Ru
En Bl

Апошні Валуа на… беларускім троне!

Автор: Ціна Турава
24.08.2017

«Генрых Анжуйскі – вось воін! Ці пешы, ці конны, але заўжды – шпага нагала і наперадзе ўсіх! Удалец, такі ваяка, што будзе вадзіць салдат у бітву круглы год, з раніцы да вечара». Гэтае апісанне Генрыха ІІІ – апошняга прадстаўніка дынастыі Валуа, «выдатнага фехтавальшчыка, славалюбца і ветрагона» – належыць пяру Аляксандра Дзюма. А ці шмат хто ведае, што адзін з галоўных герояў рамана «Каралева Марго» мае непасрэднае дачыненне да нашага краю?..

Так атрымалася, што перш чым надзець карону Францыі, Генрых Валуа год кіраваў Рэччу Паспалітай, утворанай ліцвінамі (то бок беларусамі) і палякамі пры папярэднім манарху, Жыгімонце ІІ Аўгусце, якога найчасцей узгадваюць у звязку з гісторыяй кахання да Барбары Радзівіл. «Не можа такога быць, – запярэчыць чытач-скептык, – дзе Францыя, а дзе Беларусь!» Але айчынная гiсторыя ведала яшчэ й не такія метамарфозы: у 1901 годзе магіляўчанін Мікалай Судзілоўскі становіцца прэзідэнтам Гавайскай Рэспублікі, у 1934-м Барыс Скосыраў з Лiдчыны быў абвешчаны каралём Андоры, а расійская царыца Кацярына (жонка Пятра Першага) наогул аказалася дачкой беларуса Скаўронскага. Дык чаму б французу не стаць нашым вялікім князем?!

Henryk_Walezy1.jpgА пачалося ўсё з таго, што кароль Францыі Карл ІХ, баючыся палітычнага ўзмацнення свайго брата – таленавітага 20-гадовага палкаводца, прапанаваў ажаніць прынца Генрыха з Ганнай Ягелонкай, сястрой тагачаснага вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста, які быў бяздзетны, – каб пасля яго смерці Валуа стаў спадкаемцам кароны Рэчы Паспалітай. Аднак вялікакняжацкія перспектывы маладога Генрыха ледзь не сышлі на нуль, калі ў ноч на 24 жніўня 1572 года (на свята Святога Варфаламея) па загаду каралевы-маці Кацярыны Медычы ў Парыжы было забіта больш за дзве тысячы гугенотаў, а ва ўсёй Францыі – каля 30 тысяч.

Звесткі пра падзеі Варфаламееўскай ночы, а таксама чуткі аб удзеле Генрыха ў падрыхтоўцы да яе, выклікалі выступленні супраць Валуа пратэстантаў усёй Рэчы Паспалітай. Менавіта таму мясцовая шляхта вымусіла Генрыха даць пісьмовае пацвярджэнне ўмоў, пры якіх ён будзе абраны каралём. Згодна з так званымі «Генрыкавымі артыкуламі», улада манарха ў краіне абмяжоўвалася вальным соймам (парламентам). Акт складаўся з 18 пунктаў, паводзе якіх кароль абавязваўся правіць без спадчыннага замацавання трона, рэгулярна склікаць сойм, без аднагалоснай згоды якога валадар не мог уводзіць новыя падаткі, заключаць мір альбо аб’яўляць вайну.

Цікава, што ў выпадку парушэння правоў беларуска-польскай шляхты яна мела цалкам законнае права паўстаць супраць караля са зброяй у руках (так званае права на рокаш). Таксама шляхце давалася поўнае права не падпарадкоўвацца правіцелю пры парушэнні ім «артыкулаў». Без змен яны пацвярджаліся ўсімі манархамі пры іх абранні на трон Рэчы Паспалітай і дзейнічалі да 1795 года, калі дзяржава спыніла сваё існаванне.

прибытие послов Речи Посполитой в Париж для объявления Генриха Валуа королём РП.PNG

Але вернемся да Генрыха Валуа (або Валезы, як яго называлі на нашых землях). 11 траўня 1573 года ў Варшаве арцыбіскупам Якубам Уханскім было абвешчана абранне Генрыха на паспаліты трон. Аднак канчаткова кандыдатура была зацверджана (вось гэта прыклад дэмакратыі!) толькі праз пяць дзён – пасля згоды на гэта сенатараў-пратэстантаў. Потым, па традыцыі, новаабраны кароль і вялікі князь быў каранаваны ў Кракаве. Праўда, кіраваў ён нядоўга – пасля смерці брата Карла ІХ у чэрвені 1574-га Валуа таемна пакінуў Рэч Паспалітую, каб заняць французскі пасад. Шляхта наладзіла шматдзённую пагоню за Генрыхам, якая нават дагнала яго каля Асвенцыма. Але ж беглы манарх здолеў запэўніць праследнікаў, што яшчэ абавязкова вернецца…

grottger_escape_of_henry_of_valois побег Валуа из Кракова.jpg

Вяртання так і не адбылося. Між тым, для нашых продкаў год княжання француза быў азначаны прыняццем Акта аб свабодзе веравызнання (яго тэкст у 1588 годзе па патрабаванні канцлера Льва Сапегі увайшоў у Статут ВКЛ), а таксама росквітам кнігадрукавання: у 1574-м выдаў свой пераклад Новага Запавету Сымон Будны, у тым жа годзе ў Вільні пачала дзейнічаць вялізная друкарня братоў Мамонічаў.

У Рэчы Паспалітай пасля ўцёкаў Валезы настаў амаль двухгадовы перыяд «бескаралеўя», які скончыўся абраннем на пасад Стэфана Баторыя. Да гэтага сойм на ўсялякі выпадак накіраваў каралю-французу ліст, у якім вызначаў крайні тэрмін яго вяртання ў Вавельскі замак і агаворваў ануляванне ўлады ў выпадку нез’яўлення. Тым часам Генрых ІІІ маўчаў: заняўшы французскі трон, ён пачаў вайну з пратэстантамі, якая праз 15 гадоў адгукнулася яму самому – 2 жніўня 1589 года апошні кароль з роду Валуа быў зарэзаны манахам-фанатыкам Жакам Клеманам.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Монарх золотого века. 10 поводов вспомнить нашего 550-летнего короля

В первых числах января прошел незамеченным один юбилей – 550-летие короля и великого князя Жигимонта Первого —

Статьи
Где находилась легендарная резиденция Миндовга? Альтернативная версия

Есть на севере Барановичского района возле г.п. Городище один холм. Говорят, именно здесь находилась легендарная

Статьи
«На калена перад каралём!» В Новогрудке вновь короновали Миндовга

Более 300 экскурсий и около 10 000 экскурсантов – таков итог одной из самых популярных в Беларуси экскурсий-анимаций

Личности
Стефан Баторий

Стефан Баторий – король польский и великий князь литовский. Во время его правления проходила Ливонская война с

Еще
Самые популярные Самые обсуждаемые