Ru
En Bl

Змагацца з Напалеонам ці на баку Напалеона? Вырашаць толькі вам!

Фото: Сяргея Плыткевiча
17.11.2017

З дзяцінства вы шкадавалі, што нарадзіліся занадта позна і не мелі магчымасці паўдзельнічаць у легендарных бітвах мінуўшчыны? Тады вам – да нас, і мы разам выправім гэтую гістарычную недарэчнасць!

У нядзелю, 26 лістапада, запрашаем усіх жадаючых на грандыёзную рэканструкцыю баталіі, што разыгралася падчас пераправы войскаў Напалеона праз Бярэзіну роўна 205 гадоў таму, у лістападзе 1812-га. Для французаў выраз «la bérézina total» («поўная Бярэзіна») да гэтага часу з'яўляецца сінонімам катастрофы.

1_1088.jpg

2_1088.jpg

Падчас рэканструкцыі бітвы мы з вамі будзем перапраўляць Банапарта праз Бярэзіну ці, наадварот, бурыць масты – у залежнасці ад таго, да якога лагеру далучымся. Бо, як вядома, беларускія жаўнеры ў 1812-м змагаліся па абодва бакі: у расійскай арміі служылі ў асноўным рэкруты з ліку сялян, а ў напалеонаўскае войска беларусы ішлі добраахвотна, прыцягнутыя абяцанкамі імператара аднавіць ВКЛ.

3_1088.jpg

Акрамя наведвання рэканструкцыі легендарнай бітвы на Брылеўскім полі, вы пабачыце цікавыя аб'екты, што знаходзяцца ў ваколіцах. Адзін з іх – касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў мястэчку Зембін, у чыёй архітэктуры гарманічна спалучаюцца рысы барока і класіцызму і які таксама пацярпеў падчас Напалеонаўскіх войн.

Зембiнскi касцёл.jpg

У Барысаве вы ўбачыце перадмостныя ўмацаванні часоў кампаніі 1812 года, музей з цікавай экспазіцыяй, прысвечанай расійска-французскаму супрацьстаянню, а таксама Стары горад з Васкрасенскім саборам, касцёлам, сінагогай і старадаўняй забудовай.

Цэнтр Барысава.jpg

Кошт экскурсіі (30 руб. для дарослых і 25 руб. для дзетак да 14 гадоў) уключае праезд на камфартабельным аўтобусе і экскурсійнае суправаджэнне па маршруце. Калі вы хочаце далучыцца да нас, пішыце на tur@tio.by або тэлефануйце на (017) 226-94-90.

4_710.jpg

Турмаршруты і экскурсіі па Беларусі шукайце тут!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Чем стала битва на Березине для белорусов?

26 ноября 2017 года на Брилевском поле под Борисовом воссоздали события, которые происходили здесь ровно 205 лет

Наследие
Мемориал «Брилевское поле»

Мемориал «Брилевское поле» состоит из нескольких памятников, расположенных на месте решающего сражения

Наследие
Костел Вознесения Девы Марии в Зембине

Долгое время этот костел являлся главным храмом доминиканского монастыря, основанного в деревне Зембин

Наследие
Земляные укрепления войны 1812 года в Борисове

Накануне нашествия Наполеона в 1812 году русские войска начали возводить артиллерийские батареи на правом

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые