Ru
En Bl

Самага старога беларуса свету Барыса Кіта пахаваюць у Вісбадэне 15 лютага

Автор: Аддзел інфармацыі
13.02.2018

Амерыканскі навуковец беларускага паходжання Барыс Кіт будзе пахаваны на праваслаўных могілках царквы Святой Лізаветы.

На гэтых могілках Вісбадэна Барыс Кіт выкупіў участак каля трыццаці год таму.

mogilki.jpg

Вядомы беларускі дзеяч замежжа, грамадзянін ЗША Барыс Кіт памёр 1 лютага ў Франкфурце-на-Майне на 108-м годзе жыцця. Затрымка з датай пахавання выклікана пошукамі  дакумента на ўчастак, паведаміла Радыё Свабода.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 года ў Санкт-Пецярбурзе ў сям’і беларуса. Пасля рэвалюцыі з'ехаў на радзіму бацькі ў вёсцы Агароднікі Карэліцкага раёна, закончыў Наваградскую беларускую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Паводле адукацыі быў настаўнікам, былы дырэктар Віленскай і Наваградскай гімназій. Па вайне эміграваў у ЗША.

Барыс Кіт — амерыканскі навуковец, які зрабіў значны ўнёсак у сусветную астранаўтыку. Ён з'яўляецца суаўтарам падручніка па ракетным паліве Rocket Propellant Handbook (у суаўтарстве; Boris Kit, Douglas S. Evered), 1st ed. — New York: The Macmillan Company, 1960., якім дасюль карыстаюцца ў амерыканскіх універсітэтах.


Комментарии
Оставить комментарий
Чтобы оставить комментарий, вам необходимо авторизоваться.

Смотрите также

Статьи
Пять самых старых школ Беларуси – в Слуцке, Борунах, Новогрудке, Несвиже и Минске

Среди белорусских школ есть и такие, где детей учат не просто на протяжении десятилетий, а целыми столетиями

Маршруты
«5 хвілін ад Вільні»

Минск – Засвирь – Михалишки – Трокеники – Ворняны – Гервяты –

Самые популярные Самые обсуждаемые