Ru
En Bl

Гаўляйтэр Кубэ жыў у будучым Музеi ВАВ i працаваў у гмаху Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта

Автор: Цiна Турава
Фото: Фота аўтара, Сяргея Плыткевіча, а таксама з адкрытых крыніц інтэрнэту
21.09.2018

75 гадоў таму, у ноч з 21 на 22 верасня 1943 года, у Мiнску ў сваім ложку быў узарваны генеральны камісар Генеральнай акругі Беларусь Вільгельм Кубэ. Адбылося гэта ў невялікім дамку на Тэатральнай вулiцы (Theaterstrasse), сёння Энгельса, дзе жыў гаўляйтэр.

1.jpg

Зараз на тым месцы – газон памiж кiнатэатрам «Пiянер» (якраз ад яго і быў зроблены гэты здымак, злева на якім, за дрэвамі, – Купалаўскі тэатр) i будынкам Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi. Менавiта ў iм i працаваў апошнiя месяцы свайго жыцця Кубэ.

Гэты гмах пачалi ўзводзiць яшчэ ў перадваенны час, а ў 1941-м на яго, недабудаваны, звярнуў увагу гаўляйтэр. Кажуць, сваім строгім знешнім выглядам будынак нагадваў Кубэ новую рэйхсканцылярыю Гiтлера ў Берліне. Працы аднавіліся. Планавалася перарэзаць «чырвоную стужку» каля шасцiпавярховiка 1 траўня 1943 года, але ў красавіку да Мінска прарваўся савецкі бамбардзiроўшчык, які скінуў некалькі авіябомб побач з будынкам, пашкодзiўшы яго. У вынiку пераезд генкамiсарыята ў новы офіс адбыўся толькі ў чэрвені. Кабінет гаўляйтэра знаходзіўся на другім паверсе, яго вокны выходзілі на Аляксандраўскi сквер.

2.jpg

Фота галоўнага фасада: сярэдзіны 1940-х і сучаснае.

3.jpg

Дарэчы, шыбенiцы, на якіх вешалі мінскіх падпольшчыкаў, стаялi якраз перад вокнамi кiраўнiка акупацыйнай адмiнicтрацыi.

4.jpeg

Захавалiся ўспамiны тых, хто вызваляў Мiнск у лiпенi 1944-га: «Некалькі танкаў акружылі будынак, у якім размяшчаўся генеральны камісарыят Беларусі. Аўтаматчыкі кінуліся ў яго падвалы і праз 10–20 хвілін выгналі адтуль некалькі дзесяткаў гітлераўцаў з узнятымі дагары рукамі...» Вось гэтыя ваеннапалонныя і аднаўлялі гмах – цяпер ужо ЦК КПБ – у паваенны час.

5.jpg

Цiкава, што першым месцам прапiскi генкамiсарыята ў 1941-м стаў будынак на плошчы Свабоды (на фота зверху), у якiм пасля вайны адкрыўся i два дзесяцiгоддзi размяшчаўся Музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай, а яшчэ ў XVII стагоддзі знаходзіўся базылiянскi кляштар. Вільгельм Кубэ жыў гэтуль жа, на трэцiм паверсе – магчыма, вось недзе за гэтымі дзвярыма.

6.jpg

Кубэ не вельмi любiў хадзiць далёка на працу – баяўся тэрактаў, не падазраючы, што «яго» бомба будзе чакаць яго пад уласным матрацам… У свой апошні шлях, у труне, гаўляйтэр накіраваўся з мінскага Дома афіцэраў.

У САЙТА «ПЛАНЕТА БЕЛАРУСЬ» ПОЯВИЛСЯ КАНАЛ НА ЯНДЕКС ДЗЕН. ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Загнать «зверя». Минские следы известных террористов

Сегодня, в очередную годовщину терактов в США, случившихся 11 сентября 2001 года, весь мир будет вновь говорить о

Статьи
75 лет со дня Хатынской трагедии. Кто и за что уничтожил белорусскую деревню

75 лет назад, 22 марта 1943 года, карательный отряд уничтожил деревню Хатынь. 149 жителей были расстреляны или сгорели

Статьи
Как киношный бой погубил в Зембине храм, который пощадила война

«Тридцатьчетверка» эффектно на полном ходу ворвалась в алтарь. Ради этого эпизода длиной в несколько секунд в мирное

Статьи
Дожинки гауляйтера Кубе в Минске

Дожинки – языческий культовый обряд. Его корни уходят в далекое прошлое, в дохристианскую

Самые популярные Самые обсуждаемые