en | by

Лавэлас, знахар і вышывальнік: 11 фактаў пра Касьцюшку, якія вы наўрад ці ведаеце

Автор: Дзьмітры Гурневіч
Ссылка: Радыё Свабода

16.10.2019

15 кастрычніка 1817 году ў Швайцарыі памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі й ЗША Тадэвуш Касьцюшка. Ён быў таленавітым вайскоўцам і ня менш цікавай асобай.

Касьцюшка — гурман

Тадэвуш Касьцюшка вельмі любіў віно. Асабліва вугорскае, і не абы-якое. Апрача яго, ён ня браў у рот аніякага алькаголю. З безалькагольных напояў генэрал вельмі любіў каву і ўмеў гатаваць яе вельмі па-рознаму. А вось што да ежы, то Касьцюшка любіў сьціплую кухню.

Касьцюшка — герой народных песьняў і баек

Больш як праз паўстагодзьдзя пасьля сьмерці нацыянальнага героя беларусы сьпявалі пра яго народныя песьні. Адну зь іх зафіксаваў у другой палове XIX стагодзьдзя этнограф Міхал Федароўскі:

«Касьцюшка быў надта адважны і храбры генэрал. Мой татка сьпяваў аб ім песьню яксьці:

Наш Касьцюшка слаўны быў,
Маскалікаў добра біў.
Як Касьцюшку злапалі,
кіем бокі златалі».

Ці байкі:

«Касьцюшка заваяваў бы сьвет цэлы, каб паны яго слухаць хацелі, але паны як паны: гулялі, банкетавалі, Касьцюшку ня слухалі, затым і Польшча прапала.
Кажуць, што ў Касьцюшкі быў такі плашч, што кулі яго не прабівалі: аднаго разу маскалі на яго зьнячэўку напалі, так ён не пасьпеў таго плашча залажыць, так яго чыста пасеклі і забралі.
Як Касьцюшку злавілі, то зараз жа прывялі да цара ды казалі, каб ён прысягнуў Расеі, так ён сказаў: «На чыёй зямлі стаю, таму і прысягаю і за таго голаў палажу!». А ён наперад набраў зямлі ў чобаты, як з Польшчы выяжджаў, і на той зямлі прысягаў, от таму-та ён і не зьняверыўся. От калі хітры быў ды разумны».

Касьцюшка — вышывальнік

Генэрал вышываў. І гэтым відам народнага дэкаратыўнага мастацтва ён авалодаў па-майстэрску. Акрамя гэтага, Касьцюшка ведаў і такарную справу. У яго быў уласны станок, на якім ён шмат чаго павыточваў.

Касьцюшка — знахар

Касьцюшка захапляўся нетрадыцыйнай мэдыцынай. Ён вырошчваў лекавыя травы, розныя зёлкі і вельмі добра ў іх разьбіраўся. Калі вучыўся ў Рыцарскай школе (кадэцкім корпусе), кожную раніцу, каб прачнуцца, мачыў ногі ў ледзяной вадзе.

Касьцюшка — архітэктар

merachouschyna.png

Мерачоўшчына, радзіма Тадэвуша Касьцюшкі

У генэрала было хобі, якое з часам пачало прыносіць немалы даход. Гэта архітэктура ляндшафту. Ён праектаваў паркі каля магнацкіх сядзібаў.

Касьцюшка — творца

Касьцюшка быў кампазытарам. Ён пісаў вальсы й палянэзы. Ягоныя творы прадаваліся на аўкцыёнах у Лёндане.

Касьцюшка — мэцэнат

Жывучы ў Швайцарыі, Касьцюшка заклікаў студэнтаў з былой Рэчы Паспалітай прыяжджаць туды й вучыцца новым мэтадам сельскай гаспадаркі. Калі студэнты прыяжджалі ў Швайцарыю, Касьцюшка асабіста ім дапамагаў, у тым ліку і фінансава. Генэрал быў даволі заможны.

Касьцюшка — лавэлас

kostiushka.jpg

Нядаўна група геяў з Чыкага хацела назваць сваю арганізацыю ў гонар Касьцюшкі. Сваю ідэю яны матывавалі тым, што ёсьць сьведчаньне, як ён спаў у адным ложку з мужчынам. Гэта праўда. У адну вельмі халодную зіму Касьцюшка спаў у адным ложку з генэралам Джонам Пэтэрсанам.

Але іншых сьведчаньняў пра такую сэксуальную арыентацыю Касьцюшкі няма. Затое шмат вядома пра яго сувязі з процілеглым полам. Захавалася мноства лістоў, якія пісаў Касьцюшка каханым жанчынам. У гэтых лістах ён паказвае сябе сэнтымэнтальным і рамантычным каханкам. У яго тыпе былі «кволыя, субтыльныя і харошанькія» жанчыны.

Калі ў 1792 годзе ён завітаў у Варшаву, то жанчыны запісваліся да яго на прыём, а яго пазыцыя як жаніха была неверагодна высокая. Хадзілі чуткі, што ў Касьцюшкі ёсьць няшлюбныя дзеці.

Касьцюшка — дабрадзей

Касьцюшка падараваў прэзыдэнту ЗША Томасу Джэфэрсану свой плашч. Менавіта ў ім Джэфэрсан выяўлены на помніку ў Jefferson Memorial у Вашынгтоне.

plasch.jpg

Касьцюшка — філасэміт

Генэрал стварыў першы ў гісторыі Рэчы Паспалітай полк, у якім служылі адны габрэі. Гэта быў Габрэйскі полк лёгкай кавалерыі. Ім камандаваў палкоўнік Бэрка Ёселевіч.

Касьцюшка — вяршыня

gara.jpg

Найвышэйшая гара Аўстраліі названая ў гонар Касьцюшкі. Яе адкрыў у 1840 годзе польскі падарожнік Эдмунд Стшэлецкі. Ён і даў ёй гэтую назву. Вышыня гары — 2228 м.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Белорус из Иностранного легиона посмертно стал героем Франции

Белорус Андрей Жук посмертно получил звание героя Франции. Он был одним из 13 военных, которые неделю назад погибли в

Самые популярные Самые обсуждаемые