23 студзеня 2022 года на аграсядзібе «Даліна Утульнасці» адбылася прэзентацыя стэндаў экасцяжыны ў Сёмкаўскім парку, адкрыццё якой запланавана на 17 красавіка 2022 года – да Міжнароднага дня аховы помнікаў і гістарычных мясцін, у год святкавання 250-годдзя ад пачатку будаўніцтва палаца ў Сёмкаве і 100-годдзя з часу прыезду народнага паэта Якуба Коласа ў Сёмкава.
Канцэпцыя экасцяжыны «Сёмкава» і стэндаў для яе былі распрацаваны і выкананы ў межах праекта «Чалавек і стварэнне» па замове аграсядзібы «Даліна Утульнасць» з дазволу Мінскага райвыканкама (ад 02.11.2021) пры падтрымцы Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў», прыхода Узнясення Гасподняга аг. Сёмкава, ДУА «Сёмкаўская СШ».
Экалагічная адукацыйная сцяжына «Сёмкава» будзе мець даўжыню 1000 метраў, праходзіць па тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу «Сёмкава», а дакладней – праз яблыневы сад і так званы французскі парк ХVIII ст.
Менавіта з боку яблыневага саду у свой час маляваў палац знакаміты мастак Напалеон Орда.
Яблыкамі з гэтага саду Якуб Колас частаваў усіх, хто прыязджаў да яго ў госці ў Сёмкава.
Маршрут экасцяжыны пракладзены праз цэнтральную алею рэгулярнага парку, адкуль праглядаецца тыльная частка палаца ў Сёмкаве. Рэгулярны, так званы французскі парк быў закладзены адначасова з палацам, 250-годдзе ад пачатку будаўніцтва якога святкуецца сёлета.
Менавіта ў гэты парк быў дадатковы выхад з палаца ад бальнай залы. Тэрасы і альтанка французскага парку былі ўлюбёным месцам адпачынку не толькі гаспадароў, але і іх гасцей.
Экалагічная сцяжына мае адукацыйны характар і будзе абсталявана інфармацыйнымі стэндамі, якія апісваюць культурную, гістарычную і прыродную спадчыну тэрыторыі, па якой праходзіць маршрут.
Функцыянаваць экасцяжына будзе на некамерцыйных умовах і адчынена для наведвання ўсім жадаючым. Двойчы на год будзе праводзіцца збор валанцёраў для навядзення парадку на тэрыторыі, прылеглай да экасцяжыны.
На дадзены момант ажыццяўляецца збор сродкаў:
Кожны жадаючы можа далучыцца да годнай справы і зрабіць ахвяраванне на рахунак Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў» з абавязковай пазнакай мэты плацяжу «Экасцяжына «Сёмкава».
Мы спадзяемся, што экалагічная сцяжына «Сёмкава» будзе садзейнічаць развіццю экалагічнай культуры ў мясцовых жыхароў, дазволіць праводзіць пазакласныя заняткі з дзецьмі на экалагічную тэматыку, прыцягне ўвагу грамадскасці да пытання захавання сядзібна-паркавага комплексу «Сёмкава».
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....