Ru
En Bl

Першая начная экскурсія на роварах прайшла ў Магілёве

Автор: Отдел информации
Фото: з сайта Budzma.org
25.06.2018

Паўсотні раварыстаў не спалі ўсю ноч, каб даведацца пра гісторыю горада. У ноч з 21 на 22 чэрвеня магілёўцы выправіліся на роварную экскурсію «Магілёў гістарычны і гераічны».

Пасля поўначы да гарадской ратушы пачалі з’язджацца раварысты. Пярэдні ліхтарык на ровары і флікеры на вопратцы — абавязковая ўмова для ўдзелу ў мерапрыемстве.

rovar 1.jpg

Беларускамоўны экскурсавод Алег Дзьячкоў прыехаў на пракатным ровары. Маўляў, свайго не маю, але раварыстаў у іх імкненні да здаровага ладу жыцця падтрымліваю.

— Раварыстаў у Магілёве робіцца заўважна больш, а інфраструктура для іх адсутнічае. Гэта відавочна нават на маёй экскурсіі: мы вымушаныя аб’язджаць гістарычную вуліцу Ленінскую, бо на ёй забаранілі роварны рух. І ўзнікае рытарычнае пытанне: а дзе ж можна ездзіць? Па дарозе — нельга, а па тратуары — немагчыма, бо высокія бардзюры не адаптаваныя для раварыстаў. У горадзе ўвогуле адсутнічае безбар’ернае асяроддзе: дзе цяжка раварысту, там цяжка і маці з вазочкам, дзецям і хворым людзям, — распавёў Алег сайту Budzma.org.

rovar2.jpg

Добрае надвор’е дазволіла ўдзельнікам экскурсіі пераадолець усе 11 кіламетраў маршруту. Пачыналі з плошчы Славы, працягнулі па Першамайскай вуліцы, а скончылі на Буйніцкім полі. Менавіта да акцыі на Буйніцкім полі і была прымеркаваная экскурсія: штогод 22 чэрвеня, у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, тут ладзіцца мітынг «Звон смутку». Увесь маршрут ва ўдзельнікаў экскурсіі расцягнуўся на 4 гадзіны.

rovar 4.jpg

— Я хацеў, каб чырвонай стужкай праз нашу сённяшнюю экскурсію прайшла тэма вайны. Яна мне блізкая, бо ў мяне два дзяды — франтавікі, дзве бабулі перажылі акупацыю. Пра вайну я распавядаў амаль на ўсіх пунктах нашага маршруту. Мне падавалася важным наведаць і сённяшні мітынг на Буйніцкім полі. Я хацеў з усёй грамадой далучыцца да гэтай акцыі, якая ўспамінае ахвяр вайны. Але мы прыехалі і ўбачылі такі афіцыёз, за якім губляецца сама сутнасць вялікай трагедыі. Раней мітынг быў малалікі, не такі пафасны, — сказаў Алег Дзьячкоў пры канцы экскурсіі.

На гадзінніку 4.20 раніцы. Можна ў рамантычнай атмасферы сустракаць світанак на Буйніцкім полі, але працу ў пятніцы яшчэ ніхто не адмяняў. Для тых, хто стаміўся ехаць на ровары, ёсць унікальная магчымасць вярнуцца ў горад на бясплатным аўтобусе — іх пусцілі ў гэты ранішні час на Буйніцкае поле спецыяльна для ўдзельнікаў мітынгу. Але знясіленых сярод раварыстаў няма: бадзёрыя, яны дзякуюць Алегу за цікавы аповед і адразу цікавяцца, калі пройдзе наступная экскурсія.

rovar 5.jpg

— Мы шукалі новую форму правядзення мерапрыемстваў, і мы яе знайшлі. Гэта была пэўная рызыка: уначы, у працоўны дзень, на роварах, але ўсё атрымалася, я сам прыемна здзіўлены. Калі я пабачыў, што прыехала 50 раварыстаў, то адчуў вялікую адказнасць. Але ўмовы нам спрыялі: уначы няма ні машын, ні людзей, усё ціха і спакойна. Важна, што добра чуваць экскурсавода, можа, праз гэта сёння слухачы шмат задавалі пытанні, і я нават не паспеў распавесці ўсё, што планаваў. Мне прыемна, што моладзь цікавіцца гісторыяй Беларусі, што гэта запатрабавана, і я бачу, што гэтага цяпер не хапае ў нашым горадзе, — гаворыць Алег.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Топ 5+5 маршрутов. Путешествуем вокруг Минска без машины

Если выдался свободный день и погода за окном радует, почему бы не отправиться в небольшое путешествие. Мы нашли

Статьи
Как велосипедист нарисовал карту Беларуси размером с Минск

В рамках акции «30 дней на велосипеде» весь апрель несколько сотен белорусов ежедневно ездили на велосипеде и создавали

Статьи
Активный отдых на агроусадьбах: байдарки, лошади, велосипеды и… драккар

Как показала практика, большинство гостей, приезжающих на агроусадьбы, – любители пассивного отдыха и релакса.

Наследие
Мемориальный комплекс «Буйничское поле»

В пригороде Могилева, вблизи деревни Буйничи, расположен комплекс, посвященный Великой Отечественной

Самые популярные Самые обсуждаемые