэты помнік народны, важна разумець, што яго паставіла Рэспубліка Беларусь!”
І, як заўважыў старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук:
“Раённая ўлада заўсёды адкрытая да прапаноў, падтрымлівае тыя ініцыятывы, якія па-сапраўднаму скіраваны на росквіт нашай малой радзімы. У прыватнасці, на ператварэнне Марачоўшчыны ў турыстычны аб’ект асаблівай прыцягальнасці і значнасці. Няхай з моманту адкрыцця помніка Касцюшку пачнецца новы адлік часу для Марачоўшчыны, і для ўсіх нас. Ёсць рэчы, якія па сваёй сіле і значнасці могуць аб’яднаць усіх, такіх розных па сваіх думках і перакананнях. І першая з іх – любоў да сваёй зямлі, жаданне, каб заўтрашні дзень быў лепшы за ўчарашні. Каб нашы нашчадкі атрымалі ад нас спадчыну, якую мы павінны не згубіць, але прыўмножыць. Мы помнім і шануем сваю гісторыю, мы бралі і будзем браць з яе тое, што робіць нас нацыяй, што спрыяе нашаму паступоваму руху наперад, што робіць нашу Беларусь моцнай і незалежнай дзяржавай. Каб кожны з нас у любым куточчку свету мог з гонарам сказаць: “ Я – беларус! ”
Старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук і аўтар помніка Генадзь Лойка здымаюць покрыў. З вяртаннем, наш генерал!



Велічная панарама маёнтка ў Марачоўшчыне і Косаўскага палаца. Спадзяёмся, пасля гэтага відэа многія турысты пажадаюць убачыць новы помнік, а задно пазнаёміцца з іншымі славутымі мясцінамі Брэстчыны.
Статьи
Выдавец і дызайнер Ігар Федасенка выпусціў дзве прыгожыя паштоўкі з выявамі помніка Тадэвушу Касцюшку.
Статьи
В Брестской области сохранились две деревянные церкви и часовня, построенные предками Андрея Тадеуша Бонавентура...
Анастасия Слуцкая
Историки считают, что знаменитая княгиня родилась в 1473 году. Точнее дату ее рождения определить не удалось.
Просмотров: 10215
Старинный город Смолевичи
Свое название Смолевичи получили от слова «смола»: с древности ее добывали и обрабатывали местные жители.
Просмотров: 8679
8 августа. Ставка в Могилеве
В этот день в 1915 году Ставка Верховного главнокомандующего вооруженными силами Российской империи переведена из Барановичей в Могилев.
Просмотров: 6489
13 августа. Минск и чудотворная икона
В этот день в 1500 году чудотворный образ Минской Божией Матери приплыл в Минск по реке Свислочь и найден жителями на берегу неподалеку от замка.
Просмотров: 4576