Мы, дарослыя людзі, дагэтуль працягваем верыць у цуды. Гэта вера падмацоўвае нас у жыцці. Але яшчэ больш трывалым падмуркам з’яўляецца праца тых рупліўцаў, якія робяць усё магчымае, каб цуды здяйсняліся.
У чэрвені 2020 года на нашым партале быў змешчаны матэрыял “Друя. С видом на Европу”. У ім мы расказалі пра незвычайную вёску, якая знаходзіцца на самой мяжы Беларусі, і пра старшыню сельскага выканаўчага камітэта Міхаіла Бакевіча, які плануе зрабіць яе прыцягальнай для шматлікіх турыстаў.
За гэтыя тры гады ў Друі шмат чаго адбылося: праводзіліся цікавыя мерапрыемствы, на будынках вакол цэнтральнай плошчы з’явіліся прыгожыя постары і карта з цікавосткамі, былі надрукаваны рэкламныя буклеты і камплект паштовак, распрацаваны турыстычны маршрут з Браслава ў Міёры праз Друю, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы прайшлі выставы ікон і фотаздымкаў па выніках мастацкага пленэра. Але самым масавым і прыгожым кожны год атрымлівалася святкаванне Купалля на знакамітым друйскім гарадзішчы. Свята стала візітнай карткай Друі.
Сёлета яно ізноў праводзілася па ініцыятыве Міхаіла Ігнацьевіча. Ён пакінуў пасаду старшыні сельсавета, але работу па папулярызацыі роднай вёскі працягвае.
Сонца садзілася за пагранічнай Дзвіной і латышскай вёскай Піедруя, а ў беларускай Друі ў зусім не цемную “ночку купальскую” гучалі беларускія спевы, рэхам адбіваючыся на вадзе, з імі супернічаў толькі самы смелы салавей, нагадваючы, што лета у самым росквіце-зеніце.
Дзень летняга сонцастаяння традыцыйна святкаваўся як самы светлы летні фэст, звязаны з культам сонца і ўрадлівасці. Нездарма яшчэ гэты дзень называлі зялёным святам ці днём траў.
Асабліва шчымліва гучала знакамітая “Купалінка” у выкананні тэатру песні “Суббацея” з Новаполацка на фоне замежнага касцёла.
Друйскія дзяўчаты звівалі вяночкі, танчылі, варажылі, вадзілі карагод, як было заведзена на гэтай зямлі з даўніх часоў...
Каб разагнаць цёмныя сілы, свята традыцыйна завяршылася велізарным вогнішчам, якое запаліў яго ініцыятар Міхаіл Бакевіч.
Святло ад вогнішча было відаць здалёк.
І з Беларусі, і з суседняй Еўропы…
9 октября. Брестская церковная уния
Объединение на территории ВКЛ православной и католической церкви.
Просмотров: 17561
10 октября. Вильнюс стал литовским
Было подписано Соглашение о передаче Советским Союзом города Вильно и Виленской области Литве.
Просмотров: 11335
5 октября. Король Август III Саксонец
В этот день в 1733 году королем польским и великим князем литовским выбран Август, кюрфюст саксонский.
Просмотров: 6477
11 октября. Пилип (Филипп) Орлик
Украинский государственный деятель, гетман Правобережной Украины, писатель, неоднозначная и противоречивая фигура.
Просмотров: 4779