З дзяцінства мы памятаем, як чакалі цудаў у навагоднюю ноч і спадзяваліся, што ў наступным годзе ўсе мары споўняцца. Прайшлі гады, але адносіны шмат у каго да гэтых святочных імгненняў не змяніліся.
Мы вырашылі паказаць родны горад мінчукам і ўсім гасцям нашай сталіцы ў незвычайным, крыху казачным, ракурсе.
Магчыма гэтыя здымкі, зробленыя на працягу апошняга года, дапамогуць па-новаму зірнуць на прывычныя дамы і вуліцы, зробяць будзённае жыццё крыху прыгажэйшым.
З Новым годам, сябры!
24 верасня, ранішні туман у новым мікрараёне на праспекце Пераможцаў.
Мінск-Арэна, веладром і Спаса-Прэабражэнская царква у тую ж раніцу.
Музей Вялікай Айчыннай вайны на праспекце Машэрава і і будынкі-караблі на праспекце Пераможцаў.
Гатэль “Вікторыя-Алімп” і хмарачосы, якія плывуць па-над туманам…
6 красавіка, сонца ўзыходзіць над вадасховішчам Дразды.
2 верасня, раніца ў мікрараёне Сокал.
22 красавіка, завулак Адзінцова.
Нацыянальная бібліятэка і паркоўка каля яе.
Нацыянальная акадэмія навук.
19 лютага, Траецкае прадмесце і той самы "дом Чыжа", які так не падабаецца многім жыхарам Мінска. З дапамогай ільдзіны я паспрабаваў крыху палепшыць гарадскую архітэктуру…
10 лістапада, музей валуноў у мікрараёне Уручча.
Той жа мікрарайон Уручча.
9 кастрычніка, парк Чалюскінцаў і батанічны сад.
7 кастрычніка, гатэль "Агат" і Сляпянская водная сістэма.
У гэты дзень у Мінску выпаў першы снег. Так выглядаў раніцай Усіхсвяцкі храм-помнік.
20 студзеня, каля Нацыянальнай акадэміі навук ёлку яшчэ не прыбралі…
25 студзеня па вуліцы Прытыцкага хадзілі ласі.
2 лютага, дом Міласэрнасці.
16 студзеня, Верхні горад і Траецкае прадмесце.
А завяршаем мы свой святочны рэпартаж аднаўленнай гарадской ратушай у самым цэнтры Мінска.
Ратуша – сімвал незалежнасці горада.
Няхай заўжды і Рэспубліка Беларусь будзе незалежнай краінай!
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....