…Напрыканцы лета – са жніўня – у беларускіх гарадах і мястэчках пачыналі віраваць кірмашы.
Тут можна было набыць гародніну і духмяны мёд, зёлкі і лекі, вопратку і абутак па апошняй модзе, прылады працы і хатнюю жывёлу, пачуць апошнія навіны і падзяліцца плёткамі. Гэта былі цэнтры эканамічнага і – не пабаюся сказаць – культурнага жыцця краіны…
Таму не дзіва, што сярод наведвальнікаў юбілейнага, трыццатага, Дня беларускага пісьменства сёлетняй сталіцы свята – Гарадка – найбольш папулярны быў тэматычны “Павятовы горад”. Ён уяўляў інтэрактыўную “кірмашовую” пляцоўку з жывымі інсталяцыямі.
Пропуск – “падарожную” – выпісваў Верхнядзвінскі раён.
І перш-наперш падарожнік трапляў у “Заезны двор”, у якім калісьці было магчыма спыніцца на ноч, падкаваць, змясціць у стайні і накарміць каня, дый самім падсілкавацца. Завітаць у краму за прысмакамі ці рыбкай, адметнай славутасцю азёрнага Браслаўскага краю. Менавіта ён ладзіў гэтую пляцоўку. І невыпадкова. Па-першае, Браслаўскае музейнае аб’яднанне валодае гатэлем пад назвай “Заезны двор”, а ў Відзах, якія змяшчаліся на Маскоўска-Рыжскім шляху, напрыканцы XIX стагоддзя амаль кожны другі двор быў заезны.
На кірмашы некалі вельмі папулярнымі былі мясцовыя рыбацкія сеткі.
Не адступіліся ад рыбацкіх традыцый і сёння. Наведвальнікам лакацыі прапаноўвалі майстар-клас па вырабе сетак, знаёмілі з этнаграфічнымі прыладамі рыбнай лоўлі, пераносу і захавання ўлову (“рыбніцы”). Жадаючыя злавіць рыбу голымі рукамі за спрыт і паспяховыя вынікі ўзнагароджваліся смачнымі прызамі.
А на добры ўспамін можна было набыць нешта з твораў народнага майстра Беларусі ганчара Валерыя Зінкевіча. Тэхналогія вырабу берасцянікаў, якую аднавіў майстар, сёлета вылучана як прэтэндэнт у Спіс нематэрыяльнай культуры ЮНЭСКА.
У “Зялёнай аптэцы”, якая была прадстаўлена Міёрскім раёнам (г. Дзісна), прапанаваліся не толькі лекавыя зёлкі і мёд, тут можна было палепшыць настрой шклянкай духмянай гарбаты.
Лепельскі раён запрашаў у карчму “Лепата” пакаштаваць адметных мясцовых клёцак, дзеруноў і іншых прысмакаў.
Час на ярмарках звычайна бавілі на выступах батлеек, вулічных тэатраў і іншых балаганаў. Адну з забаў Петрапаўлаўскага кірмашу – раёк “Бакціха-Кухціха” – прадэманстравала нам Аўчыннікава Алеся, загадчыца філіяла “Бешанковіцкі Дом рамёстваў” Бешанковіцкага раённага цэнтра культуры. Так перадаваліся апошнія навіны і інфармацыя: “А ў нашым горадзе, у Бешанковічах, дзеўкі самыя прыгожыя, апранутыя па апошный французскай модзе, а хлопцы самыя смелыя, а цэрквы – самыя высокія. Калі лесвіцу паставіць, то адразу ў Рай патрапіць можна! І дарогі прамыя, і ўсё у нас цудоўна”… Ужо другі год запар у жніўні тут праводзіцца свята “Бешанковіцкі Раёк”.
Яна таксама распавяла, што ў Доме рамёстваў працуюць наступныя накірункі дзейнасці: кераміка, ганчарства, саломапляценне, ткацтва, выцінанка, роспіс па шкле.
На базе Дома рамёстваў паспяхова дзейнічаюць народны клуб майстроў “Скарбонка”, гурткі па бісерапляценні і вырабу керамічнай цацкі, асабліва славутай свістулькі, традыцыя якой бярэ пачатак ажно ў XVI стагоддзі і з’яўляецца аб’ектам нематэрыяльнай культуры.
Віцебскі раён распавядаў пра сваю адметную славутасць мінулага – самага вялікага чалавека Фёдара Махнова.
На пляцоўцы Сенненскага раёна гучалі музыка і народные спевы.
З пошты, якую прадстаўляў Аршанскі раён, наўпрост са свята было магчыма адправіць віншавальную паштоўку ці бандэроль. А яшчэ мімаходзь зацыраваць боты або набыць модны капялюш.
Гарадоцкая зямля – радзіма Кастуся Вераніцына, аўтара аднаго з самых папулярных твораў беларускай літаратуры XIX стагоддзя – паэмы “Тарас на Парнасе”, якая доўгі час лічылася ананімнай.
Славутаму герою-палясоўшчыку Тарасу горад прысвяціў скульптуру, а таксама фестываль “Гарадоцкі Парнас”. З вынікамі конкурсу і яго пераможцамі можна было таксама пазнаёміцца на свяце.
Эстафету Дня беларускага пісьменства пераняў горад Івацэвічы Брэстскай вобласці.
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....