Сёлета Беларусь урачыста адсвяткуе 135-годдзе спачатку Янкi Купалы, а потым Якуба Коласа – двух класікаў нацыянальнай літаратуры, двух геніяў, якія нарадзіліся з iнтэрвалам у 4 месяцы і прайшлі поплеч амаль усё сваё творчае жыццё. У Мінску ёсць нямала месцаў, што яшчэ памятаюць іх крокі, а некаторыя звязаны з біяграфіямі адразу абодвух песняроў.
Адзiн з такіх адрасоў – Дом прафсаюзаў вобласці на плошчы Свабоды. Да рэвалюцыі тут размяшчаліся прысутныя месцы, на другім паверсе якіх працаваў Мінскі акруговы суд – вышэйшая судовая інстанцыя губерні. 15 верасня 1908 года тут адбыўся працэс над Якубам Коласам, прысуджаным да трох гадоў зняволення ў Пішчалаўскiм замку за ўдзел у падпольным з'ездзе настаўнікаў. А праз амаль 15 гадоў, у маі 1923-га, у будынку колiшнiх прысутных месцаў пры вялікай колькасці народу адкрылася першая ў Мінску ашчадная каса. Яе першым ганаровым укладчыкам стаў... Янка Купала – на ашчадную кніжку № 1 ён паклаў ганарар за зборнік вершаў «Спадчына». Дарэчы, трэці паверх усё таго ж дома з'яўляецца першым адрасам Літаратурнага музея Янкі Купалы, адкрытага для наведвання ў верасні 1945 года.
У 1959-м музей перабраўся ў новы будынак, збудаваны на месцы драўлянага дома па вул. Кастрычніцкай, 40, у якім паэт жыў у 1927–1941 гг. (да вайны тэрыторыю сучаснага Купалаўскага парка займалі жылыя кварталы). А ў сярэдзіне 1920-х Янка Купала пражываў на Правіянцкай вуліцы (цяпер Захарава) – сярод яго суседзяў былі пісьменнік Змітрок Бядуля і народная артыстка Беларусі і СССР спявачка Ларыса Александроўская, кампазітар Ісаак Любан (гэта ён напісаў музыку да песні «Бывайце здаровы, жывiце багата») і камандзір 39-га кавалерыйскага палка, будучы палкаводзец Георгій Жукаў. Зусім блізка, у 2-м Шпітальным завулку, жыў і Якуб Колас – цяпер тут алея парка імя Максіма Горкага, а на месцы згарэлага ў вайну дома песняра знаходзіцца асабняк дырэкцыі.
Як успамінаў Колас, жывучы помеж, яны з Купалам наведвалі адзін аднаго амаль штодня: гулялі ў шахматы, чыталі вершы, вялі размовы на літаратурныя тэмы, а часам проста маўчалі (у такіх выпадках пры развiтанні казалі: «дабра памаўчалi»). Гэтыя сустрэчы ўжо ў пачатку трыццатых сталі падставай для абвінавачванняў абодвух класікаў у таемнай антысавецкай змове.
Вось што пісаў у сакрэтнай справаздачы пра сябраў Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР наркам унутраных спраў Наседкін: «Якуб Колас, найбуйнейшы беларускі пісьменнік, паэт і празаік, закадычны сябар Янкі Купалы, разам з якім па заданні польскай разведкі прымае актыўны ўдзел у стварэнні нацдэмаўскай арганізацыі ў Беларусі. У перыяд 1921–1930 гг. удзельнічаў у нелегальных зборышчах нацдэмаў, якія праводзіліся на кватэры Купалы і ў яго. (...) Сведчаннямі выяўленых намі ўдзельнікаў антысавецкага падполля ў Беларусі выкрываецца як адзін з кіраўнікоў нацыянал-фашыстаў і польскі шпіён».
Увосень 1930 года, ратуючыся ад пераследаў НКУС, Янка Купала спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. А ўвосень 1937-га, у адну ноч з 29 на 30 кастрычніка, у турме НКУС у Мiнску былі расстраляны сто дзеячаў нацыянальнай культуры – у іх ліку маглі апынуцца і Купала з Коласам, але ў нейкі момант, кажуць, Сталін загадаў «заменить ордеры на ордена». У апошні дзень свайго жыцця, 13 жніўня 1956 года, як прыгадваў праз шмат гадоў асабісты шафёр Якуба Коласа, пісьменнік папрасіў звазіць яго ва ўрочышча Курапаты, дзе пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій і дзе ледзь не скончылі свой жыццёвы шлях ён сам і Янка Купала. Вярнуўшыся дадому, Колас памёр.
Развітанне з песняром праходзіла ў Палацы культуры прафсаюзаў. Увечары 15 жніўня, пасля жалобнага мітынгу на Цэнтральнай плошчы, пахавальная працэсія накіравалася да Вайсковых могілак. У 1962 годзе непадалёк ад магілы Якуба Коласа была перапахаваная ўрна з прахам Янкі Купалы, перавезеная ў Мінск з Ваганькаўскіх могілак у Маскве. Так пасля смерці (і роўна праз 20 гадоў пасля загадкавай гібелі Купалы ў чэрвені 1942-га) сябры – а нехта скажа: i канкурэнты – зноў апынуліся побач.
Можна бясконца казаць пра літаратурныя дасягненні абодвух класікаў, аднак яшчэ адна іх заслуга заключаецца ў тым, што ўпершыню вуліцы беларускай сталіцы былі названыя не імём чарговага бальшавіцкага дзеяча, а ў гонар нацыянальных паэтаў: Янкі Купалы ў 1945 годзе і Якуба Коласа – ў 1956-м. Гэта яны прарвалі тапанiмічную блакаду, у якой беларусы знаходзіліся так бясконца доўга – і зараз мы ходзім па вулках, парках, плошчах і нават гандлёвых цэнтрах іх імя, поплеч з геніямі.
Умер младший сын Якуба Коласа Михась Константинович Мицкевич. Об
Это единственный и последний фрагмент здания, сохранившийся со
19 июня 1924 года родился белорусский писатель Василий Быков. В день
Министерство культуры объявило конкурс эскизных проектов
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....