Ru
En Bl

Новы чамадан і стары капялюш. Юрый Жыгамонт адправіўся ў Чэхію з нагоды 500-годдзя выхаду першай кнігі на беларускай мове

Автор: Юлія Барыла
02.02.2017

Больш за 15 гадоў таму «Падарожжа дылетанта» ўпершыню з’явілася на Беларускім тэлебачанні. Увесь гэты час нязменны вядучы праграмы і вядомы аматар падарожжаў па Беларусі Юрый Жыгамонт расказвае пра беларускія гарады і мястэчкі: з экранаў старых «гарызонтаў», сучасных тэлевізараў, а апошнім часам – і з інтэрнэт-старонак.

А падарожжы працягваюцца. Зараз самая вядомая краязнаўчая праграма Беларусі будзе выходзіць на партале TUT.BY пры падтрымцы velcom. У новым спецыяльным выпуску Юрый Жыгамонт упершыню адправіўся пазнаваць беларускую гісторыю за мяжу і прысвяціў дзве серыі праграмы скарынаўскай Чэхіі. На днях для журналістаў адбыўся закрыты паказ надзвычайнага выпуску вядомай і ўсімі любімай праграмы.

падарожжа_прэс_5.JPG

падарожа_7.JPG

падарожжа_прэс1.JPG

падарожжа_прэс_4.JPG

У 1517 годзе ў Празе ліцвінскі асветнік і гуманіст Францыск Скарына выдаў першую кнігу на беларускай мове. Праз 500 год беларускі краязнаўца адпраўляецца да месца, дзе, па меркаваннях навукоўцаў, з’явілася Біблія, даследуе пражскі перыяд у дзейнасці Скарыны і разглядае мясціны ды будынкі, якія бачыў у свой час і першадрукар. У гэтым выпуску вядучы Юрый Жыгамонт таксама звяртае ўвагу на тое, як цесна пераплецены гісторыі Чэхіі і Беларусі.

Першую серыю ўжо можна пабачыць на партале TUT.BY, другая з’явіцца 7 лютага. Увогуле праграма будзе выходзіць два разы ў месяц. У наступных выпусках Юрый Жыгамонт зноў будзе расказваць пра беларускія мясціны, але, магчыма, часам будуць з’яўляцца і серыі з-за мяжы.

За 15 год выйшлі сотні праграм «Падарожжа дылетанта». Не дзіўна, што Юрыя ў нязменным капелюшы, акулярах ды з сакваяжам пазнавалі нават на вуліцах Прагі. Усё ж у гэтым горадзе заўсёды шмат беларускіх турыстаў, якім, напэўна, было прыемна пачуць гучную беларускую мову ў чэшскай сталіцы.

Юрый Жыгамонт Прага 1.jpg

Галоўны рэдактар партала TUT.BY Марына Золатава, якая таксама з’яўляецца прыхільніцай «Падарожжа дылетанта», лічыць, што гэта моцны беларускі брэнд:

– Юрый Жыгамонт не толькі расказвае карысную і цікавую інфармацыю пра беларускія мясціны, але і стварае вобраз краіны. Многія беларусы могуць шмат чаго распавесці пра тую самую Прагу ці, напрыклад, Парыж, але не так добра ведаюць гісторыю Беларусі. І Юрый спрабуе вырашыць гэтую праблему.

_31A2374.JPG

_31A2399.JPG

Вядучы прызнаецца, што хоць сутнасць падарожжаў застаецца ўсё той жа, праграма заўсёды змяняецца ў лепшы бок дзякуючы новым тэхналогіям і магчымасцям. Відэа становіцца больш якасным і ўражлівым, краявіды Прагі, напрыклад, здымалі адразу некалькі аператараў. Нядаўна Юрый абзавёўся новым чамаданам і пашыў новае паліто. У наступных праграмах ён збіраецца заехаць у мястэчкі, дзе ўжо бываў: усё ж за 15 гадоў шмат чаго змянілася. Але ў той жа час будзе расказваць і пра новыя куткі Беларусі. Калі краязнаўца яшчэ не прыязджаў у вашу вёску ці горад, можаце распавесці пра гэта хаця б на старонках сацыяльных сетак velcom. Давайце і далей даследаваць Беларусь разам з «Падарожжам дылетанта».


Читайте также:

Первый интернет-эпизод «Падарожжаў дылетанта» уже в Сети

Публике показали оборонительные сооружения ВКЛ – и на смартфоне в 3D, и отлитые в пластике


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.
Самые популярные Самые обсуждаемые