Ігнат Дамейка. Апантаны герой Чылі з Беларусі | Планета Беларусь
Ru
En Bl

Ігнат Дамейка. Апантаны герой Чылі з Беларусі

Автор: Дзяніс Буркоўскі
Ссылка: Будзьма беларусамі
06.08.2018

Спалучэнне «Пуэрта-Дамейка» выглядае сімпатычна, але дзіўна, быццам хтосьці надзеў на вышыванку самбрэра. Зрэшты, на практыцы праверана, што вышыванка з самбрэра глядзіцца вельмі нават нядрэнна. І порт Пуэрта-Дамейка на беразе чылійскага возера Льянкіўэ таксама існуе дагэтуль, прычым недалёка ад горада Дамейка.

Ігнат Дамейка на сённяшні дзень, здаецца, трымае першынства па колькасці геаграфічных і іншых аб’ектаў, названых яго імем.

ignat_domeyko.jpg

Ігнат Іпалітавіч Дамейка заявіўся на свет у 1802 годзе ў маёнтку Мядзведка, на землях цяперашняй Гродзеншчыны, якія ўжо амаль дзесяць гадоў былі часткай Расійскай імперыі. Першы час пасля далучэння былых тэрыторый ВКЛ палітыка русіфікацыі яшчэ не набрала сілу, і ў культурным і адукацыйным плане моладзь мела магчымасць развівацца амаль гэтак жа, як і да таго. Дамейка скончыў калегіум, потым паступіў у легендарны, тады яшчэ не закрыты Віленскі ўніверсітэт. Як і многія прагрэсіўныя студэнты, якія масава не вельмі радаваліся палітыцы «турмы народаў», Дамейка стаў членам адной з тагачасных таемных арганізацый, Таварыства філаматаў. Там ён пазнаёміўся з будучым класікам польскай літаратуры Адамам Міцкевічам, з якім разам і апынуўся ў турме, калі філаматаў «накрылі».

Пасля турмы была высылка, а потым паўстанне 1830/31 гадоў. Дамейка, як і шмат маладых людзей таго часу, быць у баку ад падзей не пажадаў. У выніку Расійская імперыя канчаткова стала для Ігната мачахай — давялося бегчы за мяжу. У Дрэздэне Дамейка сустрэў старога знаёмага Адама Міцкевіча (той з’ехаў з Расіі ў 1829 годзе і таму ў паўстанні паўдзельнічаць не змог, хоць хацеў), і разам прыяцелі адправіліся ў Парыж. Добра адукаваны Дамейка ў эміграцыі не прапаў, не спіўся і працягнуў навучанне ў найлепшых установах, уключаючы Сарбонскі ўніверсітэт.

Але сапраўдны пераварот у жыцці нашага героя адбыўся не ў Парыжы. Скончыўшы ў 1837 годзе Горную школу і атрымаўшы дыплом горнага інжынера, Дамейка атрымаў запрашэнне адправіцца выкладаць хімію і мінералогію ў Чылі.

Цяпер Лацінская Амерыка шмат каму бачыцца не найлепшым месцам для жыцця і часта асацыюецца з беззаконнем, злачыннасцю і невысокім узроўнем жыцця. Але ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя новае жыццё на новым кантыненце бачылася (ды і было) часцяком нашмат лепшым, чым у Старым Свеце. Таму Дамейка, iмаверна, не вагаўся, падпісваючы доўгатэрміновы кантракт на шэсць гадоў. Зрэшты, як аказалася, шэсць гадоў з лёгкасцю ператварыліся ў сорак шэсць …

Ужо каб дабрацца да Чылі, будучаму выкладчыку давялося перажыць нямала прыгод — ніякіх прамых рэйсаў не было, а бразільскі горад Рыа-дэ-Жанейра, дзе кінуў якар карабель, на якім Дамейка прыбыў у Паўднёвую Амерыку, знаходзіцца ад Сант’яга, сталіцы Чылі , «усяго» за 3 тысячы кіламетраў. Без усялякіх самалётаў і хуткаснай шашы, зразумела. Горы, пустыні, лес, перамяшчэнне выключна пешшу, на кані або муле. На шчасце, дарога выдалася ўдалай, і Ігнат Іпалітавіч ўдала заняў сваю кафедру ў Горнай школе горада Какiмба.

domeyko2.jpg

У Чылі нямала гораў, а ў іх нямала карысных выкапняў. І ў іх адкрыццё зрабіў вялікі ўклад якраз наш суайчыннік. Менавіта ён, напрыклад, адкрыў велізарныя паклады чылійскай салетры, якая пазней зрабілася стратэгічным прадуктам, бо патрабавалася для выбуховых рэчываў (было нават меркаванне, што калі Чылі спыніць маштабны гандаль салетрай, вялікія дзяржавы не змогуць нармальна ваяваць сучаснай зброяй). Былі знойдзеныя нафта, каменны вугаль, золата, срэбра …

Чылі стала для Дамейкі сапраўдным домам — і па заканчэнні шасці гадоў кантракта з’язджаць назад ён не пажадаў. У Сант’яга такому дасведчанаму і паважанаму геолагу былі радыя і неадкладна прапанавалі кафедру мінералогіі ва ўніверсітэце, адмаўляцца Ігнат Іпалітавіч не стаў. Акрамя пошукаў новых і цікавых выкапняў вучоны знайшоў «старое» і «нецікавае» — самую звычайную чыстую ваду. Выяўленыя ім крыніцы дазволілі наладзіць у горадзе водаправод і вырашыць усе праблемы з забеспячэннем насельніцтва вадой.

Павага да таленавітага вучонага ў Чылі расла, ужо неўзабаве з ім узгаднялі пытанні не толькі геалогіі, але і развіцця краіны ў цэлым. Напрыклад, школьную рэформу, якая была распрацаваная ў краіне практычна па ініцыятыве Дамейкі. А пазней, калі ён стаў рэктарам універсітэта, дзе выкладаў, пачалася рэформа і вышэйшай адукацыі ў Чылі. Актыўная грамадская праца не перашкодзіла займацца і непасрэдна сваёй спецыяльнасцю, больш за 130 навуковых прац як бы намякаюць на гэта.

Вярнуцца ў Еўропу пры жаданні Дамейка мог: ніхто не перашкаджаў. Але не на радзіму — былому паўстанцу маглі ў Расійскай імперыі ў найлепшым выпадку прызначыць зноў высылку, а хутчэй — турму ці катаргу. У той жа час у Чылі, дзе навуковец быў акружаны павагай і прызнаннем, яму наўрад ці было б горш, чым у Парыжы. Таму вяртанне пастаянна адкладвалася, і падарожжы ўжо пажылы Ігнат Іпалітавіч здзяйсняў выключна па Паўднёвай Амерыцы. Свае шматлікія ваяжы па гэтых нязведаных землях ён акуратна фіксаваў на паперы. У 1860 годзе ў Вільні выйшла, напрыклад, кніга «Араўканія і яе жыхары», напісаная па матывах падарожжаў Дамейкі.

Пост рэктара ўніверсітэта ў Сант’яга 82-гадовы Дамейка пакінуў толькі ў 1884 годзе. Калі Чылі пачала вайну з Перу, відавочна несправядлівую, Дамейка не палічыў гэта чымсьці лепшым, чым расійская палітыка на землях ВКЛ, і на знак пратэсту сышоў з пасады. Зрэшты, чылійцы ўшанавалі свайго героя не толькі павагай, але і больш прыземленымі рэчамі — напрыклад, пенсіяй у 6 тысяч піястраў, самай высокай у краіне.

Састарэлы Дамейка вырашыў здзейсніць сваю апошнюю паездку. Часы былі ўжо не тыя, пры якіх яму давялося бегчы з краіны. Шуганула і згасла яшчэ адно паўстанне — 1863/64 гадоў. Памерлі імператар Мікалай I і яго сын Аляксандр II. Скасавалі прыгоннае права. У Расіі зноў панавала рэакцыя, але ўжо далёка не ў тых маштабах, як паўстагоддзя таму — цяпер можна было з’ездзіць і на Радзіму. У жніўні 1884 года, праз 53 гады пасля ад’езду, Ігнат Іпалітавіч Дамейка апынуўся ў роднай Мядзведцы. Зрэшты, прабыў ён там нядоўга, працягнуўшы на схіле гадоў свае падарожжы. Сярод іх было нават паломніцтва на Святую Зямлю.

Domeyko4.jpg

Памёр Дамейка ў Сант’яга ў 1889 годзе, ледзь паспеўшы вярнуцца ў Чылі. Дзень смерці нашага земляка быў абвешчаны днём нацыянальнай жалобай чылійцаў.

Пералічваць усе аб’екты, названыя імем Дамейкі, даволі цяжка — тут ёсць усё, ад вуліц да касмічных целаў. У Чылі Ігната Іпалітавіча сціпла звалі «апосталам навукі». А ў Беларусі да двухсотгоддзя вучонага была пасаджаная алея.

domeyko1.jpg

І ёсць яшчэ дуб у Крошыне пад Баранавічамі, які, мяркуючы з памятнага надпісу, асабіста пасадзіў Ігнат Дамейка. Праўда, некаторыя сцвярджаюць, што гэта фэйк, а сапраўдны дуб загінуў яшчэ ў 1927 годзе…


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Якія факты з гісторыі Беларусі выклікаюць шок у расійскіх турыстаў?

Мы запыталіся ў беларускіх экскурсаводаў, што здзіўляе гасцей з Расіі ў нашай краіне, і цяпер ведаем, што ім

Статьи
10 мировых знаменитостей, которые родились в Беларуси

Команда американских дизайнеров, инженеров и ученых математически проанализировала глобальное культурное наследие

Статьи
Куда повезти на экскурсию по Беларуси друзей из Польши, России, Германии, Израиля и США

В Беларуси есть что посмотреть туристам из самых разных стран мира – со многими нас связывает такая насыщенная и

Статьи
У Лацiнскай Амерыцы распачалi падрыхтоўку да кананізацыі нашага земляка!

У мінскім Чырвоным касцёле 31 ліпеня, было абвешчана, што Каталiцкi касцёл Чылі вядзе падрыхтоўчую працу для

Самые популярные Самые обсуждаемые