"Кушлянскі фэст" сямейным колам, ці Развітанне з летам пад музыку грыбных дажджоў

Автор: Таццяна Хамянкова
Фото: Алены Сямашка

Суботнім ранкам Мінск накрыла суцэльная залева. Мы з трохгадовай дачкой імчымся, як караблі па хуткаплыннай рацэ, да Траецкага прадмесця, а ў галаве пытанне: несці дзіця ў дождж да аўтобуса, які выправіцца ў падарожжа на цэлы дзень, могуць толькі такія як я, ці ўся справа ў непераадольным прыцягненні "Кушлянскага фэсту"?

1 afisha_kushlyany.jpg

Кушляны праславіў Францішак Багушэвіч сярод іншых беларускіх вёсак Смаргоншчыны. Дзяцінства, юнацтва і сталыя гады патрыярха беларускай літаратуры прайшлі менавіта тут.

Багушэвіч, альбо Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава, шырока вядомы як аўтар кніг "Дудка беларуская", "Смык беларускі", а таксама аднайменнай плошчай і станцыяй метро новай трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна. У тым ліку і яе ўпрыгожвае загад да нашчадкаў: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі".

2 Francishak_Bahushevich_-_bf_1890_AD_grey.jpg

Сядзіба ў Кушлянах адметная тым, што дом і яго планіроўка з большага захаваліся з часоў свайго знакамітага гаспадара. Дрэвы, пасаджаныя знакамітым гаспадаром, камень-тайнік, улюбёная альтанка – усё гэта пераносіць у ХІХ стагоддзе!

Экспазіцыя музея зараз змяшчае кнігі і прадметы інтэр'еру канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, а таксама творы літаратуры і мастацтва, прысвечаныя класіку.

Гасцей "Кушлянскага фэсту" знаёмілі з філіялам Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры экскурсаводы, навуковыя супрацоўнікі музея Алесь Жамойцін і Валянціна Кароткіна.

3 Кушляны..jpg 3.1.jpg

Другі прыкметны будынак на тэрыторыі Кушлянскага сядзібна-паркавага комплекса – абора. У звычайныя дні ў ёй выключна экскурсіі па экспазіцыі прылад працы, а сёлета – сховішча для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

Інфацэнтр, сталы з творамі рамеснікаў, пачастункі ад аграсядзібы "Дайнаўскі двор", майстар-класы і гульні, мастацкі плэнер і ўдзельнікі – усіх утульна прыняла і дала паратунак ад несупыннага дажджу Кушлянская абора!

4.JPG

4L99oZEuvAw.jpg

Пярлінай музычна забаўляльнай праграмы, на мой погляд, сталі традыцыйныя спевы ў выкананні гурта "Мярэжа" і лекцыя-канцэрт Алеся Лася "Ад дуды да раяля", прысвечаная традыцыйным беларускім інструментам.

5.jpg

Асобна хочацца адзначыць майстар-класы. Аўтары кожнага выкшталцона звязалі сваю задумку з месцам: заняткі па пісьме беларускай лацінкай, паштоўкі "Прывітанне з Кушлянаў" з цытатамі з твораў Багушэвіча; віктарына па беларускіх традыцыйных музычных інструментах…

6.1.jpg

6.jpg

6.2(1).jpg

6.2.jpg

Каля трох гадзін па абедзе дождж спыніўся! Мастакі паспелі крыху зазнаць сапраўднага пленеру, а ўдзельнікі працягнуць прыватныя і агульныя гутаркі-знаёмствы на свежым паветры. Мая трохгадовая красуня Аленка прыняла ўдзел амаль ва ўсіх майстар-класах, з цікавасцю агледзела музей (кожны з якіх называе "мая школа"), паспявала і патанцавала, прыняла ўдзел у пленэры і набыла щпершыню ў жыцці сама сабе цукерку хатняга вырабу на палачцы. Усю дарогу дадому самая малодшая ўдзельніца вандроўкі спала самым салодкім сном, а маці паспела ў развітацца з сядзібай у Кушлянах, задуменна з аўтобуса агледзець касцёл у Жупранах, ля якога пахаваны Францішак Багушэвіч, зірнуць ў бок Смаргоні, дзе знаходзіцца скульптура Песняра…

7.jpg

… А таксама займець некалькі новых вельмі прыемных знаёмстваў і пагадзіцца з арганізатарамі імпрэзы:

"Мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых дзеячоў беларускай культуры, зрабіліся сапраўднымі месцамі моцы, у якіх збіраецца энергія людзей самых розных творчых накірункаў".



Самые популярные Самые обсуждаемые