15 жніўня 2021 года да гадавіны стварэння Супольнасці валанцёраў Сёмкава адбыўся майстар-клас фларыста-дызайнера Юліі Антух “Кветкавыя дыядэмы”.
“Сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава мае статус помніка 2 катэгорыі (нацыянальнага значэння), і паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а менавіта Кодэкса аб культуры, павінен ахоўвацца дзяржавай. Тым не менш, з 2004 года палац у Сёмкаве застаўся без даху, пачалося імклівае разбурэнне сценаў.
З 2012 па 2014 г. на тэрыторыі дзейнічала арганізацыя “Бацькі і настаўнікі за адраджэнне праваслаўнай адукацыі” і фонд “Сям’я – Яднанне – Айчына”. У гэты час былі праведзеныя працы па кансервацыі палаца, створана выставачная зала з артэфактамі з сядзібы. Каб паглядзець Сёмкаўскую сядзібу, французскі і англійскі паркі, сюды прыязджалі турыстычныя групы і індывідуальныя турысты. На жаль, пасля завяршэння дзейнасці праекта палац зноў застаўся без гаспадароў, і па большай частцы – без даху над сценамі; месца зноў стала занепадаць.
З 2015 па 2018 год тэрыторыя сядзібнага комплексу знаходзілася без аховы, таму імкліва адбываўся крадзеж маёмасці. У верасні 2018 года ў комплексе з’явіўся вартаўнік, які фінансуецца райвыканкамам. Другая частка сядзібнага комплекса, будынкі якой не ўяўляюць сабой гістарычнай каштоўнасці, даглядаецца УП ЖКГ Мінскага раёна. Тэрыторыя паркаў засталася без нагляду, а прыборка смецця ладзіцца высілкамі валанцёраў.
З мэтай адраджэння сядзібна-паркава комплекса Сёмкава супольнасцю неабыякавых экскурсаводаў, краязнаўцаў і валанцераў была распрацаваная канцэпцыя фестываля “Х_мара”. Па прычыне эпідэміі каронавіруса фестываль не адбыўся.
З вясны па восень 2020 года праведзены шэраг гістарычных, арніталагічных, батанічных экскурсій з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы захавання палацавага комплекса і парку ў Сёмкаве. Праз дадзеныя экскурсіі значна папоўніліся шэрагі мясцовай супольнасці валанцераў.
Пасля экскурсій пачалі адбывацца штотыдневыя прыборкі тэрыторыі і сходы.
Цягам 2020-2021 гг. на аграсядзібе “Даліна Утульнасць” высілкамі валанцёраў праведзены цыкл культурна-асветніцкіх, экалагічных і іншых мерапрыемстваў, што адпавядаюць канцэпцыі фестываля “Х_мара”.
8 чэрвеня 2021 года ў аграгарадку Сёмкава створаны філіял рэспубліканскага фонда “Планета без межаў” і пачаўся праект “Адраджэнне. Сядзібна-паркавы комплекс Сёмкава”.
“Сёмкава для мяне перш за ўсё рамантычнае месца з асаблівымі ландшафтамі. Палац у Сёмкаве звязаны з нашай гісторыяй, а таксама з густоўнасцю, прыгажосцю і вытанчанасцю рэчаў, знойдзеных там. Упэўнена, што ў пакоях гэтага палаца заўсёды стаялі букеты з кветкамі. Гэта тое, што аб’ядноўвае былы палац з фларыстыкай. Прыгажосць вартая таго, каб яе захоўваць і адраджаць.
Кабеты ХVIII стагоддзя любілі жывыя кветкі, якія ўпрыгожвалі іх і надавалі прыемны водар. Кветкі яны насілі ў прычосках, на сукенках і ў портбукетніцах. Чаму размова менавіта пра ХVIII стагоддзе? Таму што палац ў Сёмкаве, дзе праходзіла мерапрыемства, адносіцца да гэтага часу. Адпаведна жанчыны, якія наведвалі яго і жылі там, былі менавіта такімі. Канешне ж, мы рабілі сучасныя дыядэмы і ў нас былі сучасныя сукенкі, але сувязь часоў не парываецца…
У нас было дастаткова часу, каб спакойна пагрузіцца ў працэс творчасці і адпачынку.
У чым прывабнасць загарадных майстар-класаў? У тым, што мы на свежым паветры, у цішыні, адпачываем ад шуму і хуткіх рытмаў горада. Мы маем магчымасць слухаць і чуць сябе. Мы вучымся бачыць прыроду разам. Бачыць прыгажосць кветачкі, лісціка, злака – таго, што расце амаль побач з кожным домам. Мы заўсёды зможам паўтарыць і прымяніць набытыя веды яшчэ і яшчэ, бо мы навучымся апрацоўваць садовы і палявы матэрыял.
Мы ходзім па траве – і часам не маем магчымасць бачыць яе прыгажосць. І адна з мэтаў фларыстыкі паказаць буйным планам унікальнасць і цуд кожнай расліны.
Фларыстыка, як мастацтва, вызваляе свабоднае мысленне, магчымасць рабіць новае, тое, чаго раней не рабіў, развівае фантазію”.
Майстар-клас “Кветкавыя дыядэмы” – гэта свята хараства і жаноцкасці, вяртанне да першакрыніц. Жанчыны ў кветкавых дыядэмах насупраць спакутаваных муроў сёмкаўскага палаца для нас, арганізатараў, сімвал жыцця, адраджэння і надзея на яго працяг…
Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие для составления рейтинга известности....
В Беларуси не так много точек притяжения, которые могли бы заинтересовать самых разных туристов.
Рядом с въездным знаком Бобруйска появилась большая 3D-карта с указанием достопримечательностей. Размер полотнища — 18 на 6 метров. Ночью оно подсвечивается....