Ru
En Bl

Гарады Саламеі Пільштынавай, альбо Прыгоды ліцвінкі з Навагрудчыны ў розных кропках свету

Автор: Юлия Барило
21.12.2016

Саламея Пільштынава, ці Русецкая, – гераіня даволi мала вядомая ў беларускай гісторыі. Яе называюць першай жанчынай-урачом Рэчы Паспалітай, першай беларускай эмігранткай і сапраўднай авантурысткай. 

solomea.jpgЯна нарадзілася ў далёкiм 1718 годзе на Навагрудчыне, але адсутнасць самалётаў, цягнікоў ды аўтобусаў не перашкодзіла ёй пазнаёміцца з вялікай колькасцю краін.

Саламея жыла ў самых розных гарадах і паўсюль практыкавала медыцыну. Дзякуючы яе лекарскаму таленту, ліцвінцы ўдавалася заваяваць аўтарытэт і мець доступ да самых знатных асоб. Але без выпрабаванняў не абыходзілася. Усе свае прыгоды Саламея апісала сама ў кніжцы «Авантуры майго жыцця», якая і сёння чытаецца як захапляльны прыгодніцкі раман.

Мы абралі некалькі неверагодных выпадкаў з яе жыцця, каб паглядзець на вынаходлівасць нашай суайчынніцы і бліжэй пазнаёміцца з парадкамі краін у першай палове XVIII стагоддзя. 

Стамбул

У 14-гадовым узросце дзяўчынку з сям’і Яфіма Русецкага выдалі замуж за ўрача Якуба Гальпіра. Маладыя адразу ж адправіліся ў Стамбул, дзе Якуб збіраўся займацца ўрачэбнай практыкай. Саламея разам з мужам пазнавала навуку, і хутка яе таксама сталі запрашаць да хворых. Тым больш, што мужчын-лекараў не любілі прымаць у турэцкіх жанчын, а Саламея мела доступ да ўсіх.   

У дзяўчыны-лекара і яе мужа з’явілася шмат зайздроснікаў, з-за чаго на іх галаву так і сыпаліся выпрабаванні.

Напрыклад, неяк Саламеі па патрабаванню ўплывовага ворага забаранілі займацца ўрачаваннем. Але хутка дзяўчыну запрасілі да адной важнай асобы, чыё выратаванне магло дапамагчы і ей.

Лекарка убачыла змарнелага і пакутуючага чалавека, але з хваробай яго была не знаёма, бо ў асноўным спецыялізавалася на вачах. Паколькi адмовіць у дапамозе яна не магла, то прапісала адзін з сіропаў з яе аптэкі, які, на яе думку, мог дапамагчы. Муж Саламеі, як даведаўся, узрушыўся, бо чалавека гэтага ўжо лячыў і ён сам, і галоўны лекар Стамбула. Нічога яму не дапамагала, і, мяркуючы па ўсім, не шмат дзён у яго заставалася. І калі б ён памёр адразу пасля зелля Саламеі, то яе б абвінавацілі ў забойстве. Жанчына разхвалявалася і ўжо думала бегчы са Стамбула, але на наступны дзень той мужчына паправіўся. 

Лекарка спісала гэта на цуд, магчыма, дапамагло ранейшае лячэнне, а яна проста з’явілася ў патрэбны час. Тым больш, зазірнуўшы ў слоік з прапісаным сіропам, яна заўважыла, што той даўно сапсаваўся, і туды наляцела нават шмат жукоў. Але, нягледзчы на яго бескарыснасць, Саламея зноў атрымала дазвол на лячэнне і яшчэ большы аўтарытэт. 

1.jpg

Не паладзіўшы з мужам, Саламея, ужо з маленькай дачкой на руках, вырашыла вяртацца дадому. Яна накіроўвалася ў Сафію, калі на яе групу у адным з балгарскіх лясоў напаў вядомы ў тых краях разбойнік. Ён адпусціў усіх яе спадарожнікаў, а Саламею з дачкой забраў з сабой амаль што ў палон, што вельмі напалохала лекарку.

Ды толькі аказалася, што наадварот ўсё склалася для ліцвінкі найлепшым чынам. Разбойнік ведаў яе за лекарскія паслугі і абыходзіўся з ёй вельмі паважна, у горадзе Карлаве жыла яна ў раскошы. Астатніх яе спадарожнікаў схапілі ў лесе другія разбойнікі і забілі. А яна правяла ў Карлаве два месяцы, вылечыла некалькіх хворых і з эскортам ад самаго атамана адправілася ў Сафію. 

2.jpg

Сафія

У Сафіі Саламею ўзялі да мясцовага пашы ў гарэм за лекарку. Але то незвычайны быў паша. Хоць у туркаў і не было ніякіх забаронаў наконт колькасці страў, але ён у дзень заўсёды еў толькі адну: сёння – булён, заўтра – смажаніну, паслязаўтра – яшчэ што-небудзь. І больш за тое, хоць звычайна ў гарэмах трымалі некалькі жонак, у гэтага пашы была адна, а дзеці ў іх амаль усе памерлі. Сама жонка хвалявалася, што не можа нарадзіць здаровых дзяцей, купіла для мужа двух маладых і прыгожых нявольніц. Але паша іх выгнаў і сказаў, што жыць будзе толькі з ёй адной. 

3.jpg

Пецярбург 

Падчас вяртання са Стамбула Саламея выкупіла палонных аўстрыйскіх афіцэраў, і адзін з іх, адукаваны і прывабны пан Юзэф дэ Пільштын, стаў яе другім мужам. Ён на яе сродкі ўладкаваўся ў Нясвіжы, а Саламея волей выпадку апынулася ў Пецярбургу. Там яна марыла трапіць да царыцы Анны Іванаўны, только зрабіць гэта было неверагодна складана. І вось аднойчы лекарка ўдала вылячыла ад катаракты прачку пры двары, і чуткі пра таленавітую дзяўчыну дайшлі і да царыцы. На прыёме тая дазволіла пацалаваць сваю руку і пасяліла Саламею ў палацы як свайго акуліста. 

4.jpg

Вена 

Вярнуўшыся на Радзіму, Саламея даведалася, што яе другі муж усю маёмасць яе растраціў. Спадзяючыся, што яго аўстрыская сям’я ўзнагародзіць яе за тое, што вызваліла за ўласныя грошы Пільштынава з палону, цяжарная Саламея адправілася ў Аўстрыю. Але аказалася, што бацькі і самі не лепшым словам успамінаюць сына. Бо ў свой час ён і бацькоўскія грошы пусціў на вецер, а ў турэцкі палон трапіў па сваёй жа дурасці. Саламею прынялі, але фінансава дапамаглі зусім мала. Таму бацькоў мужа яна пакінула, адправілася ў Вену з іх маленькага гарадка, і там нарадзіла сына. 

5.jpg

Кіеў 

Неяк Саламеі спатрэбілася тэрмінова трапіць у Кіеў, але для гэтага трэба было 40 дзён быць на каранціне і мець гетманскі пашпарт, якога ў жанчыны не было. Тады Саламея з’ехала з гасцінца ў бок невялікага мястэчка, дзе праходзіў кірмаш. Там пакінула сваіх людзей, а сама, ўзяўшы трохі грошай, пераапранулася сялянкай. У новым вобразе яна знайшла мужчыну з санямі і ўгаварыла яго завезці ў Кіеў праз варту. Павозка ўдала праехала праз мяжу. Але заставацца ў горадзе без дакументаў было небяспечна, хутка магло выявіцца, што Саламея трапіла у горад без гетманскага пашпарта, і жанчына аказалася бы ў турме. Тады пайшла лекарка да вядомага ёй яснавельможнага пана, кінулася яму ў ногі і расказала, як трапіла ў Кіеў, але што мае на тое вялікую патрэбу. Той яе выслухаў, учынкі дараваў і запяспечыў неабходнымі дакументамі. Так Саламея засталася ў Кіеве. 

6.jpg

У сталым узросце Саламея зноў паехала ў Стамбул і засталася там. У 1760 годзе яна адправілася ў паломніцтва да Святой Зямлі, і больш пра яе нічога не вядома. Каб бліжэй даведацца пра прыгоды беларускай падарожніцы і авантурстыкі, раім звяртацца непасрэдна да яе кніжкі.


Читайте также:

Три жизни Михаила Янковского: ссыльный шляхтич, естествоиспытатель и промышленник

Ад Маера да Сiгала. Дзевяць з паловай выхадцаў з Беларусi, якiя ўзбагацiлi сусветны кiнематограф

Детство в Русиновичах. Из воспоминаний Антония Униховского



Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
От любви до ненависти. Три самые роковые женщины белорусской истории

На отечественной исторической сцене появлялись самые разные женские персонажи. Но были в нашем прошлом и женщины,

Статьи
Ад «распуснiцы» да святой. Шэсць аблiччаў Барбары Радзiвiл

66 снежня 1520 года ў сям'і вялікага гетмана (як зараз сказалi б, міністра абароны) ВКЛ Юрыя Радзівіла, які

Статьи
Палескія гісторыі ад польскай журналісткі Малгажаты Шэйнэрт

Некалькі гадоў таму польская журналістка Малгажата Шэйнэрт выправілася ў доўгую вандроўку па Беларускім Палессі. Яна

Самые популярные Самые обсуждаемые